vehement [ˈvi:əmənt] adj.

1. гара́чы; запа́льчывы; шалёны (пра чалавека);

a vehement spea ker тэмпера́ментны прамо́ўца

2. мо́цны; пары́вісты; гвалто́ўны;

a vehement protest бу́рны пратэ́ст;

vehement pains во́стрыя бо́лі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

outcry

[ˈaʊtkraɪ]

1.

n., pl. -cries

1) мо́цны крык, вы́крык -у m.

2) гу́чны пратэ́ст

2.

v.

1) го́ласна крыча́ць, выкры́кваць

2) перакры́кваць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

БЕ́ЗДНАЎСКАЕ ВЫСТУПЛЕ́ННЕ 1861,

выступленне сялян Казанскай губ. Расіі ў адказ на сялянскую рэформу 1861.

Пачалося ў в. Бездна Спаскага пав. пад кіраўніцтвам селяніна А.​Пятрова (А.​П.​Сідарава), які абвясціў сялянам, што ўся зямля належыць ім і што яны не павінны больш працаваць на паноў. Хваляванні ахапілі больш як 75 вёсак. Каля 10 тыс. чалавек адмовіліся адбываць паншчыну, выконваць распараджэнні адміністрацыі, забіралі панскае збожжа. 12 крас. ў Бездну прыбыў карны атрад і пачаў страляць у натоўп сялян. Было забіта і паранена больш за 350 чал., многія арыштаваны, пакараны розгамі. Пятрова расстралялі. Расправа над удзельнікамі Безднаўскага выступлення выклікала пратэст дэмакр. колаў у Расіі і за мяжою.

т. 2, с. 373

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАЛАПІ́КАЛА ((Dallapiccola) Луіджы) (3.2.1904, г. Пазін, Славенія — 17.2.1975),

італьян. кампазітар, піяніст, педагог. Чл. Міжнароднага музычнага савета. Скончыў кансерваторыю ў Фларэнцыі (клас фп., 1924; кампазіцыі, 1931), у 1934—67 выкладаў у ёй (прафесар), а таксама ў ЗША (1951—57), на летніх курсах Моцартэума ў Зальцбургу (1963—64). З 1930 канцэртаваў. У пач. творчасці схіляўся да італьян. неакласіцызму, потым выкарыстоўваў дадэкафонію, серыйную тэхніку, не адмаўляючыся ад дыятонікі і напеўнай мелодыкі. У многіх творах выяўляў свабодалюбныя памкненні асобы, пратэст супраць насілля (оперы «Начны палёт», 1940, «Вязень», 1948, «Уліс», 1968; кантата «Песні вязняў», 1941). З інш. твораў: балет «Марсій» (паст. 1948), містэрыя «Іоў» (1950), кантаты, хары, інстр. канцэрты.

т. 6, с. 16

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІЁНСКІЯ ПАЎСТА́ННІ 1831 і 1834,

узброеныя выступленні рабочых і рамеснікаў, занятых у шаўкаткацкай вытв-сці г. Ліён (Францыя) у перыяд Ліпеньскай манархіі. Паўстанне 1831 пачалося 21 ліст. ў адказ на адмову ўладальнікаў мануфактур павысіць заработную плату і прыняць новыя расцэнкі. 23 ліст. паўстанцы авалодалі горадам, але 1—3 снеж. былі пераможаны ўрадавымі войскамі. Паўстанне 1834 мела пераважна рэсп. характар, было накіравана на заваяванне дэмакр. свабод і абарону правоў працоўных. Пачалося 9 крас. як пратэст супраць забароны рабочых асацыяцый і расправы ўлад над удзельнікамі стачкі (лют. 1834). Праходзіла пад кіраўніцтвам Аб’яднанага к-та рэсп.-дэмакр. арг-цый на чале з Ш.​Лагранжам. 15 крас. жорстка задушана войскамі.

т. 9, с. 254

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕСІМІ́, Насімі (сапр. Сеід Імадзеддзін; каля 1369, г. Шэмаха, Азербайджан — 1417),

азербайджанскі паэт; пачынальнік азерб. літ. мовы. Вывучаў тэалогію, матэматыку, логіку, астраномію. Падарожнічаў па краінах Б. Усходу. Прыхільнік пантэізму. Пакараны царквой як ерэтык. Пісаў на азерб., араб. і перс. мовах. Майстар жанраў газелі, рубаі і туюг (чатырохрадкоўяў). У містычнай форме выказваў пратэст супраць сац. прыгнёту з боку феадалаў і духавенства, асуджаў рэліг. перажыткі, прымхлівасць. Паэтызаваў зямныя радасці, услаўляў розум чалавека, імкнуўся распазнаць таямніцы жыцця. Творы Н. адметныя багаццем паэт. сродкаў, метафарычнасцю мовы, дакладнасцю метрыкі, гуманіст. зместам.

Тв.:

Рус. пер. — Избр. лирика. Т. 1—2. Баку, 1973—76;

Лирика. М., 1973.

Літ.:

Араслы Г.Т. Имадеддин Несими. Баку, 1973.

т. 11, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

half-hearted [ˌhɑ:fˈhɑ:tɪd] adj.

1. нерашу́чы, нясме́лы;

a half-hearted protest нясме́лы пратэ́ст

2. абыя́кавы, незаціка́ўлены;

He was rather half-hearted about the suggestion. Ён паставіўся да прапановы абыякава.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пратэстанты́зм

(ням. Protestantismus, ад лац. protestans, -ntis = які публічна даказвае)

агульная назва рэлігійных веравучэнняў, якія ўзніклі ў працэсе Рэфармацыі 16 ст. як пратэст супраць каталіцызму, напр. лютэранства, кальвінізм.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

peaceful [ˈpi:sfəl] adj. мі́рны, спако́йны;

a peaceful day ці́хі дзень;

a peaceful protest мі́рны пратэ́ст;

a peaceful demonstration мі́рная дэманстра́цыя;

a peaceful solution мі́рнае рашэ́нне прабле́мы;

peaceful nations міралюбі́выя наро́ды

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

МІ́ЛЮЦЬ (Алесь) (Аляксандр Макаравіч; 6.10.1908, в. Скорычы Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 26.10.1944),

бел. паэт. Удзельнік Айч. вайны, загінуў на фронце ва Усх. Прусіі. Друкаваўся з 1928 у зах.-бел. прэсе. Асн. матывы творчасці — пратэст супраць сац. і нац. несправядлівасці, заклік да грамадзян. актыўнасці і салідарнасці прыгнечаных, паэтызацыя маральнага самаўдасканалення чалавека, апяванне хараства роднага краю. Пасля 1939 у вершах і артыкулах услаўляў новае жыццё.

Тв.:

У кн.: Мы іх не забудзем. Мн., 1949;

У кн.: Сцягі і паходні. Мн., 1965;

У кн.: Крывёю сэрца. Мн., 1967.

Літ.:

Багдановіч І. Лёс, апалены вайной: Бел. паэт Алесь Мілюць, ураджэнец вёскі Скорычы // Першыя і Другія карэліцкія краязнаўчыя чытанні: Да 600-годдзя Карэліч і Міра. Карэлічы;

Мн., 1995.

А.Мілюць.

т. 10, с. 376

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)