Рэ́мжыць ’іржаць’ (ДАБМ, камент., 891), рэ́мжыты ’тс’ (Сл. Брэс.), рэ́мжаць ’плакаць усхліпваючы; раўці’ (ТС), рэ́мжа ’плакса’ (ТС). Славац.remziť, remzať ’хутка незразумела казаць’, балі. ръмжа, рънжа ’рыпаць’. Найбольш верагодна, праславянскі дыялектызм з рэфлексамі насавых (БЕР, 6, 374). Гл. далей іржаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
не́ма, прысл.
1. Дзіка, роспачна (крычаць, галасіць, раўці і пад.). — Давай грошы! Аддай мае грошы! — нема крычаў Яўхім.Колас.[Дзядзька Вінцук:] — Хворыя паўскоквалі з ложкаў і нема крычалі.Машара.Пакараў даў газ, прытрымаў тармазы, і рухавік нема завыў, а потым з неймавернай сілай ірванулася пад самалёт роўным шэрым палатном узлётная паласа.Алешка.
2. Моўчкі, без слоў. Людзі стаялі і нема дзівіліся на цяжкую салдацкую працу.Лынькоў.[Цётка Марыля] не галасіла, як старая маці, а енчыла нема, без слоў.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рэ́ўза ’плакса, крыкун’ (Скарбы, ТС), ’неахайніца’ (Касп.). Экспрэсіўнае ўтварэнне з дапамогай суфікса ‑з‑a ад раўці ’плакаць’ (Сцяцко, Афікс. наз., 41), падобна як рабэйза (гл.) ад рабы. Сюды ж рэ́ўзаць ’плакаць, румзаць’ (ТС). Паводле Масковіча (Зб. Талстому, 364), ад яўрэйскага ўласнага імя Réize, чаму пярэчыць фанетыка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жалапа́цца ’гарлапаніць’ (карэліц., Нар. сл, 86; Жыв. сл., 70, 78). Укр.желіпа́ти ’крычаць, раўці’. Параўн. яшчэ славен.žlabotáti, žlabráti ’балбатаць’, якія Плетаршнік параўноўвае з ням.schlabbern ’тс’. Літ.žlèptelėti ’ляпнуць’, лат.žļebêt, žleberȇt ’балбатаць’, відаць, з зах.-слав. І.‑е. корань *ghelp‑ ’крычаць’ (Покарны, 1, 350, 428). Гл. яшчэ жалапа́ць.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
roar2[rɔ:]v.
1.раўці́; ры́каць;
We heard a lion roar. Мы чулі, як рыкаў леў.
2. гусці́, гудзе́ць; груката́ць, шуме́ць;
A truck roared past. Міма прагрукатаў грузавік.
3. крыча́ць, лямантава́ць;
roar with pain зараўці́ ад бо́лю;
roar with laughter рагата́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Клы́нда1 ’мачанка, прыгатаваная з ільнянога семя ці з маку’ (Сл. паўн.-зах., Жд. 3). Да клінда. Параўн. клінчыкі (гл.), клінцы (гл.). Словаўтварэнне не зусім зразумелае. Магчыма, суфікс ‑да, які ўтварае, аднак, аддзеяслоўны назоўнік тыпу валакіда (< валачыцца), рэўда (< раўці). Тады клінда ад клініць, клінец (гл.).
Клы́нда2 ’кульгавы’ (Сл. паўн.-зах., Нар. сл.). Гл. клынды.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тру́мкаць ‘трэнькаць, брынкаць струнамі’ (Шат., Сцяшк. Сл., Кал., ТС), ‘невыразна вымаўляць’ (ТС), тру́мкало ‘балбатлівы чалавек’ (Руб.), ‘скрыпка’ (ТС), сюды ж таксама перан. тру́мкаць ‘плакаць, ныць, раўці’ (ТС). Гукапераймальнае ўтварэнне, параўн. укр.тру́мкати ‘пачынаць плакаць (пра дзіця), безупынна ныць, балець (пра стомленыя ногі)’, параўн. таксама імітатыў трум‑трум (Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 86). Гл. таксама трумцець, трымцець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пу́мза ’невялікая рыбка, якая вясной заходзіць на балота, а калі яно высыхае, то здыхае’: пумза кароценькая і пузаценькая (астрав., Мятліцкая, вусн. паведамл.). Няясна, відаць, ад гукапераймання пум!, што перадае раптоўнае лопанне, літ.риті! ’тс’; да словаўтварэння параўн. рэўза (ад раўці). Параўн. таксама літ.pumti, рата ’назвацца, набухаць’, якія, улічваючы геаграфію, маглі б ляжаць у аснове назвы.