крышы́ць, крышу́, кры́шыш, кры́шыць; кры́шаны; незак.

1. што. Наразаць дробнымі кавалкамі; здрабняць што-н.

К. буракі.

2. каго-што. Ламаць, разбіваць на часткі.

К. крэйду.

3. перан., каго-што. Знішчаць (разм.).

К. варожыя ўмацаванні.

4. Накідваць дзе-н. крошак (разм.).

Не крышы на падлогу.

|| зак. скрышы́ць, скрышу́, скры́шыш, скры́шыць; скры́шаны (да 1 і 2 знач.), раскрышы́ць, -крышу́, -кры́шыш, -кры́шыць; -кры́шаны (да 2 знач.) і накрышы́ць, -крышу́, -кры́шыш, -кры́шыць; -кры́шаны (да 1 і 3 знач.).

|| наз. крышэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тара́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., што.

1. Біць, удараць тараном ​2 (у 1 знач.). Тараніць крапасныя сцены. // Біць, удараць якім‑н. прадметам, прыладай як тараном.

2. Разбіваць або прабіваць наскрозь чым‑н.

3. Наносіць праціўніку ўдар корпусам баявой машыны. Тараніць самалёт ворага. // без дап. Пайсці на таран (у 3 знач.).

4. Прарываць фронт праціўніка прыёмам тарана (у 4 знач.). Тараніць абарону праціўніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кастэ́т ’кастэт’ (ТСБМ, БРС). Відавочна, непасрэднае запазычанне з рус. мовы. Параўн. рус. касте́т ’тс’. У рус. мову лексема трапіла ў сярэдзіне XIX ст. Крыніцай рус. касте́т з’яўляецца франц. casse‑tête ’паліца, кастэт’, ’галаваломка’ (ад дзеяслова casserразбіваць’ і tête ’галава’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сража́ть несов.

1. (поражать) паража́ць; (разбивать) разбіва́ць; (убивать) забіва́ць; (сваливать) зва́льваць; (побеждать) перамага́ць;

2. перен.я́жка) уража́ць; прыбіва́ць, прыгнята́ць; (ошеломлять) ашаламля́ць; см. срази́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

драбі́ць, драблю, дробіш, дробіць; незак., што.

1. Разбіваць, дзяліць, крышыць на дробныя часткі. Драбіць камень. □ Звінела стальное зубіла Пад чорным цяжкім малатком, Замшэлую глыбу драбіла, І падаў кусок за куском. Гаўрусёў. // перан. Расчляняць, раз’ядноўваць на асобныя часткі. Драбіць сілы.

2. і без дап. Рабіць што‑н. (іграць, гаварыць і пад.) у залішне паскораным тэмпе. Адзін барабанчык.. шумеў званочкамі і драбіў пераборам — ну, як заўсёды, хвацка. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бі́тнік

(англ. beat = біць, разбіваць)

удзельнік стыхійнага анархічна-бунтарскага руху моладзі ў ЗША, Англіі і іншых краінах у 50—60-х гг. 20 ст., якая выражала пратэст супраць рэчаіснасці парушэннем нормаў супольнага жыцця людзей.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

fracture2 [ˈfræktʃə] v.

1. med. лама́ць; лама́цца; разбіва́ць; трэ́скацца;

He fell and fractured his leg. Ён паваліўся і зламаў нагу.

2. fml раско́лвацца (пра партыю, арганізацыю і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

zerschllen

1. vi (s) разбі́цца, раздрабні́цца

2. vt раздрабня́ць, разбіва́ць на кава́лкі (з трэскам, звонам)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

разноси́тьI несов., в разн. знач. разно́сіць; (тучи, облака — ещё) разганя́ць, разве́йваць; (разбивать — ещё) разбіва́ць; (раздувать, делать пухлым — ещё) безл., разг. распіра́ць; см. разнести́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крыва́віць, ‑ваўлю, ‑вавіш, ‑вавіць; незак.

1. каго-што. Біць, разбіваць да крыві. — Як вам не брыдка, мужчыны, — звярнуўся Лабановіч да грамады. — Дапусціць, каб людзі крывавілі адзін другога! Разніміце іх! Колас. Крывавіць ногі брудны шлак сухі. Гаўрусёў.

2. Разм. Тое, што і крывавіцца. Калена аб нешта збіта ці праколата і крывавіць. Сачанка.

3. што. Пэцкаць, мазаць кроўю; пакідаць крывавыя сляды на кім‑, чым‑н. А ногі белы снег крывавяць. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)