Выжа́ра ’выпаленае месца ў лесе або на балоце’ (БРС); ’запоўненая вадой яма на балоце ад выгараўшага торфу, адно’ (БРС, Шат.). Гл. выжар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БУ́НКЕРНАЯ ЎБО́РАЧНАЯ МАШЫ́НАтарфяная,
машына для збірання фрэзернага торфу з валкоў і транспартавання яго да месца складзіравання ў штабялях. Выкарыстоўваецца пераважна машына МТФ-43А, якой збіраецца торф на паліва, для брыкетавання ці патрэб сельскай гаспадаркі.
Складаецца са скрэпера, каўшовага элеватара, бункера з рухомым дном у выглядзе пласціністага або скрэпернага канвеера, гусенічнай цялежкі, трансмісіі (перадае вярчэнне ад вала трактара да каўшовага элеватара і канвеера дна бункера). Прадукцыйнасць 2 га/гадз, рабочая скорасць 7,8 км/гадз, ёмістасць бункера 17 м³ (мадыфікацыі бункернай уборачнай машыны могуць мець і інш. ёмістасць). Сезонная прадукцыйнасць 12—25 тыс.т паветрана-сухога фрэзернага торфу. На Беларусі з дапамогай бункерных уборачных машын збіраецца больш за 95% фрэзернага торфу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́БЫ,
балота ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., у вадазборы р. Сэрвач і Вузлянка. Нізіннага (45%), вярховага (40%) і пераходнага (15%) тыпаў. Пл. 13,9 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 9,2 тыс.га. Глыб.торфу да 7,3 м, сярэдняя 2,6 м. У балоце запасы бітумінознага і падсцілачнага торфу, мергелю (магутнасць да 4 м). На асушаных землях вырошчваюць шматгадовыя травы, збожжавыя і прапашныя культуры, на неасушаных расце лес з хвоі, елкі, бярозы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГАНЯ́НСКАЕ БАЛО́ТА,
нізіннага тыпу, у Брагінскім, часткова ў Хойніцкім р-нах Гомельскай вобл., у вадазборы р. Брагінка, на З — р. Прыпяць. Пл. 28,7 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 8,4 тыс.га. Сярэдняя глыбіня торфу 1,5 м, ступень распаду 33%, попельнасць 15%. Запасы торфу каля 21 млн.т. У Брагінскім р-не часткі балота наз. Паломы, Гала і інш. Балота амаль цалкам асушана. На асушаных землях сеюць збожжавыя і травы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЖЫ́ШЧА-ЛІ́ПКІ,
балота нізіннага тыпу ў Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл., Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл. і Салігорскім р-не Мінскай вобл., пераважна ў вадазборах рэк Лань і Случ; на тэр.біял. заказніка Ленінскі Пл. 10,8 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 8,8 тыс.га. Глыб.торфу да 2,6 м, сярэдняя 0,9 м. Запасы торфу каля 15,2 млн.т. Асушана 5,6 тыс.га, выкарыстоўваецца пад сенажаць. На неасушанай ч. балота хмызнякі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНІ́ТА,
балота нізіннага і мяшанага тыпаў у Ганцавіцкім, Івацэвіцкім і часткова Пінскім р-нах Брэсцкай вобл., у вадазборы р. Бобрык. Пл. 12,5 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 1,5 тыс.га. Глыб.торфу да 3,7 м, сярэдняя 1,1 м. Запасы торфу 2,9 млн.т. Асушана 4,5 тыс.га. Асушаныя землі выкарыстоўваюць пад ворыва і сенажаць. На неасушаных землях пераважаюць зараснікі вярбы, вольхі, бярозы; на асобных участках асокі, разнатраўе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ЦІНА БАЛО́ТА Нізіннага тыпу ў Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл. і Пухавіцкім р-не Мінскай вобл., у вадазборы рэк Пціч і Свіслач. Пл. 9 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 8,4 тыс.га. Глыб.торфу да 3 м, сярэдняя 2,2 м. Запасы торфу каля 33 млн.т. Частка балота асушана дрэнажом. Вырошчваюць збожжавыя і прапашныя культуры, сеяныя травы, агародніну. На неасушаных участках хмызнякова-асаковая расліннасць; ёсць пясчаныя астравы, парослыя лесам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРФЯНЫ́ ПАЖА́Р,
разнавіднасць ландшафтных пажараў, якая характарызуецца бясполымным гарэннем тарфянога слоя глебы. Узнікаюць стыхійна ці ад неасцярожнага абыходжання з агнём пры адноснай вільготнасці нізіннага торфу да 69%, вярховага 72%. У ціхае надвор’е торф гарыць марудна, у ветранае — іскры перакідваюцца на сумежныя ўчасткі і Т.п. развіваецца лавінападобна. Вызначаецца ўстойлівасцю гарэння. Для прадухілення Т.п. праводзяць проціпажарныя мерапрыемствы: унясенне мінер. грунту ў слой торфу, меліярац. работы, стварэнне проціпажарных палос, траншэй, сажалак.