1. У царскай Расіі і ў Англіі — міністэрства ваенна-марскога флоту; марское ведамства.
2.Уст. Раён порта, дзе размешчаны верфі, майстэрні і склады для пабудовы, рамонту і абсталявання ваенных караблёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парк², -а і -у, мн. -і, -аў, м.
1. -а. Перасоўны склад для забеспячэння арміі.
Артылерыйскі п.
Гарматны п.
2. -а. Месца стаянкі і рамонту транспартных сродкаў.
Аўтобусны п.
Тралейбус ідзе ў п.
3. -у. Сукупнасць транспартных сродкаў рухомы састаў, а таксама наогул сукупнасць машын, механізмаў і пад.
Аўтамабільны п.
П. сельскагаспадарчых машын.
Танкавы п.
|| прым.па́ркавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ДОК (галанд. dok, англ. dock),
1) збудаванне для агляду і рамонту падводнай часткі суднаў або для іх пабудовы. Бываюць сухія, наліўныя і плывучыя. Звычайна з’яўляюцца часткай верфі або суднарамонтнага прадпрыемства.
2) Штучны партовы басейн з затворам, прызначаны для стаянкі суднаў пад пагрузкай-разгрузкай у месцах з вял. прыліўна-адліўнымі ваганнямі ўзроўню мора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сле́сар, ‑а, м.
Рабочы, спецыяліст па ручной апрацоўцы, зборцы і рамонту металічных вырабаў. Слесар-інструментальшчык. Слесар-зборшчык. □ У 1698 годзе англійскі слесар Томас Ньюкомен атрымаў першы патэнт на цеплавую машыну для падняцця вады.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНГА́Р (франц. hangar),
закрытае збудаванне для трымання, тэхн. абслугоўвання і рамонту лятальных апаратаў. Бываюць наземныя (найчасцей), падземныя і на вадзе; стацыянарныя (на аэрадромах, будуюцца з метал. або жалезабетонных нясучых канструкцый), часовыя (звычайна драўляныя) і зборна-разборныя для палявых аэрадромаў (канструкцыі са сталі, лёгкіх сплаваў і пластмас). Аснашчаюцца пад’ёмна-трансп. абсталяваннем, сродкамі сувязі, аўтам. пажаратушэння і інш. Пралёты ангараў да 150 м, выш. да 40 м. Вял. ангары складаюцца з некалькіх секцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ ЗАВО́Д АЎТАМАБІ́ЛЬНЫХ АГРЭГА́ТАЎ.
Засн. ў 1884 як ліцейна-мех. майстэрні. У 1939 пераўтвораны ў ліцейна-мех.з-д для рамонтупрамысл. абсталявання млыноў, цагельных з-даў і машын с.-г. прызначэння. З 1944 працаваў у якасці ваенна-рамонтных майстэрняў. З 1953 велазборачны, з 1960 веласіпедны з-д. З 1965 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1997): тармазныя камеры і амартызатары для аўтамабіляў розных марак, стойкі амартызатарныя, веласіпеды дзіцячыя «Нёман», «Кранон».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сле́сар
(польск. ślosarz, ад ням. Schlosser)
рабочы, спецыяліст па ручной апрацоўцы, зборцы і рамонту металічных вырабаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
карабе́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да карабля, належыць караблю. Карабельныя снасці. Карабельны журнал. Карабельны грум.// Які служыць на караблі. Карабельны ўрач.// Прызначаны для будаўніцтва і рамонту караблёў. Карабельная сталь. Карабельная верф.
•••
Карабельны лесгл. лес.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕЛАРУ́СКІ ІНСТЫТУ́Т ПРАЕКТАВА́ННЯ АБ’Е́КТАЎ КАМУНА́ЛЬНАЙ ГАСПАДА́РКІ (Белкамунпраект) Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1968 у Мінску. Да 1969 Бел.ін-т праектавання капітальнага рамонту жылых і грамадскіх будынкаў і буд-ва камунальных аб’ектаў. Асн. кірункі работы: распрацоўка комплексных праектаў буд-ва і рэканструкцыі камунальных прадпрыемстваў, вытв. баз рамонтна-буд. арг-цый, аб’ектаў добраўпарадкавання, зялёнага буд-ва, гар. электратранспарту, перапрацоўкі быт. адкідаў, грамадз. абслугоўвання насельніцтва, цепла- і водазабеспячэння, каналізацыі і інш. аб’ектаў гар. гаспадаркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАНДО́Н (франц. abandon) у марскім праве, права страхавальніка адмовіцца ад сваіх правоў на застрахаваную маёмасць на карысць страхоўшчыка і атрымаць поўную страхавую суму. Як правіла, робіцца ў выпадку прапажы, гібелі маёмасці, немэтазгоднасці аднаўлення ці рамонту судна. Заява аб абандоне павінна паступіць ад страхавальніка на працягу 6 месяцаў з моманту ўзнікнення для гэтага падстаў. Можа быць зроблена і ў аднабаковым парадку без пацвярджэння страхоўшчыка. У выніку абандона да страхоўшчыка пераходзяць усе правы на застрахаваную маёмасць.