verdólmetschen vt

1) (ву́сна) пераклада́ць

2) тлума́чыць, растлума́чваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

úmdeuten vt вытлума́чваць (на свой лад); тлума́чыць іна́чай [іна́кш]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

толкова́ть несов.

1. (объяснять) тлума́чыць;

2. разг. (говорить) гавары́ць, каза́ць; (разговаривать) размаўля́ць; (беседовать) гу́тарыць, гамані́ць; (рассказывать) раска́зваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

rationalize

[ˈræʃənəlaɪz]

v.t.

1) абгрунто́ўваць

2) апра́ўдваць, тлума́чыць

to rationalize one’s behavior — апра́ўдваць свае́ паво́дзіны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

апра́ўдвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да апраўдацца.

2. Тлумачыць свае паводзіны, учынкі. — Якраз з Алесем Садовічам на станцыі з’ехаліся і разам дадому ішлі, — як бы апраўдваўся Лабановіч за свой «парожні» выгляд. Колас.

3. Зал. да апраўдваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

account​2 [əˈkaʊnt] v. лічы́ць, разгляда́ць;

account for тлума́чыць, растлума́чваць;

His illness accounts for his absence. Яго няма, таму што ён хворы.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

interpret [ɪnˈtɜ:prɪt] v.

1. інтэрпрэтава́ць; тлума́чыць;

I interpreted his silence as a refusal. Я зразумеў яго маўчанне як адмову.

2. пераклада́ць ву́сна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

БЭ́РА ЗАКО́Н, Бэра—Бабінэ закон,

тлумачыць адхіленне цячэння і падмыў берагоў рэк уплывам сутачнага вярчэння Зямлі. Абгрунтаваны ў 1857 К.М.Бэрам, які паказаў, што руславы паток рэк мерыдыянальнага напрамку пад уздзеяннем Карыяліса сілы адхіляецца ў Паўн. паўшар’і ўправа і падмывае правы бераг, у Паўд. — улева і падмывае левы бераг. Франц. вучоны Ж.​Бабінэ даказаў, што так адхіляюцца ўсе рэкі, незалежна ад напрамку цячэння. Сіла Карыяліса на экватары роўная нулю і павялічваецца ў напрамку да полюсаў, а сіла адхілення патоку прапарцыянальная масе вады, таму Бэра закон найб. праяўляецца на вял. рэках сярэдніх шырот (Дняпро, Волга, Дунай, Парана, Уругвай і інш.).

т. 3, с. 385

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«МЕДИЦИ́НСКИЙ ВЕ́СТНИК»,

што тыднёвая галіновая газета. Выходзіць з вер. 1991 у Мінску на рус. мове (асобныя публікацыі — на бел. мове). Заснавальнікі: Мін-ва аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, БРК прафсаюза работнікаў аховы здароўя і калектыў рэдакцыі. Асвятляе тэарэт. і практычныя пытанні аховы здароўя, мед. навукі, дзейнасці лячэбна-прафілактычных, н.-д. і навуч. устаноў. Змяшчае матэрыялы пра стан, шляхі і перспектывы мед. абслугоўвання насельніцтва, пра дасягненні айч. і замежнай мед. навукі, тэарэт. і практычныя рэкамендацыі для захавання і паляпшэння здароўя чалавека. Мае рубрыкі «Доктар тлумачыць, папярэджвае, рэкамендуе», «У дапамогу доктару-практыку», «Вы прасілі расказаць», «Дапамажы сабе сам» і інш.

т. 10, с. 250

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САЦЫЯБІЯЛО́ГІЯ,

галіна навукі, якая выкарыстоўвае метады эвалюц. біялогіі ў аналізе сац. жыцця. Узнікла ў 2-й пал. 20 ст. пры вывучэнні паводзін жывёл і іх згуртаванняў. Асн. праблемы С. выкладзены амер. энтамолагам Э.​Уілсанам у кн. «Сацыябіялогія. Новы сінтэз» (1975). Спрабуе тлумачыць паводзіны індывіда, зыходзячы з яго генет. праграмы.

З-за падабенства ў паводзінах жывёл і чалавека С. праводзіць прамую аналогію паміж імі. Лічаць, што паводзіны чалавека абумоўлены прыродным адборам і запраграмаваны генетычна; спрабуе ўводзіць у грамадскія навукі метады біял. навук, якія дазваляюць прадказваць паводзіны людзей; не адмаўляе таксама ролі навакольнага асяроддзя, навучання, культ. традыцый і Генет. схільнасці індывіда.

т. 14, с. 209

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)