кама́шы, ‑аў; адз. камаш, ‑а, м.

Разм. уст. Мужчынскія чаравікі, туфлі (першапачаткова чаравікі з гумавымі ўстаўкамі па баках, без шнуроўкі). Хлопец чамусьці прыбраўся як на вечарынку: цёмна-шэрыя каверкотавыя штаны навыпуск.., старанна наглянцаваныя камашы. Хадкевіч. Міхалка падняў нагу і паказаў жоўтыя падношаныя камашы на тоўстай скураной падэшве. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

balerina

balerin|a

ж.

1. балерына; танцорка балета;

2. ~y мн. туфлі-лодачкі; балеткі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

шпі́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

1. Прыстасаванне ў выглядзе вілачкі для заколвання валасоў.

Сколваць валасы шпількай.

2. Засцежка для вопраткі, адзін канец якой хаваецца ў кручкаватае паглыбленне — галоўку.

Заколваць кішэню шпількай.

3. Іголка з каляровай галоўкай для аздаблення жаночага галаўнога ўбору.

4. Тонкі і высокі абцас на жаночым туфлі (разм.).

5. перан. З’едлівая заўвага (разм.).

Падпусціць шпільку каму-н.

|| прым. шпі́лечны, -ая, -ае (да 1—3 знач.) і шпі́лькавы, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вятро́ўкі ’басаножкі’ (Сцяц., Нар., Сцяц., З нар. сл., Жд.); ’жаночыя туфлі з адкрытай пяткай’ (Інстр. I, Сцяшк. МГ). Запазычана з польскай мовы; гл. Сцяц., Нар., 152; Крамко, З нар. сл., 85 (у апошняга «ў перыяд да 1939 г.»). Геаграфія слова (толькі заходняе) на карысць гэтай думкі. Параўн. польск. wiatrówka ’летняе адзенне’ (Верш. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прату́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Прайсці тупаючы. У суседнім пакоі пратупалі мяккія матчыны панто[ф]лі. Галавач. // Прайсці. Па насыпу блізка пратупаў абходчык, потым вярнуўся. Мележ. Я салдат Айчыны. Сотні вёрст пратупаў пехатой. Прыходзька.

2. Тупаючы, прахадзіць некаторы час. [Кравец] абуў на ногі лямцавыя туфлі, .. пратупаў па пакоі аж да самага вечара. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пантофлі ’дамашнія туфлі, звычайна без заднікаў’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. ПЗБ), панто́плі (Нас., Шат., Касп., Бяльк.), панты́каль (Мат. Гом.) ’тс’, панто́плі ’лёгкі абутак’ (Сл. Брэс.). З польск. pantofel, pantofla ’тс’ (Кюнэ, Poln., 85). У польск. праз ням. Pantoffel з франц. pantoufle, італ. pantofola < сяр.-грэч. παντόιφελλος ’увесь з карка’ (гл. Праабражэнскі, 2, 12; Фасмер, 3, 199).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́пці ’лапці з вяровак’ (Сцяшк.), ’тапачкі з нітак’ (слонім., Сл. паўн.-зах.). Ст.-бел. капти ’хатнія туфлі’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. kapcie < славац. kapce ’буркі’ < венг. kapca ’ануча’, ’лямцаваты абутак’. Апошняе можа быць славізмам (< ст.-рус. копытьца) або запазычаннем з тур. qapsaq ’матэрыял для абкручвання ног’, kapsamak ’абхопліваць, абдымаць’ (Слаўскі, 2, 51–52; Булыка, Запаз., 139).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мэшты, мёшты ’плеценыя кручком лапці з тонкіх вяровачак’ (Сцяшк.; гродз., Мат. АС), мэштачкі, мэштачкё ’тапачкі з нітак, вяровак, старога сукна для дзяцей, нябожчыкаў’, ’апоркі’ (Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ. megzti ’вязаць, плесці’ (Цыхун, Лекс. балт., 52). Лаўчутэ (Балтизмы, 146) адносіць гэту лексему да слоў, паходжанне якіх недастаткова аргументавана. Параўн. таксама зах.-укр. мешти ’татарскія туфлі, лёгкія чаравікі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бажо́к, бажка, м.

1. Памянш. да бог.

2. Статуэтка, якая ўвасабляе бажаство.

3. Разм. іран. Пра чалавека, які выклікае захапленне ў каго‑н. Здаралася, ля дзядзькі аказваўся прыгожы і чысценькі піжончык — гэткі бажок вуліцы..; бажок касавурыўся на дзядзькаў мех і, крывячы рот, усё адсоўваў ад яго свае райскія туфлі і штонікі. Вышынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыві́ць, крыўлю, крывіш, крывіць; незак., што.

Рабіць крывым, перакошаным, выгнутым. Крывіць туфлі. // Перакошваць у грымасе (твар, губы, рот). Не то ад дыму вусны [Рыгор] крывіць і вока правае прыжмурвае, не то здалёк яшчэ прабуе ўсміхацца Аўдолі. Крапіва. «Следчы» паціскае плячамі. Злая ўсмешка крывіць яго губы. Колас.

•••

Крывіць душой — быць няшчырым, наўмысна не гаварыць праўды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)