умя́ць, умну́, умне́ш, умне́; умнём, умняце́, умну́ць; умя́ў, умя́ла; умні́; умя́ты; зак., што.

1. у што. Прымяўшы, уціснуць, увагнаць.

У. акурак у пясок.

2. Націскаючы, зрабіць больш шчыльным або прымяць хадой, яздой.

У. тытунь у люльцы.

У. зямлю гусеніцамі трактара.

3. З’есці многа, прагна (разм.).

У. бохан хлеба.

|| незак. уміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ню́хальны

1. обоня́тельный;

~ныя не́рвы — обоня́тельные не́рвы;

2. (предназначенный дня нюханья) ню́хательный;

н. тыту́нь — ню́хательный таба́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

select1 [sɪˈlekt] adj.

1. адабра́ны, падабра́ны;

a se lect blend of tobaccos тыту́нь вы́браных гату́нкаў

2. вы́браны; выклю́чны;

a select group of top scientists гру́па найле́пшых навуко́ўцаў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кры́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад крышыць.

2. у знач. прым. Які складаецца з дробна нарэзаных часцінак. Крышаны тытунь. □ На сподку масла і ўкачаная ў соль крышаная цыбуля. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hawana

ж. гаванскі тытунь; гаванская сігара;

kolor hawana — светла-карычневы колер

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Жэ́гаць ’бліскаць’ (барыс., Шатал.). Рус. вяцк. жёгать ’паліць тытунь’, чэш. žehati ’распальваць, паліць; бліскаць’, макед. жега ’калоць, бліскаць’. Прасл. *žegati прадстаўляе адно з чаргаванняў вакалізму ў корані = g. Гл. жыгаць, жгаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КАЛІ́ЙНАЯ САЛЕ́ТРА, каліевая салетра,

тэхнічная назва калію нітрату, KNO3. Падвойнае комплекснае ўгнаенне, мае калій (44% у пераліку на аксід K2O) і азот (13%). Выкарыстоўваюць на розных глебах, пераважна пад культуры, адчувальныя да хлору (лён, бульбу, тытунь, вінаград).

т. 7, с. 465

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЛЬМІ́РА (Palmira),

горад на З Калумбіі, у бас. р. Каўка. Засн. ў 1794. Каля 200 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак, праходзіць Панамерыканская шаша. Аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (цукр. трыснёг, кава, тытунь). Прам-сць: цукр., тытунёвая, гарбарная. Курорт.

т. 12, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

маца́к, ‑а і ‑у, м.

Разм.

1. ‑а. Здаровы, моцны чалавек.

2. ‑у. Моцны тытунь або напітак. «Ідзі, Аўдоля, пасядзі, трохі адпачні. Закуры .. мацаку, усё роўна ты ў нас за мужчыну ідзеш». Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КА́МПУС (Campos),

горад на ПдУ Бразіліі, штат Рыо-дэ-Жанейра. Засн. ў 1676. Каля 250 тыс. ж. (1993). Трансп. вузел. Рачны порт на р. Параіба. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (кава, цукр. трыснёг, тытунь, жывёлагадоўля). Прам-сць: цукр., тытунёвая, тэкст., цэментная.

т. 7, с. 539

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)