нацягну́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ця́гнецца; зак.

1. Стаць тугім, напяцца.

2. Прыйсці ў вялікай колькасці; сабрацца (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вспасть сов. / вспасть на ум (на мысль) прыйсці́ ў галаву́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пови́нная сущ. / прийти́ (яви́ться) с пови́нной прыйсці́ (з’яві́цца) з пакая́ннем.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прите́чь сов.

1. (о жидкости) прыцячы́;

2. перен. (прийти) прыйсці́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прычаса́ць экспр. ’прыйсці’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да часаць (гл.) у значэнні ’хутка ісці’. Параўн. рус. дыял. причеса́ть ’прыйсці, з’явіцца; прымчацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыды́баць ’прыйсці з цяжкасцю (звычайна пра старога, кульгавага і пад. чалавека)’ (Ласт., ТСБМ, ТС), прыдэ́баць ’ледзь прыйсці’, прыды́баті ’спаткаць’ (Сл. ПЗБ), таксама вытворнае м. р. прыдыба́йло ’чалавек, які прычыкільгаў або прыйшоў употайкі, хаваючыся’ (ваўк., Федар.). Прэфіксальнае ўтварэнне, што да ды́баць (гл.). Параўн. рус. смал. приды́бать ’прыйсці, дабрацца куды-небудзь з цяжкасцю’, укр. приди́бати ’прыплесціся, прыйсці; сустрэць каго-небудзь’. Гл. таксама ЕСУМ, 2, 64; Анікін, Этимология, 296–297.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дэградзі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; зак. і незак.

Паступова пагаршаючыся, страчваючы каштоўныя якасці, прыйсці (прыходзіць) да выраджэння.

|| наз. дэграда́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заняпа́сці, -непаду́, -непадзе́ш, -непадзе́; -непадзём, -непадзяце́, -непаду́ць; -непадзі́; зак.

Прыйсці ў заняпад.

Гаспадарка заняпала.

З. здароўем.

|| незак. занепада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запустава́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ту́е; зак.

1. Прыйсці ў стан заняпаду.

2. Абязлюдзець, апусцець (пра жыллё).

Запуставала вёска.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падрыхто́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

1. гл. падрыхтаваць.

2. Запас ведаў, атрыманых кім-н.

Прыйсці ў інстытут з добрай падрыхтоўкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)