joint

[dʒɔɪnt]

1.

n.

1) ме́сца злучэ́ньня

2) суста́ў -ву m., сучляне́ньне n.

3) Bot. кале́нца на сьцябле́

4) informal кася́к -а́ m (цыга́рка з марыхуа́най)

5) informal ме́сца да сустрэ́чаў, забяга́лаўка

2.

v.t.

1) спалуча́ць, сучляня́ць (суста́вам)

2) падганя́ць; прыла́джваць (дэта́лі)

3.

adj.

супо́льны, злу́чаны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

marry

[ˈmeri]

v., -ried, -rying

1) вянча́ць

2)

а) жані́цца з кім (пра мужчы́ну)

б) выхо́дзіць за́муж за каго́ (пра жанчы́ну)

3)

а) выдава́ць за́муж (дзяўчы́ну)

б) жані́ць (мужчы́ну)

She has married off all her daughters — Яна́ вы́дала за́муж усі́х сваі́х дачо́к

4) це́сна спалуча́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

couple

[ˈkʌpəl]

1.

n.

1) па́ра f., два, дзьве

2) па́ра f., муж і жо́нка, нарачо́ныя pl., партнэ́ры

3) Mech. па́ра сі́лаў

4) Electr. элемэ́нт -у m.

2.

v.t.

1) зьвя́зваць, спалуча́ць ра́зам, злуча́ць па́рамі, счэ́пліваць (ваго́ны)

2) жані́ць

3.

v.i.

1) спаро́ўвацца (пра жывёлу)

2) злуча́цца па́рамі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

join

[dʒɔɪn]

1.

v.

1) далуча́ць (-ца)

2) злуча́ць (-ца), спалуча́ць (-ца)

The brook joins the river — Руча́й упада́е ў раку́

3) запіса́цца, увайсьці́ (у арганіза́цыю)

to join hands — узя́цца за ру́кі

4) межава́ць з чым

- join up

2.

1) ме́сца або́ лі́нія злучэ́ньня; шво n.

2) далучэ́ньне, злучэ́ньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ЛАНДША́ФТНАЯ АРХІТЭ́КТУРА,

мастацтва гарманічна спалучаць прыродныя і створаныя чалавекам элементы ландшафту; галіна архітэктуры і горадабудаўніцтва. Уключае садова-паркавае мастацтва і азеляненне. Задачы Л.а.: вырашэнне ландшафтных пытанняў буйнога тэр. маштабу ў праектах і схемах раённай планіроўкі, фарміраванне водна-зялёных сістэм населеных месцаў, арг-цыя здаровага і прыгожага асяроддзя, жылых вытв. і рэкрэацыйных утварэнняў, эстэт. распрацоўка арх. элементаў ландшафту. Л.а. займаецца таксама стварэннем паркаў, садоў, бульвараў. Задачы яе вырашаюцца метадамі ландшафтнага планавання і ландшафтнага дызайну. Найб. важны прынцып сучаснай Л.а. — узаемазвязанае вырашэнне пытанняў аховы і рацыянальнага пераўтварэння прыродных ландшафтаў.

На Беларусі Л.а. як асобная галіна арх. навукі і практыкі вылучылася ў 1960-я г. Распрацаваны схемы асабліва ахоўных ландшафтаў, развіцця і размяшчэння курортаў, месцаў адпачынку, інструкцыя па аднаўленні старадаўніх паркаў — помнікаў садова-паркавага мастацтва, рэкамендацыі па праектаванні рэкрэацыйных сістэм ва ўмовах Беларусі, аднаўленні садова-паркавых комплексаў і інш. Сродкамі Л.а. створаны мемар. (Хатынь, Дальва, Курган Славы ў Смалявіцкім р-не, Зыслаў, урочышча Гай каля г. Баранавічы і інш.) і рэкрэацыйныя (воз. Нарач, Заслаўскае вадасх. і інш.) комплексы, водна-зялёныя сістэмы гарадоў (Мінска, Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна), аўтамаб. дарогі (Мінск—Хатынь, Мінск—Віцебск, Ракаў—Дзяржынава), асобныя арх. аб’екты (спарт. комплекс «Раўбічы» Мінскага р-на). У арг-цыі гар. жыллёвага асяроддзя выяўляюцца тэндэнцыі развіцця ад дробнай квартальнай забудовы з другасным фрагментарным азеляненнем да мікрараёнаў з арган. уключэннем сістэм зялёных насаджэнняў і свабодных маляўнічых арх.-ландшафтных кампазіцый. Л.а. выразна рэалізуецца пры стварэнні новых жылых раёнаў (напр., мікрараёны Зялёны Луг 5, 6 і Усход 1, 2, Серабранка 3, 8, 9, Паўднёвы Захад і інш. ў Мінску; Румлева ў Гродне, Валатава ў Гомелі), пры праектаванні і буд-ве сельскіх населеных месцаў (вёскі Малеч Бярозаўскага, Мышкавічы Кіраўскага, Верцялішкі Гродзенскага р-наў і інш.). Пытанні Л.а. распрацоўваюцца ў Бел. дзярж. НДІП горадабудаўніцтва, ін-тах «Мінскпраект», «Белдзіпрадар», БелНДІдзіпрасельбуд, абл. праектных арг-цыях, Бел. політэхн. акадэміі і тэхнал. ун-це (арх. Э.​Афанасьева, І.​Рудэнка, А.​Сычова, В.​Шальнікоўская, І.​Шпіт, Б.​Юрцін і інш).

Літ.:

Залесская Л.С., Микулина Е.М. Ландшафтная архитектура. 2 изд. М., 1979;

Сычева АВ. Архитектурно-ландшафтная среда: Вопр. охраны и формирования. 2 изд. Мн., 1982;

Яе ж. Ландшафтное проектирование: Учеб. пособие. Ч. 1—2. Мн., 1993.

А.​В.​Сычова.

Да арт. Ландшафтная архітэктура. Фрагмент Сляпянскай водна-зялёнай сістэмы ў Мінску.
Да арт. Ландшафтная архітэктура. Ландшафт у раёне праспекта Машэрава ў Мінску.
Ландшафтная архітэктура.

т. 9, с. 120

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вярзці́ ’трызніць’ (БРС); ’гаварыць абы-што, блюзніць’ (Бір. Дзярж., Мат. Гом., Касп., Грыг.); ’ілгаць’ (Бяльк.); ’балбатаць, малоць’ (Яруш.); ’невыразна гаварыць’ (КЭС, лаг.), вярзці́ся ’здавацца, блюзніцца, невыразна снавацца (пра думкі), плясціся’ (БРС, Гарэц., КЭС, лаг.). Укр. верзти́ ’гаварыць лухту’, верзти́ся ’блюзніцца’, рус. паўдн. ве́рзить, верзти́ ’бесталкова і доўга рабіць што-небудзь’, пск. верзи́ть ’гарбець над якой-небудзь справай’, паўдн. ве́рзить ’малоць лухту, ілгаць, хлусіць’, смал. верзи́ть ’гаварыць абы-што’, пск., арханг. ве́рзиться ’сніцца, здавацца’. Сучасныя ўсх.-слав. лексемы суадносяцца са ст.-рус. вьрзать ’вязаць’, ц.-слав. отврѣшти, отвръзѧ ’адвязаць’, ст.-слав. оуврѣсти, оуврѣзѫ ’адчыняць’, макед. врзе ’звязаць, завязаць’, врзма ’вузел’, балг. връзам, вържаспалучаць у вузел, сцягваць’, серб.-харв. вр́сти се ’круціцца на адным месцы, кружыцца (аб думках)’, вр̏зина ’пляцень’, славен. vŕzniti, vr̂znem ’адчыняць’ (< прасл. verz‑ti ’блытацца, запінацца’); апошняе звязваецца з літ. ver̃žti ’завязваць, зацягваць, ціснуць’, ст.-в.-ням. wurgjan ’давіць, душыць’, ст.-ісл. virgill ’вяроўка’, грэч. έρχατάω ’агароджваю’, ὄρχατος ’агароджа, сад’, мундж. wurž ’нітка’, афг. muža ’жыла’. Прасл. асновы vrz‑/verz‑/vorz‑ узыходзяць да і.-е. *u̯ergʼh‑. Семантычны пераход бел. вярзці́ ’гаварыць абы-што’ і г. д. < ’вязаць’ аналагічны да плесці ’маніць, вярзці, ілгаць’ < ’плесці, сплятаць’. Гл. таксама Міклашыч, 386; Голуб-Копечны, 424; Фасмер, 1, 298–299; Младэнаў, 91; Скок, 3, 629–630; Буазак, 287; Траўтман, 355; Моргеншэрнэ, 95; БЕР, 1, 188–189; Варбот, Этимология, 1963, 202.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

unite

[juˈnaɪt]

1.

v.t.

1) лучы́ць, злуча́ць; мацава́ць

2) задзіно́чваць, спалуча́ць

Several firms were united to form one company — Не́калькі фі́рмаў злучы́лася, каб утвары́ць адну́ кампа́нію

3) лучы́ць, ядна́ць

to unite a man and a woman in marriage — злучы́ць мужчы́ну й жанчы́ну шлю́бам

2.

v.i.

гуртава́цца; лучы́цца, злуча́цца; задзіно́чвацца, ядна́цца, аб’ядно́ўвацца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

weave

[wi:v]

1.

v.t. wove or (rare) weaved, woven or wove, weaving

1) ткаць; пле́сьці, віць

2) сплята́ць, спалуча́ць

The author wove three plots together into one story — Аўтар злучы́ў тры сюжэ́ты ў адну́ апо́весьць

3) ве́сьці апо́вед

2.

n.

1) тка́ньне n., ткань f.

2) вязь f.

a close weave — густа́я вязь

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

bracket

[ˈbrækɪt]

1.

n.

1) падпо́рка, падста́ўка f.

2) ду́жка f.

3) гру́па, катэго́рыя f.

the lowest income bracket — гру́па з найніжэ́йшымі дахо́дамі

4) кансо́ль f.

2.

v.t.

1) падпіра́ць кансо́ляй

2) браць у ду́жкі

3) спалуча́ць скрэ́пай

4) падво́дзіць пад адну́ катэго́рыю

Don’t brace me with him — Ня ста́ў мяне зь і́м у адну́ катэго́рыю

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

bridge

I [brɪdʒ]

1.

n.

1) мост -у m., масто́к -ка́ m.

2) капіта́нскі масто́к

3) перано́сьсе n.

4) масто́к -ка́ m.у́бы)

2.

v.t.

1) спалуча́ць, злуча́ць

to bridge the generations — злучы́ць пакале́ньні

2) будава́ць мост

3) перакро́чваць, пераступа́ць

to bridge over the difficulties — пераадо́лець ця́жкасьці

- burn one’s bridges

II [brɪdʒ]

n.

брыдж -у m. (картачная гульня́)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)