Рзаць ’іржаць’ (Шат., Некр., Бяльк., Растарг.; маг., Шн. 2; гом., Рам. 8), ’рагатаць’ (Мат. Гом.), ’дурэць, сваволіць, мітусіцца, балавацца, шумець, крычаць’ (Юрч., Сцяшк., Сцяшк. Сл.). Да ірзы, іржаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Сыраме́ць, сыромі́ть ’амаль дарма’ (Сл. Брэс.). Відаць, да наступнага слова (гл.) або дэфармаванае пад яго ўплывам сіламо́ц (гл.), параўн. дзеяслоў сілуме́цьсваволіць’ (Сцяшк. Сл.) і ўкр. сіломі́ць ’сілком, гвалтам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́рабіць (БРС, Нас., Шпіл., Касп., Шат.), вы́робыты (поле) ’апрацаваць’ (палес., Выг. дыс.), вы́рабіцца ’выбрацца, вызваліцца’ (Янк. Мат., Шн., 2, Шат.), вырабля́ць ’дурэць, жартаваць’ (Шат.), вырабля́цца ’дурэць, сваволіць’ (Гарэц.). Гл. рабіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ба́лавацца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; незак.

1. Дурэць, сваволіць. Дзеці балуюцца,

2. Забаўляцца, рабіць што‑н. для свайго задавальнення. З канца вёскі данёсся гучны па начы стрэл. Ён паўтарыўся яшчэ і яшчэ раз. [Байсак:] — Што гэта там такое? Няйначай балуецца хто? Лынькоў.

3. Зал. да балаваць.

•••

Балавацца з агнём — жартаваць з чым-небудзь небяспечным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балова́ться

1. (шалить) дурэ́ць, сваво́ліць; (забавляться) забаўля́цца;

2. (позволять себе что-л. для удовольствия и забавы) разг. пе́сціцца, ба́лавацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

frolic

[ˈfrɑ:lɪk]

1.

n.

1) вясёлыя шту́чкі, жа́рты; вясёлае сваво́льства

2) вясёлыя гу́льні

2.

v.i.

гуля́ць, дурэ́ць, сваво́ліць

3.

adj.

вясёлы, сваво́льны; гульлі́вы, гарэ́зьлівы, шу́стры

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

brykać

незак.

1. брыкаць; брыкацца;

2. разм. уцякаць;

3. разм. гарэзіць; сваволіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Пустава́ць (пуставаць) ’быць пустым’: пуня пустуець (Нас., ТСБМ, Шат.), ’гультаяваць, рабіць бескарысную справу’ (Нас.), пустава́ць ’быць незанятым’ (Варл.), пустова́ць ’быць незасеяным (пра поле)’ (Выг.), ’быць пустым, нявыкарыстаным, бязлюдным’ (ТС), укр. пусто́вати ’паводзіць сябе несур’ёзна, гарэзнічаць’, рус. пустова́ть ’не працаваць; распуснічаць’, польск. pustować ’стаяць пустым; жыць легкадумна, распусна; сваволіць’. Да пусты́ ’незаняты; непатрэбны’, з якога выводзяцца ўсе астатнія значэнні; для польск. pustować ’жыць легкадумна, распусна; сваволіць’. Банькоўскі (2, 966) дапускае зыходную форму *pusto(to)wać (ад pustóta ’легкадумнасць, свавольнасць’, гл. пусто́та ’тс’). Пра старажытнасць значэння ’быць (стаць) незанятым, бязлюдным’ сведчыць балг. пусто́свам ’праклінаць, прамаўляць кляцьбу Да опустее! Пусто да стане! і пад.’ (параўн. Тодараў, Studia Etym. Brun., 1, 124).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

kid2 [kɪd] v. infml

1. дуры́ць; жартава́ць;

Don’t get angry, I was only kidding. Не злуй, я толькі жартаваў;

No kidding? Ты не жартуеш?; Гэта сур’ёзна?

2. дурэ́ць, сваво́ліць;

Stop kidding around and listen to me. Кінь дурэць і паслухай мяне.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Suite ['sui:tə] f -, -en

1) сві́та

2) муз. сюі́та

3) pl вы́хадка, вы́брык, выкрунта́с;

~n mchen сваво́ліць, гарэ́знічаць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)