Разнастайны, мнагапланавы. Сон і я[ва] зліваюцца ў адным тлумным шматгранным малюнку маладога жыцця з яго радасцямі і трывогамі і мнагалучнымі праявамі.Колас.Найбольшае ўздзеянне мела на Коласа творчасць Пушкіна, адметная сваімі мнагалучнымі, бясконцымі сувязямі з народным жыццём.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эсэ́, нескл., н.
Кніжн. Нарыс, які трактуе літаратурныя, філасофскія, сацыяльныя і інш. праблемы не ў сістэматычна-навуковым выглядзе, а ў вольнай форме. Сучасны воблік беларускай крытыкі даволі разнастайны па жанравых прыкметах: манаграфіі, праблемныя даследаванні, крытыка-біяграфічныя нарысы, літаратурныя нататкі, успаміны, партрэты, эсэ.Каваленка.
[Фр. essai.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
амерыканская спявачка (кантральта). Адна з буйнейшых камерных спявачак 20 ст. Дэбютавала ў канцэртах у 1925, у оперным т-ры ў 1955. Першая негрыцянка, якая выступала на сцэне т-ра «Метраполітэн-опера» ў Нью-Йорку. Валодала голасам велізарнага дыяпазону, выконвала і партыі сапрана. Мела разнастайны рэпертуар. Пакінула выканальніцкую дзейнасць у 1965. Напісала аўтабіяграфію (рус.пер. у зб. «Выканальніцкае мастацтва замежных краін». Вып. 1. М., 1962).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
checkered, chequered
[ˈtʃekərd]
adj.
1) кле́тчаты
2) Figur. зьме́нлівы, разнаста́йны, пярэ́сты
a checkered career — пярэ́стая кар’е́ра
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
размаі́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Якому ўласцівы розныя прыкметы; неаднолькавы, разнастайны. Прыпарвала, і бор аж млеў ад размаітых пахаў — хвоі, ягадніку, травы.Сачанка.Ужо можна было разгледзець іх размаітую вопратку: доўгія і кароткія сялянскія кажухі, салдацкія шынялі, картовыя чорныя ватоўку і зайздрасць многіх партызан — зялёныя армейскія бушлаты.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МЕЗАТЭРМА́ЛЬНЫЯ РАДО́ВІШЧЫ,
адзін з класаў гідратэрмальных радовішчаў, якія ўтвараюцца ў постмагматычнай стадыі з гідратэрмальных раствораў пры т-ры 300—200 °C. У большасці выпадкаў размешчаны ў асадкавых і метамарфічных пародах, каля інтрузіўных масіваў, радзей залягаюць унутры іх. Утвараюць жылы, пласты і інш.Мінер. склад разнастайны, прадстаўлены руднымі мінераламі (золата, серабро, злучэнні жалеза, медзі, свінцу, цынку, нікелю, кобальту, мыш’яку, волава, урану, малібдэну, вісмуту і інш.) і мінераламі неметалічных карысных выкапняў (хрызатыл-азбест, тальк, магнезіт, плавікавы шпат і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
divérs[-v-]a ро́зны, разнаста́йны;
Kónto pro ~eфін. раху́нак ро́зных асо́б
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
паліфа́гі
(ад палі- + фагі)
арганізмы, якія ў адрозненне ад усёедных жывёл выкарыстоўваюць разнастайны корм пэўнай групы (раслінны, жывёльны ці мяшаны); параўн.пантафагі, манафагі, стэнафагі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
variegated[ˈveərɪgeɪtɪd]adj.
1. рознакаляро́вы; страка́ты; пярэ́сты;
variegated leaves паласа́тае лі́сце
2.разнаста́йны;
a variegated career кар’е́ра з ча́стаю пераме́наю абста́він, пра́цы і да т.п.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
БАА́, удаў звычайны (Constrictor constrictor),
змяя падсямейства ўдаваў. 6 падвідаў. Пашыраны ў Амерыцы, пераважна ў трапічных лясах; падвід імператарскі ўдаў (Constrictor constrictor imperator) — у гарах; аргенцінскі ўдаў (Constrictor constrictor occidentalis) — у засушлівых стэпах. Жыве на глебе, па берагах рэк і ручаёў, на дрэвах.
Даўж. 2—5,5 м. Афарбоўка яркая, стракатая, з метал. бляскам. Малюнак цела вельмі разнастайны. Нараджае 3—64 дзіцяці даўж. па 0,5 м кожнае. Корміцца грызунамі, яшчаркамі, птушкамі. Маладыя асобіны добра прыручаюцца, у няволі жывуць да 10 і болей гадоў. Скура вельмі цэніцца за прыгожы ўзор.