прылада для вымярэння інтэнсіўнасці прамой сонечнай радыяцыі. Прынцып дзеянні заснаваны на паглынанні зачэрненай паверхняй падаючай радыяцыі і ператварэнні яе энергіі ў цеплату.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ладдзя́1, ‑і, ж.
Уст. Вялікая парусная ці вёславая лодка.
ладдзя́2, ‑і, ж.
Шахматная фігура ў форме вежы, якая ходзіць удоўж і поперак дошкі па прамой; тура.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АГІНА́ЛЬНАЯсям’і ліній,
лінія, якая ў кожным сваім пункце датыкаецца да адной лініі сям’і. Напр., усякая крывая з’яўляецца агінальнай для сям’і сваіх датычных; агінальная сям’і акружнасцяў аднолькавага радыуса R з цэнтрамі на адной прамой — пара прамых, кожная з якіх ляжыць на адлегласці R ад лініі цэнтраў (гл.рыс.). Ураўненне агінальнай сям’і ліній на плоскасці, якія вызначаюцца ўраўненнем 𝑓(x, y, C) = 0, можна знайсці з сістэмы 𝑓(x, y, C) = 0, 𝑓c (x, y, C) = 0 выключэннем параметра C пры ўмове, што 𝑓(x, y, C) мае неперарыўныя першыя частковыя вытворныя па ўсіх пераменных.
Агінальныя сям’і акружнасцяў з цэнтрамі на адной прамой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
калінеа́рны
(ад ка- + linea = лінія)
паралельны дадзенай прамойлініі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бу́сел, -сла, мн. буслы́, -о́ў, м.
1. Вялікая пералётная птушка з доўгай прамой чырвонай дзюбай і доўгімі чырвонымі нагамі.
Б. даўгакрылы.
Белы б.
Чорны б.
2. Высокая бутэлька гарэлкі (уст., разм.).
На стале стаялі два буслы гарэлкі.
|| прым.буслі́ны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Б. клёкат.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ПІРГЕЛІЁМЕТР (ад піра... +грэч. hēlios Сонца + ...метр),
прылада для вымярэння інтэнсіўнасці прамой сонечнай радыяцыі ў абсалютных адзінках. Прынцып дзеяння заснаваны на паглынанні сонечнай радыяцыі і пераўтварэнні яе ў цеплавую энергію. Выкарыстоўваюць для праверкі актынометраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Са́бля ’рыба чахонь Pelecus cultratus’ (Жук., Інстр. 2). Запазычанне з рус.са́бля ’тс’, якое, у сваю чаргу, ад рус.сабля ’шабля’, таму што дзякуючы завостранаму, моцна выгнутаму брушку і прамой шырокай спіне рыба нагадвае лязо нажа (шаблі) (Фасмер, 4, 354).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МНАГАМЕ́РНАЯ ПРАСТО́РА,
прастора, размернасць якой перавышае 3. Напр., Мінкоўскага прастора-час мае размернасць 4. Мае дастасаванні ў матэм. аналізе, фізіцы. Выкарыстоўваюцца больш агульныя М.п. — n-мерныя вектарныя прасторы, n-мерныя мнагастайнасці і інш.
Паняцці звычайнай 3-мернай эўклідавай прасторы абагульняюцца на выпадак большага ліку вымярэнняў. Напр., у n-мернай эўклідавай прасторы En пункт задаецца каардынатамі x1, x2, ... , xn, якія могуць прымаць любыя сапраўдныя значэнні. Адлегласць паміж пунктамі M(x1, x2, ..., xn) і M′(x′1, x′2, ..., x′n) вызначаецца паводле формулы
уводзяцца таксама паняцці лініі, прамой, адрэзка прамой, паверхні, k-мернай плоскасці і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЕКТЫ́ЎНАЯ ПЛО́СКАСЦЬ,
эўклідава плоскасць, дапоўненая бясконца аддаленымі (няўласнымі) пунктамі, якія належаць бясконца аддаленай прамой. У больш агульным сэнсе П.п. — сукупнасць двух мностваў элементаў (пунктаў і прамых), якія падпарадкоўваюцца патрабаванням аксіём праектыўнай геаметрыі. Гл.Праектыўная прастора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДРЭ́ЗАК, сегмент (матэм.),
мноства лікаў або пунктаў на прамой, размешчаных паміж двума лікамі або пунктамі A і B, разам з пунктамі A і B. Каардынаты адрэзка задавальняюць умовам a ≤ x ≤ b (a і b — каардынаты канцоў адрэзка).