Гарэ́за ’свавольнік, пракуда, вісус’ (Нас., БРС, Шат.), таксама гарэ́знік (Нас., БРС), гарэ́злівы, гарэ́зны, гарэ́заваць, гарэ́знічаць, гарэ́зіць (Нас., Касп., Сл. паўн.-зах., БРС). Рус.дыял.зах.гаре́за (СРНГ). Этымалогію прапанаваў ужо Насовіч: гарѣза ’свавольнік, распуснік, дураслівец’ ад герезія ’ерась’, а гарѣза ’натурысты’ ад гаркаць. Тлумачэнне Насовіча (запазычанне з польск.) для гарэ́за ’свавольнік’ падтрымліваецца тым, што польск.herezja (< лац. мовы, гл. Слаўскі, 1, 416–417) у гаворках мае значэнне ’скандалы, дэбошы’ (Карловіч).
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
верхала́з, ‑а, м.
1. Рабочы, спецыяліст па выкананню работ на вялікай вышыні. [Сусед:] — Пачынаў юнак у тэлеграфнай калоне, верхалазам па слупах.Шынклер.
2.Разм. Гарэза, свавольнік. Сабраўшы каманду такіх, як і ён сам, верхалазаў, Генька Собаль.. пераказваў змест кнігі.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хуліга́н, ‑а, м.
Той, хто груба парушае грамадскі парадак; хто займаецца хуліганствам. П’яныя хуліганы ўзнялі на танцавальнай пляцоўцы дэбош.«Звязда».// Дзёрзкі свавольнік, гарэза. — Ты што гэта, хуліган, грады мне топчаш? — закрычала.. [цётка] на ўвесь голас. — Я ж табе пакажу!Якімовіч.
[Англ. hooligan.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Вірхала́с, вірхьла́сіна, вірхьла́ска ’свавольнік’ (міёр., З нар. сл.). Да верхалаз, верх (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разбася́чыцца ’разбэсціцца, распусціцца’ (Паўл.). Утворана ад раз- і бася́к ’нягоднік, свавольнік’ (< босы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сапура́тнік ’свавольнік’ (Сл. рэг. лекс.). З *супаратпік ад супраць з устаўным ‑а‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
łobuz
м.
1. нягоднік, мярзотнік;
2. гарэза, свавольнік, вісус
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
вы́хваціць, ‑хвачу, ‑хваціш, ‑хваціць; зак., што.
Тое, што і выхапіць. Страшэнны штукар і свавольнік гэты Нёман. Кожны год удзярэ ён якую-небудзь штуку: то выкаціць на чый-небудзь шнур стары .. труп дрэва, то выхваціць цэлую луку ў адных і прыточыць другім.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)