галандскі архітэктар. Вучыўся ў Вышэйшай тэхн. школе ў Дэлфце і Мюнхене. Лідэр галанд. функцыяналізму і групы «Стыль». Аўтар праектаў комплекснай планіроўкі і забудовы жылых раёнаў у Ротэрдаме (1922—30). Сярод збудаванняў Аўда: дамы ў пас. Вайсенгоф (Штутгарт, 1928), будынкі фірмы «Шэл-Недэрланд» (1940) і Кангрэса (1963) у Гаазе, санаторый каля Арнема (1960) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМАШО́ЎКА,
вёска ў Брэсцкім р-не, каля р.Зах. Буг, на аўтадарозе, якая злучае вёску з Брэстам. Цэнтр сельсавета. За 69 км на Пд ад Брэста, 1 км ад чыг. ст. Уладава. 1231 ж., 404 двары (2002). Санаторый «Елачка». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Свята-Пакроўская царква. Могілкі салдат 1-й сусв. вайны. Брацкая магіла сав. пагранічнікаў. Магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛМА,
вадасховішча ў Чэрвеньскім р-не Мінскай вобл., на р. Волма (бас. Дняпра); за 41 км ад вусця, за 16 км на З ад г. Чэрвень. Створана ў 1932. Пл. 0,87 км², даўж. 2,7 км, найб.шыр. 400 м, найб.глыб. 3,1 м (1988). У выніку моцнага зарастання каля берагоў і заглейвання дна аб’ём вады зменшыўся з 1,25 да 0,62 млн.м³. Выкарыстоўваецца для рыбаводства і адпачынку, паблізу санаторый-прафілакторый «Волма».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́НІНСКІ,
пасёлак у Жабінкаўскім р-не Брэсцкай вобл., каля аўтадарогі Мінск—Брэст. Заснаваны ў 1966. Цэнтр сельсавета і аграфірмы-калгаса «Рагазянскі». За 12 км на У ад горада і чыг. ст. Жабінка, 27 км ад Брэста. 1213 ж., 621 двор (1999). Торфабрыкетны з-д. Санаторый «Буг». Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, 3 б-кі, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік прыроды рэсп. значэння — дуб-волат у парку «Ацячызна».