пратачы́ць, -ачу́, -о́чыш, -о́чыць; -о́чаны; зак., што.

1. Пра чарвей, насякомых, мышэй: праесці, зрабіўшы вузкія дзірачкі.

Шашаль пратачыў дошку.

2. Такарным разцом зрабіць канаўку, вузкую адтуліну ў вырабе (спец.).

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра цякучую ваду: прамыць дзірку, рэчышча ў глебе.

4. Правесці які-н. час, займаючыся тачэннем чаго-н.

|| незак. прато́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—3 знач.).

|| наз. прато́чванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

runway

[ˈrʌnweɪ]

n.

1) узьлётна-паса́дачная паласа́

2) сьце́жка да вадапо́ю

3) рэ́чышча n.

4) по́дыюм -у m. (для манэке́ншчыкаў)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ЛАБЖА́НКА, Лобжа,

рака ў Клімавіцкім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Сож (бас. р. Дняпро). Даўж. 54 км. Пл. вадазбору 489 км². Пачынаецца на паўд. ускраіне в. Недзведзь. Цячэ ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, на астатнім працягу трапецападобная, глыбокаўрэзаная. Пойма двухбаковая, роўная, месцамі слабазабалочаная, адкрытая. Рэчышча каналізаванае на 2 участках агульнай працягласцю 33,2 км, на інш. участках звілістае, свабодна меандруе. Берагі прыроднага рэчышча ўмерана стромкія. На рацэ г. Клімавічы.

т. 9, с. 81

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Нямні́шча ’старое рэчышча (Нёмана)’ (стаўб., Сл. ЦРБ): ні ва ўсякум нямнішчы адзінакага рыба водзіцца (карэл., Нар. словатв.). Ад назвы ракі Нёман, параўн. аналагічнае бужыско (ад Буг, беласт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́рба ’невялікі паўвостраў’ (навагр., Сл. ПЗБ). З прорва (гл.). Семантыка тлумачыцца пераносам значэння ’новая прамая пратока, новае рэчышча, прамытае ракой’ — ’частка сушы (паўвостраў, востраў), адрэзаная новым рэчышчам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́тва ’месца на рэчцы, дзе пяруць бялізну’ (Янк. 1, ТС), ’старое рэчышча’ (Сл. Брэс.). Да пра́таць2 у значэнні ’біць бялізну’. Аб суфіксе ‑ва гл. Сцяцко, Афікс. наз., 85.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кана́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Штучнае рэчышча, напоўненае вадой.

Асушальны к.

2. Вузкая поласць у выглядзе трубы, трубкі ўнутры чаго-н. (спец.).

К. ствала гарматы.

3. Лінія сувязі, камунікацыі.

Перадача вядзецца па трох каналах.

4. Тое, што і тэлеканал.

Пераключыць тэлевізар на больш цікавы к.

5. звычайна мн., перан. Шляхі, сродкі для дасягнення чаго-н.

Дыпламатычныя каналы.

|| прым. кана́льны, -ая, -ае (да 1, 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фашы́на, ‑ы. ж.

Спец. Звязаны пучок хворасту, чароту для ўмацавання насыпаў, плацін, дарог і пад. Сёлетняй жа восенню меркавалася хоць бы давесці да ракі і прывесці ў парадак магістраль — разбурыць пабудаваныя ў пачатку вайны завалы, расчысціць і ўмацаваць фашынай рэчышча, дзе-нідзе кранутае плывуном. Краўчанка.

[Ням. Faschine ад лац. fascis — вязка прутоў, пучок.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ме́рлевіца ’старое рэчышча’ (вілен., Яшк.), укр. жытом. ме́рлевиця ’тс’. Да мерлы ’памершы’ < прасл. merti ’паміраць’. Параўн. таксама каш. mərləca, mərlovʼina ’дробная, нікудышняя салома’, mərləzna ’неўрадлівае поле’, mərləna ’нязжатыя мізэрныя збожжавыя’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ІРАВА́ДЗІ,

самая мнагаводная рака М’янмы (вытокі ў Кітаі). Даўж. 2150 км, пл. бас. 430 км². Пачынаецца ва ўсх. адгор’ях Гімалаяў, цячэ ў глыбокай цясніне, мае парожыстае рэчышча. Ніжэй г. М’ічына даліна расшыраецца, рэчышча дасягае 800 м, потым І. перасякае Шанскае нагор’е, дзе рэчышча звужаецца да 50—100 м. У сярэднім і ніжнім цячэнні (на Іравадзійскай раўніне) рака ўтварае шырокую тэрасаваную даліну. За 300 км ад вусця пачынаецца забалочаная дэльта (пл. каля 30 тыс. км²), якая павялічваецца (каля 5 км² за 100 гадоў). Гал. прытокі — Чындуін (справа) і М’інге (злева). Рэжым мусонны, летнія паводкі (падняцце вады на 8—11 м). Сярэдні гадавы расход вады 13—14 тыс. м³/с. У ніжнім цячэнні моцныя прылівы (да 4—4,5 м). Суднаходная на 1100 км, летам — на 1440 км. Выкарыстоўваецца для арашэння, у верхнім цячэнні — лесасплаў. На І. — г. Мандалай, у дэльце марскі порт і сталіца М’янмы г. Янгон.

т. 7, с. 302

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)