горад на ПдУРумыніі. Адм. ц. жудэца Брэіла. 234,7 тыс.ж. (1992). Порт на Дунаі (прымае і марскія судны), вузел чыгунак і аўтадарог. Сталепракатны з-д, цяжкае машынабудаванне (судны, буд. і дарожныя машыны). Харч. (вінаробчая, мукамольная, спіртагарэлачная), швейная, цэм., дрэваапр., цэлюлозна-папяровая (выкарыстоўвае чарот дэльты Дуная), хім. (вытв-сць штучных валокнаў) прам-сць. Музей. Царква (17 ст., раней была мячэць).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬХО́ЎСКІ (Мікалай Іванавіч) (10.10.1909, в. Межава Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 26.8.1978),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Ваенна-паветр. акадэмію (1936). З лют. 1943 на Бранскім, Варонежскім, Сцяпным, 2-м Укр. франтах, удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Малдовы, Румыніі, Венгрыі, Чэхіі, Славакіі. Камандзір эскадрыллі знішчальнага авіяпалка, маёр, зрабіў 128 баявых вылетаў, знішчыў 19 самалётаў праціўніка. Да 1953 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЁРЭШ (Körös),
рака ў Румыніі і Венгрыі, левы прыток р. Ціса. Даўж. 580 км, пл.бас. 27,5 тыс.км². Пачынаецца ў Зах. Румынскіх гарах (масіў Біхар і хр. Металіч) двума вытокамі — Крышу-Алб і Крышу-Негру. Ад іх зліцця да вусця цячэ па раўніне Альфёльд. Паводкі ў цёплае паўгоддзе. Сярэдні гадавы расход вады каля 100 м³/с. У ніжнім цячэнні каналізаваная, суднаходная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НКІН (Яфім Львовіч) (н. 22.1.1922, г. Магілёў),
поўны кавалер ордэна Славы. Д-р геолага-мінералагічных н. (1968). Скончыў Маскоўскі геолагаразведачны ін-т (1950). У Вял.Айч. вайну з 1942 на Сталінградскім, Зах., 1-м, 2-м Укр. франтах. Разведчык яфрэйтар М. вызначыўся ў 1944 у баях на тэр.Румыніі і Венгрыі, у 1945 — Аўстрыі. Да 1987 у ін-це водных праблем Расійскай АН.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАЛАДО́Р (Apollodōros) з Дамаска, старажытнарымскі архітэктар і інжынер пач. 2 ст. Пабудаваў грандыёзны ансамбль форума Траяна ў Рыме (111—114), будынкі бібліятэк і знакамітую калону Траяна, абвітую стужкай рэльефаў на тэму паходу Траяна ў Дакію. Апаладор прыпісваюць аркі Траяна ў гарадах Анкона (пасля 115) і Беневента. Сярод работ, якія не захаваліся, — мост цераз Дунай каля г. Дробета (цяпер у Румыніі), адэон, цырк і тэрмы Траяна ў Рыме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГУШЭ́ВІЧ (Іван Міхайлавіч) (25.9.1906, Мінск — 14.8.1962),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў артыл. курсы ўдасканалення камсаставу (1936), Вышэйшыя акад.артыл. курсы (1947), Вышэйшую афіцэрскую артыл. школу (1952). У Чырв. Арміі з 1935. Удзельнік баёў на р. Халхін-Гол (1939). У Вял.Айч. вайну на фронце з ліп. 1942. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Малдавіі, Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі, Аўстрыі. Да 1952 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКЭ́Ў (Bacău),
горад на УРумыніі, каля ўпадзення р. Бістрыца ў р. Серэт. Адм. ц. жудэца (павета) Бакэу. Вядомы з 15 ст. 204,5 тыс.ж. (1993). Трансп. вузел. Аэрапорт. Цэнтр нафтаздабыўнога і лесапрамысл. раёна. Машынабудаванне (у т. л. прылада- і авіябудаванне, вытв-сць абсталявання для нафтавай прам-сці), цэлюлозна-папяровая, дрэваапр., тэкст., швейная, гарбарна-абутковая, харч.прам-сць. 2 ГЭС. Царква 15 ст. Музеі. ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ШЧАНКА (Пётр Канстанцінавіч) (3.7.1898—1954),
расійскі эстрадны спявак (лірычны барытон). Дэбютаваў у 1915. З 1918 жыў пераважна ў Румыніі. Гастраліраваў у краінах Зах. Еўропы і Б. Усходу. У сярэдзіне 1940 — пач. 1950-х г. рэпрэсіраваны. Рэпертуар уключаў рус., укр., цыганскія нар. песні (часта акампаніраваў сабе на гітары), песенна-танц. нумары, песні сав. кампазітараў і ўласныя творы. Валодаў голасам прыемнага тэмбру; выкананне вызначалася сцэн. тэмпераментам, шчырасцю, давяральнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВА́ДСКІ (Уладзімір Георгіевіч) (13.1.1919, г. Орша Віцебскай вобл. — 20.6.1992),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Энгельскае ваен.авіяц. вучылішча (1940), Харкаўскі інж.-эканам.ін-т (1976). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Сцяпным, 2-м Укр. франтах у бамбардзіровачнай і разведвальнай авіяцыі. Удзельнік Маскоўскай, Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Румыніі, Венгрыі, Аўстрыі, Чэхаславакіі. Зрабіў 152 баявыя вылеты. Да 1956 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАГЭЛНІЧА́НУ ((Kogálniceanu) Міхаіл) (6.9.1817, г. Ясы, Румынія —20.6.1891),
румынскі і малд.паліт. і дзярж. дзеяч, гісторык, пісьменнік. Вучыўся ў Францыі і Германіі (1834—48). У 1843—44 выкладаў у Міхайлаўскай акадэміі ў Ясах. Удзельнік рэв. руху 1848 у Малд. княстве, пасля яго задушэння (май 1848) у эміграцыі (Чарнавіцы, да 1849). Склаў дакумент «Пажаданні нацыянальнай партыі ў Малдове», у якім прапанаваў праграму рэформ (роўнасць грамадз. і паліт. правоў, асабістая свабода, адданне зямлі сялянам за выкуп) і выступаў за аб’яднанне Малдовы і Валахіі ў адзіную Рум. дзяржаву. У 1860—61 кіраўнік урада Малдовы, у 1863—65 — Рум. княства; правёў агр. (1864) і інш. рэформы. У 1876 і 1877—78 міністр замежных спраў Румыніі; напярэдадні рус.-тур. вайны 1877—78 падпісаў канвенцыю аб праходзе рас. войск праз рум. тэрыторыю. 21.5.1877 абвясціў незалежнасць Румыніі. У 1868—70 і 1879—80 міністр унутр. спраў. У 1887—90 прэзідэнт Рум. акадэміі. Аўтар «Гісторыі Валахіі, Малдовы і задунайскіх валахаў» (1837), шэрагу навел, нарысаў і п’ес. Апублікаваў архіўныя матэрыялы «Летапісы Малдаўскай дзяржавы» (т. 1—3, 1845—52).