thinking [ˈθɪŋkɪŋ] n.

1. ро́здум, разва́га;

do some (hard) thinking паду́маць як ма́е быць

2. по́гляд; ду́мка

♦

in/to my way of thinking, in my thinking на мой по́гляд

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

retrospective [ˌretrəˈspektɪv] adj. рэтраспекты́ўны, накірава́ны ў міну́лае;

a ret rospective view рэтраспекты́ўны по́гляд

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

скепты́чны

1. скепти́ческий;

~ная філасо́фія — скепти́ческая филосо́фия;

2. скепти́ческий, скепти́чный;

с. по́гляд — скепти́ческий (скепти́чный) взгляд

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прані́клівы, -ая, -ае.

1. Які глыбока і правільна разгадвае, разумее што-н.; здагадлівы, прадбачлівы.

П. чалавек.

2. Назіральны, пільны.

П. погляд. П. розум.

3. Які змяшчае ў сабе глыбіню пачуццяў, праўдзівы, шчыры.

Праніклівыя радкі верша.

|| наз. прані́клівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

stier a нерухо́мы, засты́лы, здранцве́лы (погляд і г.д.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

opiniować

незак. выказваць сваю думку (погляд)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

РЭТРАСПЕ́КЦЫЯ (ад лац. retro назад+ specio гляджу),

1) зварот да мінулага, аналіз падзей, якія адбываліся раней, з мэтай выяўлення ў іх зародкаў тэндэнцый, уласцівых сучаснасці.

2) Погляд на прагрэс. сац. з’явы, як на такія, якія ўжо існавалі раней.

3) Агляд інфармацыі за мінулыя гады (напр., рэтраспектыўная бібліяграфія, рэтраспектыўны пошук дакументаў, рэтраспектыўны фільм).

т. 14, с. 29

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нежывы́, -а́я, -о́е.

1. Пазбаўлены адзнак жыцця, мёртвы.

2. Які не адносіцца да жывёльнага ці расліннага свету; неарганічны.

Нежывая прырода.

3. перан. Вялы, пазбаўлены жыццёвых сіл, энергіі.

Н. погляд.

4. перан. Цьмяны, бледны (пра святло, колер і пад.).

Нежывое святло.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парадо́кс, -у, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

1. Думка, меркаванне, якое разыходзіцца з агульнапрынятымі поглядамі і на першы погляд нібы супярэчыць разумнаму сэнсу.

Гаварыць парадоксамі.

2. З’ява, якая здаецца неверагоднай і нечаканай.

|| прым. парадакса́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

П. вывад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цьмя́ны, -ая, -ае.

1. Ледзь прыкметны, ледзь бачны; няяркі (пра святло, агонь і пад.).

2. Цёмны, пацямнелы.

Цьмянае неба.

3. перан. Без бляску, невыразны (пра вочы, погляд).

4. перан. Без яснага, выразнага сэнсу; незразумелы.

Цьмяная фармулёўка.

|| наз. цьмя́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)