ту́флі, ту́фель і -фляў, адз. ту́фель, -фля, м.
Абутак, які закрывае нагу ніжэй шчыкалаткі.
Жаночыя т.
|| памянш. ту́флікі, -аў, адз. ту́флік, -а, м. і ту́фелькі, -лек і -лькаў, адз. ту́фелька, -і, ж.
|| прым. ту́фельны, -ая, -ае і ту́флевы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ту́флі, ед. ту́фель, -фля м. ту́фли
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ту́флі, ‑фель і фляў; адз. туфель, ‑фля, м.
Абутак, які закрывае нагу не вышэй шчыкалаткі. Парусінавыя туфлі. □ Да туфляў ліпнуць збітыя пялёсткі люцікаў і нейкае яшчэ зусім зялёнае травяное насенне — круп[ы]. Кірэйчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ту́флі, адз. л. ту́фель, памянш. ту́флік ‘лёгкі неглыбокі абутак, пантофлі’ (ТСБМ, Брасл. сл.), ту́флі, ту́хлі ‘тс’ (Сцяшк.), ту́хлі ‘тс’ (ТС, Арх. Вяр.), ту́хель ‘пантофель’ (Юрч. Вытв.), ту́флі, ту́плі ‘пантофлі’ (Васільковая сп., Сл. ПЗБ), памянш. туфелʼо́чак (Вруб.). Запазычаны з рус. ту́фли, ту́фель, якія з нідэрл. tóffel ‘хатні абутак’ ці з с.-н.-ням. tuffele, апошнія з с.-н.-ням. pantuffel (гл. пантофлі); яно ў выніку пераасэнсавання (паводле народнай этымалогіі) разлажылася на pant ‘завязка, шнурок’ і tuffel. Крыніцай запазычання лічыцца італ. pantofola (далей няясна, гл. Арол, 4, 122), якое нібыта з незасведчанага грэч. *παντόφελλός ‘сандалі на коркавай падэшве’ < πάντη ‘усюды, адусюль’, φελλός ‘коркавае дрэва’ (Фасмер, 4, 127; Чарных, 2, 273). Зайкоўскі (Слов. етим., 184–185), абапіраючыся на засчведчанае на Магілёўшчыне панто́пель ‘вязаны лапаць з тоўстых пяньковых ці льняных нітак’ (Янк. Мат.), мяркуе, што другая частка магла паходзіць з φλοιός, φλούδα ‘кара’, а дакладней ‘лыка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ту́фель
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
ту́фель |
ту́флі |
| Р. |
ту́фля |
ту́фляў ту́фель |
| Д. |
ту́флю |
ту́флям |
| В. |
ту́фель |
ту́флі |
| Т. |
ту́флем |
ту́флямі |
| М. |
ту́флі |
ту́флях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
гама́шы, -аў, адз. -ма́ш, -а, м.
Мужчынскія чаравікі, туфлі.
Наглянцаваць г.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сандале́ты, -ле́т, адз. сандале́та, -ы, ДМ -ле́це, ж.
Лёгкія летнія туфлі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шлёпанцы, -аў, адз. -нец, -нца, м. (разм.).
Хатнія туфлі, звычайна без заднікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
басано́жкі, -жак, адз. басано́жка, -і, ДМ -жцы, ж.
Лёгкія летнія адкрытыя туфлі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
панто́флі, -фель і -фляў, адз. панто́фель, -фля, м. і панто́фля, -і, ж.
Дамашнія туфлі, звычайна без заднікаў; шлёпанцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)