РАГУ́ЦКІ Уладзімір Лаўрынавіч (9.12.1917, в. Цёплае Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — 1941),

бел. паэт. Скончыў Мінскі пед. ін-т (1939). Працаваў у газ. «Камунар Магілёўшчыны». Друкаваўся з 1934. У 1940 Дзярж. выд-ва Беларусі прыняло да друку зб. яго вершаў, рукапіс якога страчаны ў Вял. Айч. вайну. Загінуў на фронце.

Літ.:

Аўрамчык М. Паэт і чайка: Успаміны // Дзень паэзіі-71. Мн., 1971.

У.Л.Рагуцкі.

т. 13, с. 203

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вы́верыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Дасканала праверыць дакладнасць, акуратнасць чаго‑н. Выверыць рукапіс. Выверыць вагу перад узважваннем. □ Пан палкоўнік не мог цалкам аддацца сваім стратэгічным практыкаванням і выверыць свой план. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Папі́рус ’шматгадовая травяністая трапічная расліна сямейства асаковых; матэрыял для пісьма, які вырабляўся з гэтай расліны егіпцянамі і іншымі старажытнымі народамі; рукапіс на такім матэрыяле’ (ТСБМ). З рус. папи́рус ’тс’, якое з ням. Papyrus < лац. papȳrus. Далей гл. папера (Фасмер, 3, 201).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

арыгіна́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Тое, што з’яўляецца прадметам узнаўлення, капіравання, аўтэнтык.

Зверыць з арыгіналам.

Чытаць у арыгінале.

А. артыкула (рукапіс, з якога робіцца набор).

2. Непадобны да іншых, своеасаблівы чалавек, дзівак (разм.).

Ён вялікі а.

|| ж. арыгіна́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чарнавы́ im Entwúrf, im Konzépt; vórläufig (папярэдні);

чарнавы́ ру́капіс noch nicht ins Réine geschríebenes Manuskrípt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

handwriting

[ˈhænd,raɪtɪŋ]

n.

1) піса́ньне ад рукі́

2) по́чырк -у m.

3) Archaic ру́капіс -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

uncial

[ˈʌnʃəl]

n.

1) унцыя́л -а m., унцыя́льная літара, унцыя́льнае пісьмо́

2) ру́капіс, напі́саны унцыя́льным пісьмо́м

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

«КАЗА́НЕ РУ́СКЕ СХІЗМАТЫ́ЧНЭ»,

ананімны бел. празаічны твор сярэдзіны 18 ст. Адкрыты ў 1974. Створаны, відаць, у Віцебску, стылізаваны пад праваслаўную («схізматычную» — раскольніцкую) пропаведзь. У ім выявілася антыпольская арыентацыя аўтара, які ўслаўляў дзейнасць Пятра I. Асуджалася крывадушнасць мясц. феадалаў (асабліва прыгонніцы А.​Скарынкавай), якія сваю амаральнасць прыкрывалі маскай набожнасці. Напісана лацінкаю, уключае шмат лац. слоў і павучанняў, рус. лексіку. Рукапіс зберагаецца ў б-цы АН Літвы.

А.​В.​Мальдзіс.

т. 7, с. 413

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пра́ўлены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад правіць.

2. у знач. прым. Які быў у рамонце. Праўленыя боты.

3. у знач. прым. З папраўкамі, выпраўлены (пра тэкст, рукапіс і пад.). Праўлены экземпляр рукапісу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палімпсе́ст

[гр. palimpseston (biblion) = зноў саскрабаная кніга]

старажытны рукапіс на пергаменце на месцы змытага або сцёртага першапачатковага тэксту.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)