заканадаўча ўстаноўлены гадавы тэрмін складання, зацвярджэння і выканання бюджэту. У большасці краін бюджэтны год адпавядае каляндарнаму (Беларусь, Канада, Расія, Украіна, Францыя, ФРГ і інш.), у некаторых ахоплівае перыяд з 1 ліп. да 30 чэрв. (ЗША, Швецыя, Нарвегія і інш.), а ў іншых — з 1 крас. да 31 сак. (Вялікабрытанія, Данія, Індыя, Японія і інш.). Існуюць і інш. тэрміны бюджэтнага году. Але ў многіх краінах намячаецца пераход тэрміну бюджэтнага году да каляндарнага, што спрошчвае эканам. прагназаванне даходаў і расходаў дзярж. бюджэтаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́БАРЧАЯ АКРУ́ГА,
асноўнае звяно тэр. арг-цыі насельніцтва краіны для правядзення выбараў прадстаўнічых органаў улады, кіраўніка дзяржавы. Ад кожнай акругі выбіраецца ўстаноўленая законам колькасць дэпутатаў (норма прадстаўніцтва). Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь ад кожнай выбарчай акругі выбіраецца адзін дэпутат. Акругі ствараюцца Цэнтральнай і тэр. выбарчымі камісіямі па прадстаўленні адпаведных Саветаў з прыкладна роўнай колькасцю выбаршчыкаў і з улікам адм.-тэр. падзелу. Тэр. выбарчай акругі захоўваецца нязменная на працягу ўсяго тэрміну паўнамоцтваў Савета. Выбарчыя акругі на Беларусі падзяляюцца на выбарчыя ўчасткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДАЗРО́НЫ,
асоба, затрыманая па падазрэнні ва ўчыненні злачынства, а таксама асоба, якой абрана мера стрымання да прад’яўлення абвінавачання. Паводле крымін.-працэсуальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, П. з’яўляецца ўдзельнікам крымін. працэсу, які ўступае ў працэсуальныя адносіны на стадыі ўзбуджэння крымін. справы і папярэдняга следства. У працэсуальным становішчы ён можа знаходзіцца толькі на працягу вельмі кароткага тэрміну (не больш за 3 сутак), пасля чаго павінна быць вырашана пытанне пра прад’яўленне яму абвінавачання і меры стрымання, калі для гэтага будуць законныя падставы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАФІЛАКТЫ́ЧНАЕ НАЗІРА́ННЕў крымінальным праве,
знаходжанне пад кантролем на працягу тэрміну судзімасці асоб, якія здзейснілі цяжкае або асабліва цяжкае злачынства, а таксама асуджаных з адтэрміноўкай пакарання, з умоўным пакараннем, без прызначэння пакарання, непаўналетніх асуджаных з выкарыстаннем прымусовага выхавання. Ажыццяўляецца адпаведнымі службамі органаў унутр. спраў. Паводле крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (1999) гэтыя асобы абавязаны папярэдне паведамляць органам унутр. спраў пра змену жыхарства, выезд па асабістых справах у інш. мясцовасць, з’яўляцца па выкліку гэтых органаў, пры неабходнасці даваць тлумачэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
непрытры́мліваннен. Níchtbefolgung f -, Níchtbeachtung f -, Níchteinhaltung f -;
непрытры́мліванне тэ́рміну Níchteinhaltung der Frist;
непрытры́мліванне абавяза́цельстваў [абавя́зкаў] Níchteinhaltung der Verpflíchtungen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ПРЭ́ТАР (лац. praetor ад praeitor які ідзе наперадзе, стаіць на чале),
урадавая пасада ў Стараж. Рыме і саюзных лац. і італійскіх гарадах. З 367 да н.э. вёў судовыя справы, замяшчаў консула пры яго адсутнасці. Выбіраўся з патрыцыяў, з 337 да н.э. і з плебеяў на 1 год. З 242 да н.э. ўведзены пасады П. па справах паміж рым. грамадзянамі і П. па справах іншаземцаў. З утварэннем рымскіх правінцый П. кіравалі імі пасля заканчэння тэрміну службы. У час імперыі П. — вышэйшыя службовыя асобы ў гарадах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
заканчэ́ннеср.
1. оконча́ние; (завершение) заключе́ние;
з. шко́лы — оконча́ние шко́лы;
з. бу́дзе — оконча́ние сле́дует;
на з. — в заключе́ние;
2.офиц. истече́ние;
пасля́ ~ння тэ́рміну — по истече́нии сро́ка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
махіна́цыя, ‑і, ж.
Несумленны спосаб дасягнення чаго‑н.; махлярства. Дзеда Талаша, не гледзячы на ўсё старанне і на розныя махінацыі, як напрыклад, арышт Панаса, ніяк не ўдаецца злавіць.Колас.Каб атрымаць прэмію, Галаўня пайшоў на махінацыю: падаў даведку, што дарогу закончылі раней тэрміну.Гроднеў.
[Ад лац. machinatio — хітрыкі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падаўжэ́ннен. Verlängerung f -, -en;
падаўжэ́нне тэ́рміну Frístverlängerung f -, -en, Termínverlängerung f;
падаўжэ́нне адпачы́нку Náchurlaub m -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Піце́ц ’піток’ (ТС), укр.питець ’тс’. Вытворнае ад піць (гл.), параўн. піток. Згодна з ESJSt (11, 647), дэрыват ад *pitati ’карміць, жывіць, насычаць’, дакладней, ад больш архаічнай формы, засведчанай у ст.-слав.питѣти ’тс’, што ўтворана ад назоўніка *рііь, параўн. ст.-інд.авест.ріш‑ ’страва, пітво’, асец.fud ’мяса’ і пад.; дыферэнцыяцыя значэння другасная, тлумачыцца супрацьпастаўленнем аналагічнаму тэрмінуядзенне (гл.), што, магчыма, утвараў рыфмаваны фразеалагізм, параўн. рус.тапёра и едера.