rozporządzenie

rozporządzeni|e

н. распараджэнне; пастанова;

przygotować ~e — падрыхтаваць пастанову;

wydać ~e — выдаць распараджэнне;

mieć do ~a — мець у распараджэнні

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прадпіса́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прадпісаць.

2. Уст. Пісьмовае распараджэнне, загад. Тым, хто атрымаў прадпісанне на мабілізацыю, ужо не ў галаве была работа. Сабаленка.

3. Указанне, настаўленне. Прадпісанне ўрача.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дырэкты́ва

(фр. directive, ад с.-лац. directivus = накіраваны)

распараджэнне, кіруючае ўказанне вышэйстаячага органа ніжэйстаячаму або кіраўніка ўстановы падначаленаму.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэзалю́цыя

(лац. resolutio = дазвол)

1) рашэнне, пастанова з’езда, канферэнцыі, сходу;

2) пісьмовае распараджэнне службовай асобы на дзелавой паперы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цыркуля́р

(ням. Zirkular, ад п.-лац. circularis = кругавы)

пісьмовае распараджэнне, якое рассылаецца падведамасным установам або падначаленым службовым асобам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

акрэдыты́ў, ‑тыва, м.

Спец.

1. Грашовы дакумент, у якім змяшчаецца распараджэнне адной крэдытнай установы другой аб выплаце каму‑н. пэўнай сумы.

2. Вярыцельная грамата, якая пацвярджае паўнамоцтвы дыпламатычнага прадстаўніка пры ўрадзе другой краіны.

[Фр. accréditif.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брані́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад брані́раваць.

бранірава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад бранірава́ць.

2. у знач. прым. Пакрыты бранёю (у 2 знач.). [Залыгін:] — Браніраваны поезд прыбыў у распараджэнне Мінсказа Савета. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадпіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак., што ці з інф.

1. Аддаць распараджэнне аб чым‑н.; загадаць што‑н.

2. Зрабіць абавязковым у адпаведнасці з чым‑н. (з правіламі, звычаямі і пад.); паставіць у абавязак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Dispositión f -, -en

1) размяшчэ́нне, план, вайск. дыспазі́цыя

2) распараджэ́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Órder f -, -s і -n

1) о́рдэр

2) зага́д, распараджэ́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)