УЛУ́Г-ЗАДА́ Сатым (11.9.1911, кішлак Варзык, Узбекістан — 1997),
таджыкскі пісьменнік, драматург, літаратуразнавец. Нар. пісьменнік Таджыкістана (1990). Чл.-кар. АН Таджыкістана (1951). Скончыў Таджыкскі ін-т асветы ў Ташкенце (1929). Друкаваўся з 1932. Аўтар п’ес «Шадмон» (1939), «Чырванапалачнікі» (1940), «У агні» (1944), гіст. драм «Рудакі» (1958, кінафільм «Лёс паэта», 1959), «Вучоны Адхам» (1970), «Вялікі лекар» (1980, з В.Вітковічам), аповесцей «Высакародныя сябры» (1947), «Раніца нашага жыцця» (1954), «Герой Днястра, Віслы, Одэра» (1965), «Сагдыйская легенда» (1977), раманаў «Абноўленая зямля» (1953), «Восе» (1967, аднайм. драма 1971), «Фірдаўсі» (1980), кінасцэнарыя «Ібн Сіна» (1954, з Вітковічам). Працы па літ.-знаўстве. На бел. мову яго асобныя творы пераклалі Я.Васілёнак, У.Жыжэнка, Г.Шаранговіч і інш.
Тв.:
Бел. пер. — Раніца нашага жыцця. Мн., 1961;
Абноўленая зямля. Мн., 1973.
Літ.:
Очерки истории таджикской советской литературы. М., 1961.
т. 16, с. 223
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)