таўтагра́ма

(ад гр. tauto = тое самае + -грама)

верш, усе словы якога пачынаюцца з адной і той жа літары.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

таўтало́гія

(п.-лац. tautologia, ад гр. tauto = тое самае + logos = слова)

паўтарэнне таго ж самага іншымі словамі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

абрадзі́ніцца, ‑ніцца; зак.

Разм. Тое, што і абрадзіцца. А людзі кажуць так: раскідаецца печ зімою — тое самае, што абрадзініцца жонка ў жніва. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Базу́рны (палес.; Маш., 281: «пра маладых хлопцаў і дзяўчат кажуць: базурные або потвурные»). Відавочна, тое ж самае, што і дзеясловы абазурыць, абазырыць і пад. (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тайні́ца (tajnica) ’тое, куды няма доступу іншым; самае запаветнае, патаемнае месца; тайнік’ (1910 г., КСНН). Карэлят ж. р. да тайнік1 (гл.); верагодна, штучнае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

concur

[kənˈkɜ:r]

v.

1) супада́ць, прыхо́дзіць ра́зам

2) згаджа́цца, быць тае́ са́мае ду́мкі

3) спрыя́ць (пра абста́віны)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

БАЙДА́К,

пласкадоннае драўлянае грузавое судна з 2-схільным дахам і мачтай. Бытаваў на Беларусі ў 16—19 ст. Даўж. 25—53 м, шыр. 4—10 м, грузападымальнасць 80—250 т. Па канструкцыі самае вузкае, адносна сваёй даўжыні, і непаваротлівае судна. На байдаках хадзілі ўверх і ўніз па цячэнні ракі пад ветразем у басейнах Дняпра і Прыпяці. З сярэдзіны 19 ст. выцеснены больш зручнай берлінай.

т. 2, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГХОР, Эль-Гор,

тэктанічная ўпадзіна ў Зах. Азіі, у Ізраілі, Сірыі і Іарданіі. Даўж. з Пн на Пд каля 200 км, шыр. да 25 км. У межах Гхора — даліна р. Іардан, Тыверыядскае воз. і Мёртвае м., узровень якога на 395 м ніжэй узроўню акіяна (на яго беразе самае нізкае месца на сушы Зямлі). Упадзіна акаймавана стромкімі спадзістымі схіламі выш. 1000—1400 м. Клімат і расліннасць паўпустынныя.

т. 5, с. 553

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«МІ́НСКІ ПЕРАВА́Л»,

аб’яднанне рускіх пісьменнікаў і паэтаў у Мінску ў 1927—28. Утварэнне абвешчана лістом ад 1.4.1927 групы пісьменнікаў

[М.​Залётны, Р.​Бунтар, Р.​Лахматы (Кобец), І.​Нікіфараў, А.​Казлас, С.​Гуськоў],

якія выйшлі са «Звенняў» і сталі арыентавацца на літ. групу рабочых і сялянскіх пісьменнікаў «Перавал». Наладжваў літ. вечары, чытанні і абмеркаванні твораў сваіх членаў, выдаў зб. вершаў Бунтара. Залётнага і Нікіфарава «Самае роднае» (1927). Шырокай дзейнасці не разгарнуў, яго члены ўліліся ў рус. секцыю БелАПП.

К.​Р.​Хромчанка.

т. 10, с. 448

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

псо́та, ‑ы, ДМ псоце, ж.

Абл. Шкода, свавольства. — Падумаць толькі! Такое багацце занядбана было. Самае сумнае, што рвалі [яблыкі] зялёнымі. Адна псота толькі была. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)