Які знаходзіцца, залягае пад зямлёй, у нетрах зямлі. Падземныя воды. Падземныя часткі раслін. □ Лабановіч з невялічкім чамаданчыкам у руцэ адзін з першых сышоў з вагона і пайшоў следам за народам, з захапленнем пазіраючы на падземныя тунелі, што вялі на вакзал і ў горад.Колас.Доўга «вышкаўцы» свідравалі нетры, не адразу ім удалося дабрацца да падземных багаццяў.Кулакоўскі.// Які вядзецца, ажыццяўляецца пад зямлёй. Падземныя работы.// Які адбываецца пад зямлёй. Падземны штуршок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паліцэ́йскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да паліцыі, належыць паліцыі; які ажыццяўляецца паліцыяй. Паліцэйскі ўчастак. Паліцэйскі нагляд. □ Следам Сілцы наведалі паліцэйскія стражнікі. Пачаліся арышты, расправы, экзекуцыі.Гартны.Недалёка ад маста стаяла паліцэйская машына.Зуб.
2.узнач.наз.паліцэ́йскі, ‑ага, м. Чалавек, які служыць у паліцыі, ніжні чын паліцыі. Над нашымі галовамі ціўкалі кулі, чуваць былі крыкі паліцэйскіх.Анісаў.
3. Які апіраецца на паліцыю, ажыццяўляе ўладу з дапамогай паліцыі. Паліцэйская дзяржава.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарто́ўскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да чорта. Чартоўскае насланнё. □ Увішны-то увішны, але калі браць на маштабы, дык напроці .. [Сёмкі Фартушніка] Хурс, напрыклад, быў увішны не як чорт, а як сам старшыня ўсяго чартоўскага кодлішча.Чорны.// Такі, як у чорта; злы.
2. Пракляты, ненавісны, страшэнны. І хочацца вельмі Андрэю шпурнуць Гранату ў чартоўскую гэтую хату. А следам за ёй і другую гранату.Зарыцкі.
3.Разм. Незвычайна моцны, вялікі па ступені праяўлення. Чартоўская вышыня. Чартоўская хуткасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
náchrückenvi(s) (D) ісці́сле́дам (за кім-н.); прасо́ўвацца (за кім-н., за чым-н.);
für j-n díenstlich ~ заня́ць чыё-н. ме́сца па слу́жбе
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
бартаві́на, ‑ы, ж.
Разм.
1. Верхні край бока лодкі, баркі. Падплыўшы да карыта,.. [Даніла] перакульвае яго ў лодку, высморгвае разам з травою тычку, і зазіхацела дарагая капронавая сетка, загрукацелі аб бартавіну важкія грузілы, а следам платва, пузатая і разамлелая, густа аплёўшы сець, пачала паўзці ў лодку.Карамазаў.
2. Адвароты па грудной частцы пінжака, халата і інш. На шырокіх бартавінах халата Фаіны Усцінаўны ляжаў белы каўнерык.Савіцкі.— Валь[с]а для цёткі Акіліны! — крыкнуў увішны шафёр з пучком белых кветак на бартавіне сіняга пінжака.Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тру́сіцца, трушуся, трусішся, трусіцца; незак.
Абл.
1. Дрыжаць ад страху, сцюжы і пад. [Рыль:] — Трусімся мы, але і знаку не падаём, што ў нас на мыслі.Колас.
2.(1і2ас.неўжыв.) Растрасацца, церушыцца. Салома трусілася з воза.// Падаць дробнымі кропелькамі. Усю раніцу трусіўся дожджык.
3. Трэсціся, едучы па дрогкай дарозе. Тры дні трусіўся на калёсах. □ Ванька з прарэхам пад пахай трусіцца на козлах.Караткевіч.
4. Бегчы трушком. І таксама, як .. [дзядзька Ахрэм], дробна трусіўся следам за ім яго неразлучны калматы таварыш.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Наўз- (наўс‑) у прыслоўях тыпу наўздагон ’следам’, наўзбоч ’збоку’, наўскрыж ’накрыж’, наўскасы ’наўкос, коса’ і пад., сінанімічных адпаведным прыслоўям з на- або уз‑ (ус‑), параўн. наўздагон/уздагон, наўскрыж/накрыж і пад., часам мае тое ж значэнне, што і прэфіксальны комплекс наў- (гл.) у прыслоўях, параўн. наўдагон, наўкры́ж і інш. У многіх выпадках можа разглядацца як вынік кантамінацыі аднакарэнных прыслоўяў з на- і уз‑ (ус‑): надоўж × уздоўж = наўздоўж, накрай × ускрай = наўскрай, пры гэтым створаны ўмовы для фарміравання комплексу наўз‑ (наўс‑), які ў далейшым стаў ужывацца незалежна ад наяўнасці адпаведных прыслоўяў або паралельна з імі, параўн. наўзрост ’навыраст’ (ТС), наўспрамік ’напрасткі’ (Янк. Мат.) і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жніво́, ‑а іжні́ва, ‑а, н.
1. Уборка збожжавых культур сярпамі або жатнымі машынамі. Пачало даспяваць жыта, следам за ім пажаўцелі аўсы. Разгарнулася жніво.Дуброўскі.Стаяў той асабліва прыгожы дзень, якія бываюць звычайна ў канцы жніўня месяца, калі даўно скончана жніво, звезена жыта ў гумны, і над апусцелым полем дружна ўзлятаюць стайкі шпакоў — прадвеснікаў блізкай восені.Лынькоў.// Час, пара ўборкі збожжа. Дні за тры да жніва прайшоў дождж, ціхі, без грому.. Жыта пачало хутка паспяваць.Асіпенка.
2. Зжатая збажына; ураджай. Кладуцца снапы ў снапы, — Такога жніва не было!Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напы́шлівы, ‑ая, ‑ае.
1. Празмерна важны, ганарысты; поўны важнасці, ганарыстасці. Напышлівы і ганарлівы, .. [Вайтовіч] ехаў следам за польскім войскам, ачмураным марамі Пілсудскага.Пальчэўскі.Цяпер Дывінцу было прыкра за тое сваё прыніжэнне, за тую ўступку, што была зроблена напышлівай Адзелаідзе Сяргееўне.Асіпенка.// Які выражае важнасць, ганарыстасць. Напышлівы выгляд.
2. Празмерна ўрачысты, штучны ў сваім выражэнні. Напышлівая прамова. □ Сапраўдны подзвіг заўсёды сціплы, як і сапраўдны герой, ад якога ніколі не пачуеш пахвальбы і напышлівых тырад.Казека.Я заўсёды баюся напышлівых выцвілых слоў, што звіняць, як жабрацкая медзь у асенняй журбе.Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нязна́ны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Не бачаны раней, невядомы; нявывучаны. Калі [сябры] наблізіліся, бачаць: Зусім нязнаны край зямлі.Танк.Ногі просяцца ў далеч нязнаных дарог, Свежасць ніў удыхнуць хочуць грудзі.Арочка./узнач.наз.нязна́нае, ‑ага, н.І тады за сябрам следам Стаў чацвёрты гаварыць: — Да ўсяго патрэбны Веды, Каб нязнанае скарыць.Кірэенка.
2. Такі, якога не давялося перажыць, зведаць; нязведаны. З канвертам у руках.. [Алаіза] хадзіла па пакоі, адчувала, як нейкая нязнаная дагэтуль радасць поўніць яе.Арабей.Міця адчуваў сябе трывожна. Нязнанае, нязведанае раней пачуццё непакоіла яго і хвалявала.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)