узбекскі аператар і рэжысёр дакумент. кіно. Нар.арт.СССР (1967). Герой Сац. Працы (1990). Вучыўся ва Усесаюзным дзярж. ін-це кінематаграфіі. Пачынаў як акцёр. З 1933 працаваў на Ташкенцкай студыі кінахронікі, карэспандэнтам «Саюзкінахронікі» ў Сярэдняй Азіі, на ўзб. студыі маст. фільмаў, у 1961—79 дырэктар, маст. кіраўнік Студыі навук.-папулярных і дакумент. фільмаў Узбекістана. Рэж.-аператар фільма «Прыязджайце да нас ва Узбекістан» (1959, прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі) і інш. Зняў фільмы: «Раніца Індыі» (1956), «В’етнам — краіна мая» (1960), «Ад вясны да вясны» (1963, Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1964), «Ташкент, землетрасенне» (1967), «Залатая Бенгалія» (1973), «Зямельная рэформа» (1980, Дзярж. прэмія СССР 1981), «Хто страляе ў рэспубліку» (1984) і інш.
Літ.:
Караджев Б. Малик Каюмов // Режиссеры советского документального кино. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСЫ́РАВА Халіма (н. 29.12.1913, кішлак Таглык Ферганскай вобл., Узбекістан),
узбекская спявачка (сапрана). Нар.арт.СССР (1937). Вучылася ў Бакінскім тэатр. тэхнікуме (1924—27), ва ўзб. опернай студыі пры Маскоўскай кансерваторыі. З 1927 актрыса Узорнай краявой драм. трупы (Ташкент), у 1930—85 салістка Узб.т-ра оперы і балета імя Наваі. Выконвала лірычныя, драм. і камедыйныя партыі: Наргюль («Буран» М.Ашрафі і С.Васіленкі), Лейлі, Гюльсара («Лейлі і Меджнун», «Гюльсара» Р.Гліэра і Т.Садыкава), Сін Дун-фан («Улугбек» А.Казлоўскага), Зухра («Тахір і Зухра» Т.Джалілава і Б.Броўцына), Майсара («Хітрыкі Майсары» С.Юдакова), Наргіз («Наргіз» А.М.М.Магамаева), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ). Аўтар кн. «Сонца над Усходам» (1962), «Я дачка ўзбекскага народа» (1968). Дзярж. прэміі СССР 1942, 1951. Дзярж. прэмія Узбекістана 1968.
таджыкскі пісьменнік, драматург, літаратуразнавец. Нар. пісьменнік Таджыкістана (1990). Чл.-кар.АН Таджыкістана (1951). Скончыў Таджыкскі ін-т асветы ў Ташкенце (1929). Друкаваўся з 1932. Аўтар п’ес «Шадмон» (1939), «Чырванапалачнікі» (1940), «У агні» (1944), гіст. драм «Рудакі» (1958, кінафільм «Лёс паэта», 1959), «Вучоны Адхам» (1970), «Вялікі лекар» (1980, з В.Вітковічам), аповесцей «Высакародныя сябры» (1947), «Раніца нашага жыцця» (1954), «Герой Днястра, Віслы, Одэра» (1965), «Сагдыйская легенда» (1977), раманаў «Абноўленая зямля» (1953), «Восе» (1967, аднайм. драма 1971), «Фірдаўсі» (1980), кінасцэнарыя «Ібн Сіна» (1954, з Вітковічам). Працы па літ.-знаўстве. На бел. мову яго асобныя творы пераклалі Я.Васілёнак, У.Жыжэнка, Г.Шаранговіч і інш.
Тв.:
Бел.пер. — Раніца нашага жыцця. Мн., 1961;
Абноўленая зямля. Мн., 1973.
Літ.:
Очерки истории таджикской советской литературы. М., 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНІТА́РНАЯ ДЗЯРЖА́ВА,
форма тэрытарыяльнай будовы дзяржавы, пры якой яе тэрыторыя падзяляецца на адм.-тэр. адзінкі — вобласці, раёны, акругі. Ад федэрацыі адрозніваецца адсутнасцю федэратыўных адзінак — штатаў, зямель. У складзе У.дз. могуць быць асобныя аўт. нац.-дзярж. ўтварэнні, якія маюць атрыбуты ўласнай дзяржаўнасці (напр., у складзе унітарнай Украіны знаходзіцца Рэспубліка Крым). Ва У.дз. адна канстытуцыя, адно грамадзянства, адна сістэма органаў дзярж. улады. Адм.-тэр. адзінкі кіруюцца законамі, што прымаюцца цэнтр. органамі; іх тэрыторыя можа быць зменена агульнадзярж. законам без згоды мясц. органаў і мясц. насельніцтва. Існуюць У.дз. дэцэнтралізаваныя (рэгіянальныя органы фарміруюцца незалежна ад цэнтр. органаў, узаемаадносіны паміж імі будуюцца на пачатках дэцэнтралізацыі; Вялікабрытанія, Новая Зеландыя, Іспанія, Італія, Японія) і цэнтралізаваныя (падначаленне рэгіянальных органаў цэнтру ажыццяўляецца праз службовых асоб, якія назначаюцца цэнтр. уладай; Беларусь, Казахстан, Узбекістан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУХТА́Р (сапр.Мухтараў) Аскад
(н. 23.12.1920, г. Фергана, Узбекістан),
узбекскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Узбекістана (1981). Скончыў Сярэднеазіяцкі ун-т (1942). Друкуецца з 1939. Пачынальнік тэмы рабочага класа ва ўзб. л-ры: паэма «Сталявар» (1947), зб. вершаў «Мае суграмадзяне» (1949), кнігі нарысаў і апавяданняў «Горад сталі» (1950), «Насустрач будучыні» (1951), раман «Нараджэнне» (1961) і інш. У раманах «Сёстры» (1954), «Час у маім лёсе» (1964), «Чынара» (1969, Дзярж. прэмія імя Хамзы 1973), кнігах вершаў і паэм «99 мініяцюр» (1962), «Калыханка сонца» (1971), «Маё слова да вас» (1978) і інш.найб. важныя грамадска-паліт. і маральна-этычныя праблемы, шляхі гіст. развіцця ўзб. народа, яго культ. рост, духоўнае багацце. Піша для дзяцей. На бел. мову асобныя творы М. пераклалі М.Базарэвіч, А.Клышка, Ю.Свірка, К.Цвірка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЙРУ́ЛІН Якун Ісмаілавіч (н. 21.5.1931, г. Самарканд, Узбекістан),
бел. мастак. Скончыў Ташкенцкае маст. вучылішча (1960). У 1958—64 працаваў у Ташкенцкім драм. т-ры (з 1960 гал. мастак). З 1966 у Мінску, у 1969—91 у выд-ве «Беларусь». Працуе ў галіне плаката, жывапісу, акварэлі, афармленчага мастацтва. Сярод лепшых плакатаў: «8-е сакавіка» (1966), «Са святам Перамогі» (1970), «Квітней, краіна родная» (1972), «Пакуль не позна» (1980), «Снід», «Што пакінем нашчадкам», «Чэ Гевара» (усе 1988; за апошні дыплом Міжнар. конкурсу плаката ў Гаване), «Сумленне» (1990), «Я другой такой краіны не ведаю...» (1991), «Уваходзячы ў XXI стагоддзе» (1992), «50 гадоў вызвалення Беларусі» (1994), «Мой амулет» (2000), «Увага. Снід» (2001). Творы вызначаюцца актуальнасцю праблем, лаканізмам выяўл. сродкаў, выкарыстаннем сімвалаў і метафар. Аўтар жывапісных работ «Венецыя. Лагуна», «Гандальер» (абедзве 1996), «Венгрыя. Лотас» (2002).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТЭЙН Аляксандр Пятровіч (28.9.1906, г. Самарканд, Узбекістан — 5.10.1993),
рускі драматург. Пісаў на марскую тэматыку. З 1923 выступаў у друку як журналіст. П’есы «Вясна дваццаць першага» (1939), «Флаг адмірала» (паст. 1950; Дзярж. прэмія СССР 1951) на ваен.-гіст. і рэв. тэмы. П’есы «Персанальная справа» (паст. 1954), «Акіян» (паст. 1961), «Апладысменты» (паст. 1967), «Жыў-быў Я» (1977) і інш. пра сучаснасць. Аўтар літ.-біягр. драм «У палоне часу» (1970), «Версія» (1976), кінасцэнарыяў «Суд гонару» (1948; Дзярж. прэмія СССР 1949), кн. «Аповесць пра тое, як узнікаюць сюжэты» (кн. 1—2, 1965—76), дакумент.кн. «Неба ў дыяментах» (1976), апавяданняў, успамінаў і інш. П’есы Ш. ставіліся ў т-рах Беларусі: «Персанальная справа» ў Дзярж.рус.драм. т-ры і Бел. т-ры імя Я.Коласа (абедзве 1955), «Акіян» у рус. т-ры (1961) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЙГУ́Н (сапр.Атакузіеў Рахматула; 14.5.1905, с. Мерке Джамбульскай вобл., Казахстан — 1990),
узбекскі паэт і драматург.Засл. дз. маст. Узбекістана (1956). Нар. паэт Узбекістана (1965). Чл.-кар.АН Узбекістана (1974). Герой Сац. Працы (1985). Скончыў Самаркандскую пед. акадэмію (1930). Друкаваўся з 1925. Аўтар паэт. зб-каў «Радасці вясны» (1929), «Другая кніга» (1933), «Краіне сонца» (1936), «Узбекістан» (1947), «Песня пра каханне» (1975), драм. твораў «Алішэр Наваі» (1940, з І.Султанавым), «Рызыкоўны жарт» (1944), «Песня жыцця» (1947), «Хурыят» (1959), «Сябры» (1961), «Дзве эпохі» (1967), «Абу Рэйхан Біруні» (1973), «Капкан» (1975), «Абу Алі ібн Сіна» (1980) і інш. Пісаў кінасцэнарыі. На бел. мову асобныя творы У. перакладала Э.Агняцвет. Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕРГА́НСКАЯ ДАЛІ́НА, Ферганская катлавіна,
міжгорная катлавіна ў Сярэдняй Азіі, ва Узбекістане, Кыргызстане і Таджыкістане. Абмежавана на Пн гарамі Цянь-Шаня, на Пд — Гісара-Алая; на З злучаецца з Галодным стэпам. Даўж. каля 300 км, шыр. да 170 км. Выш. днішча ад 330 м на З да 1000 м на У. Складзена з алювіяльных і пралювіяльных адкладаў. Карысныя выкапні: нафта, гаручыя газы, вугаль, сурма, ртуць, жал., медныя, поліметал. руды, сера. На ПдУ паласа адыраў, на ПнЗ нізкагорныя грады (выш. да 1009 м). Клімат кантынентальны, сухі. Сярэдняя т-растудз. -3 °C, ліп. 24—27 °C. Ападкаў ад 100 мм у цэнтр.ч. да 500 мм на У. Гал. рака Сырдар’я. Вялікі Ферганскі канал, Паўд. Ферганскі канал, Кайраккумскае вадасховішча. Участкі пясчанай пустыні, саланчакі. Большая ч.тэр. пад бавоўнікам, садамі і вінаграднікамі. Шаўкаводства. Гал. гарады: Худжанд (Таджыкістан), Андыжан, Каканд, Наманган, Фергана (Узбекістан), Ош (Кыргызстан).