лаба́знік, ‑а, м.

Уст. Уладальнік лабаза або прадавец тавару ў лабазе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мільярдэ́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Уладальнік багацця, якое ацэньваецца ў мільярды якіх-н. грашовых адзінак.

|| ж. мільярдэ́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скарб,

каштоўныя знаходкі, уладальнік якіх невядомы.

т. 14, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

holder [ˈhəʊldə] n.

1. улада́льнік; но́сьбіт;

a licence holder улада́льнік ліцэ́нзіі;

a prize holder прызёр

2. ру́чка, дзяржа́нне;

a cigarette holder мушту́к

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Пасе́сар ’часовы ўладальнік маёнтка’ (Нас.), ст.-бел. посесоръ (посессоръ, поссесоръ, поссессоръ) ’уладальнік, арандатар’ (1594 г.) запазычаны са ст.-польск. posesor, possessor, якія з лац. possessorуладальнік’, ’уладар’ (Булыка, Лекс. запазыч., 73).⇉,

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

record-holder [ˈrekɔ:dˌhəʊldə] n. sport улада́льнік рэко́рду, рэкардсме́н; рэкардсме́нка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

title-holder [ˈtaɪtlˌhəʊldə] n. sport чэмпіён, улада́льнік чэмпіёнскага ты́тула

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

мільяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Уладальнік багацця, якое ацэньваецца ў мільёны якіх-н. грашовых адзінак.

Нафтавы м.

|| ж. мільяне́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кашчэ́й, -я, м.

1. (з вялікай літары). У рускіх народных казках: злы і худы стары, уладальнік багацця.

К.

Бессмяротны.

2. перан. Пра вельмі худога і скупога чалавека (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мільярдэ́р, ‑а, м.

Уладальнік багацця, якое ацэньваецца ў мільярд, мільярды (якіх‑н. грашовых адзінак).

[Фр. milliardaire.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)