Засн. ў 1961 на базе цэха завода «Гомсельмаш». У 1975 на яго аснове створана Гомельскае ВА «Гідрааўтаматыка» ў складзе галаўнога прадпрыемства «Гідрапрывод», Хойніцкага і Нараўлянскага з-даў гідраапаратуры і канструктарска-тэхнал. бюро з доследна-эксперым. вытв-сцю. Асн.Прадукцыя (1996): станочная гідраўліка (у т. л. вузлы для трактароў МТЗ), тавары нар. ўжытку і інш.Прадукцыя пастаўляецца на 300 прадпрыемстваў краін СНД і ў далёкае замежжа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮКО́ВІЦКІ ЦЭМЕ́НТНЫ ЗАВО́Д, Беларускі цэментны завод. Размешчаны ў г. Касцюковічы Магілёўскай вобл. Будаўніцтва пачата ў 1987. Першая тэхнал. лінія магутнасцю 1,2 млн.т/год пушчана 11.9.1996. Завод уключае 22 цэхі, кар’ераўпраўленне, фірмы «Цэмбудрамонт» і «Цэментгандаль». Працуе на сыравіне мясц. радовішча мергелю «Камунарскае» (балансавыя запасы 335,75 млн.т). Вытв-сць цэменту вядзецца сухім спосабам. Асн.прадукцыя (1998): партландцэмент высокіх марак: ПЦм — 500 ДО, ПЦм — 550 ДО, ПЦм — 500 Д20, ПЦм — 600 ДО. Прадукцыя рэалізуецца на Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́САЎСКІ ХРУСТАЛЁВЫ ЗАВО́Д.
Засн. ў 1895 у г. Барысаў як шкляная гута. Вырабляў шкляны і хрусталёвы посуд, лямпавае шкло. У 1910 працавала 260 рабочых, лакамабіль і паравы кацёл. У час грамадз. вайны разбураны, адноўлены ў 1921 як шкляны з-д, з 1978 — Барысаўскі хрусталёвы завод. Асн.прадукцыя (1995): вырабы са шліфаванага свінцовага хрусталю, каляровага і бясколернага шкла (усяго каля 700 найменняў). Прадукцыя экспартуецца ў Рас. Федэрацыю, Украіну, Казахстан, Малдову, краіны Прыбалтыкі, ЗША, Вялікабрытанію, Германію, Фінляндыю і Швецыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІ ЗАВО́Д ВЫМЯРА́ЛЬНЫХ ПРЫЛА́Д.
Створаны ў 1923 на базе саматужнай арцелі металістаў. З 1928 ліцейна-мех.з-д «Металіст». У Вял.Айч. вайну разбураны. У 1944 адноўлены. У 1958 перапрафіляваны на выпуск вымяральных прылад, у 1985 — 95 наз. «Вымяральнік». З 1995 зноў з-д вымяральных прылад. Асн.прадукцыя (1997): вымяральныя прылады для фіз.-хім. і эл.-хім. аналізаў вадкасных асяроддзяў, кантролю і рэгулявання тэхнал. працэсаў, кантролю навакольнага асяроддзя, для горназдабыўной прам-сці, чорнай і каляровай металургіі, біял. і мед. прадпрыемстваў. Прадукцыя пастаўляецца ў 50 краін свету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРОБНАСЕРЫ́ЙНАЯ ВЫТВО́РЧАСЦЬ,
від серыйнай вытв-сці, пры якой прадукцыя выпускаецца дробнымі серыямі. Да Д.в. адносяць вытв-сць некат. відаў пракату, невял. партый вырабаў, машын і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ «КАРА́Л».
Засн. ў 1964. Асн.прадукцыя: каляровыя кінескопы для тэлевізараў, карпусы інтэгральных схем, рэзанатары п’езаэлектрычныя для тэлевізійных прыёмнікаў і радыёапаратуры, вырабы нар. ўжытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІ ЗАВО́Д СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАГА МАШЫНАБУДАВА́ННЯ, «Гомсельмаш». Пачаў дзейнасць у 1930. Выпускаў 18 найменняў прадукцыі на экспарт. У 1941 эвакуіраваны ў г. Курган, дзе выпускаў ваенную прадукцыю. Аднавіў дзейнасць у Гомелі ў 1944. З 1977 ВА «Гомсельмаш». Асн.Прадукцыя (1996): самаходныя кормаўборачныя (розных серый) і буракаўборачныя комплексы і камбайны, кормаўборачныя прычапныя і паўнавясныя камбайны «Палессе», касілкі (здрабняльнікі, прычапныя і ратацыйныя плюшчыльнікі), сеялкі дакладнага высеву, тавары нар. ўжытку (міні-трактары, кормаздрабняльнікі, механізмы трансфармацыі мэблі і інш. Акрамя краін СНД і Прыбалтыкі прадукцыя экспартуецца ў 14 краін свету, у т. л. ў Англію, Францыю, Бельгію, Аўстралію, Аргенціну, Нарвегію, Ізраіль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ГАДЗІ́ННІКАВЫ ЗАВО́Д.
Дзейнічае з 1955 у Мінску. З 1992 адкрытае акц.т-ва. Першая прадукцыя — жаночыя наручныя гадзіннікі «Зара», з 1963—64 выпускаў мужчынскія і жаночыя наручныя гадзіннікі «Прамень», з 1973 — аўтамаб. і электронна-мех. мужчынскія наручныя гадзіннікі, з 1981 — мініяцюрныя будзільнікі, з 1986 — мужчынскія кварцавыя, з сігналам, жаночыя кварцавыя. Працуюць вытв-сці: зборачная, механазборачная, электронікі; цэхі: знешніх афармленняў гадзіннікаў, інструментальны; аддзел станкабудавання і аўтаматызацыі. Асн.прадукцыя (1999): наручныя гадзіннікі ў 330 знешніх афармленнях, мужчынскія і жаночыя мех. і кварцавыя ў пазалочаным, храміраваным выкананні, з пакрыццём нітрыд-тытанам; будзільнікі, аўтамаб. гадзіннікі, тэхн. манометры.