праме́нны, -ая, -ае.

1. Які свеціцца праменямі.

Праменная энергія.

П. позірк (перан.).

2. Які ўзнікае ў выніку выпраменьвання якой-н. энергіі (спец.).

|| наз. праме́ннасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднача́сны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і адначасовы. Адначасны спеў. Адначасны позірк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́страб, -а, мн. -ы, -аў, м.

Драпежная птушка з кароткай кручкаватай дзюбай і доўгімі вострымі кіпцюрамі.

|| прым. ястрабі́ны, -ая, -ае.

Ястрабінае паляванне (пры дапамозе лоўчых ястрабаў). Я. позірк (перан.: драпежны).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

dreamy [ˈdri:mi] adj. летуце́нны;

a dreamy look летуце́нны по́зірк

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ма́слены, -ая, -ае.

1. гл. масла.

2. Які працуе на масле.

М. абагравальнік.

3. Намазаны, насычаны маслам.

М. блін.

4. перан. Ліслівы, падлізлівы.

Масленыя словы.

5. перан. Юрлівы (пра вочы, позірк).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мімалё́тны, -ая, -ае.

1. Які пралятае або праходзіць міма, не затрымліваючыся.

2. Беглы, быстры.

М. позірк.

Мімалётная сустрэча.

3. Які хутка знікае, хутка праходзіць, непрацяглы.

Мімалётнае шчасце.

|| наз. мімалётнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ледзяны́ прям., перен. ледяно́й;

а́я гара́ — ледяна́я гора́;

л. по́зірк — ледяно́й взгляд

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wgblicken

vi глядзе́ць убок, адве́сці по́зірк

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

го́рды, -ая, -ае.

1. Надзелены пачуццём уласнай годнасці, павагі да сябе.

Г. чалавек.

2. Поўны пачуцця задавальнення сабой.

Г. позірк.

3. Ганарысты, фанабэрысты.

Ласкавае цялятка дзвюх матак ссе, а гордае — ніводнай (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акамяне́лы, -ая, -ае.

1. Які пераўтварыўся ў камень, стаў цвёрды як камень.

А. ствол дрэва.

2. перан. Нерухомы, застылы; безжыццёвы, змярцвелы.

А. позірк.

А. твар.

|| наз. акамяне́ласць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)