КАНЦО́НА (італьян. canzone літар. спевы, песня),

1) лірычны верш пра рыцарскае каханне ў сярэдневяковай паэзіі 13—17 ст., першапачаткова ў правансальскіх трубадураў. Вытокі ў італьян. і старафранц. песеннай паэзіі. Складаецца з 3—5 строф; апошняя страфа пакарочана і змяшчае зварот да асобы, якой прысвечана К. Класічныя ўзоры стварылі Дантэ і Ф.​Петрарка. Тэксты К. выкарыстоўвалі ў муз. мадрыгалах.

2) У 16 ст. ў Італіі — шматгалосая песня ў нар. духу ці яе інстр. пералажэнне. У канцы 16—18 ст. п’еса тыпу рычэркара, фугі (Дж.​Фрэскабальдзі, Дз.​Букстэхудэ, І.​С.​Бах). У 19 ст. тэрмін «К.» часта абазначаў вак. ці інстр. твор лірычнага характару.

т. 8, с. 12

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

антыстрафа́

(гр. antistrophe)

парная страфа харавой песні ў антычнай трагедыі, якая ў метрычных адносінах паўтарае папярэднюю страфу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

РЭФРЭ́Н (ад франц. refrain прыпеў),

1) у музыцы тэма інстр. або вак. муз. твора, якая праходзіць у ім не менш як 3 разы і замацоўвае яго кампазіцыйна. Характэрны для ронда і блізкіх да яго муз. форм. Часам Р. становіцца лейттэмай (гл. Лейтматыў) правядзенне якой звязана з увасабленнем найб. важных ідэй.

Тэрмін «Р.» уведзены ў 12—16 ст. для абазначэння паўтарэнняў заканчэння страфы ў песенных формах; у музыказнаўстве часцей карыстаюцца тэрмінам «прыпеў».

У вершаскладанні слова, радок або страфа, якія паўтараюцца праз пэўную колькасць радкоў у вершы. Р. нясе вял. сэнсавую нагрузку, звычайна ў ім увасоблена гал. ідэя твора. Так, у «Песні вольнага чалавека» Я.​Купалы кожнаму катрэну спадарожнічае наступны Р.:

Душой я вольны чалавек,
І гэткім буду цэлы век!

В.​П.​Рагойша (у вершаскладанні).

т. 14, с. 34

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

квінці́ла

(ісп. quintillo, ад лац. quintus = пяты)

страфа з пяці вершаваных радкоў, злучаных дзвюма рыфмамі або клаўзуламі, пяцірадкоўе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бейт

(ар. bejt)

двухрадковая вершаваная страфа ў паэзіі народаў Блізкага і Сярэд. Усходу, якая звычайна змяшчае закончаную думку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

монастрафа́

(гр. monostrophos = аднастрофны, ад monos = адзін, адзіны + strophe = страфа)

від цэласнай, структурна завершанай страфічнай формы (напр. прыпеўка).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

полістрафі́чнасць

(ад полі- + страфа)

паслядоўнае або адвольнае чаргаванне ў вершаваным творы розных строф, графічна аддзеленых адна ад адной.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сіцылія́на

(іт. siciliana = сіцылійская)

1) даўні італьянскі танец;

2) васьмірадковая страфа з дзвюма рыфмамі ў сярэдневяковай італьянскай паэзіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

verse [vɜ:s] n.

1. вершава́ны радо́к, верш; паме́р, фо́рма ве́рша

2. страфа́;

a poem of five verses пяцістро́фны верш

3. паэ́зія; ве́ршы;

blank verse бе́лы верш;

in verse and prose ве́ршам і про́зай;

read verse дэкламава́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

но́на

(лац. nona = дзевятая)

1) муз. дзевятая ступень дыятанічнай гамы; інтэрвал, які ахоплівае дзевяць ступеней;

2) вершаваная страфа з дзевяці радкоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)