1. -а, мн. званы́, -о́ў. Ударны сігнальны падвясны інструмент (з медзі або меднага сплаву) у форме пустога ўсечанага конуса з падвешаным усярэдзіне ўдарнікам (языком).
Царкоўны з.
Пажарны з.
Званіць ва ўсе званы (таксама перан.: расказваць усім пра што-н.).
2. -у. Гук, які ўтвараецца гэтым інструментам, а таксама металічнымі або шклянымі прадметамі пры ўдары.
З. касы.
З. шклянак.
3. -у, перан. Погаласкі, плёткі.
Нечага было разносіць такі з. па сяле.
|| прым.зво́навы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
балбатня́, ‑і, ж.
Разм. Пустая, марная размова; пустаслоўе. [Паходня:] — Завялі сварку, прыпомнілі нейкія старыя рахункі — так у балбатні і прайшоў цэлы вечар.Хадкевіч.Андрэй выхваляцца не будзе, з балбатні няма толку, але рабіць тое-сёе пачне.Ермаловіч.// Выдумкі, плёткі. Хмялеўскі ведаў толькі тое, што ўся гэтая балбатня пра гарэлку і пра валоў пустое.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
jaw
[dʒɔ]1.
n.
1) скі́віца f.
2) Sl.плёткіpl., разьвя́зная гу́тарка
2.
v.
1) плятка́рыць
2) прабіра́ць каго́, свары́цца на каго́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
фабрыкава́ць
(лац. fabricare)
1) уст. рабіць што-н. фабрычным спосабам;
2) ствараць што-н. дрэнна і ў вялікай колькасці (напр. ф. вершы);
3) перан. рабіць і распаўсюджваць што-н. ілжывае, фальшывае (напр. ф. плёткі).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
небылі́ца, ‑ы, ж.
1. Паведамленне пра тое, чаго не бывае ў рэчаіснасць выдумка. [Вайцяхоўскі:] — Тут, чалавеча, так перамешана быль з небыліцай, што цяжка адрозніць, дзе праўда, а дзе творчая фантазія расказчыкаў.Машара.//Плёткі, хлусня. Бабы-пляткаркі, .. сабраўшыся ля калодзежа, разносяць небыліцы; — Гэта ж дзіва — пайсці ад мужыка.Каваль.
2. Від жартаўлівых твораў вуснай славеснасці; казка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Паха́тная, паха́туха, поха́тніца, паха́тніца, поха́тныца, паха́туха ’жанчына, якая любіць пабегаць па хатах, каб пачуць ці расказаць навіны, плёткі’ (глус., Янк. Мат.; Янк. 1, Некр., Сл. ПЗБ; лун., Шатал., ТС, Сл. Брэс.). Утвораны са словазлучэння па хатах (бегаць) і суфіксаў ‑уха, ‑іца, ‑ная. Да ха́та (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прашавярэ́ніцца ’не выканаць загаду’ (Нас.). З прыст. пра-, прыст. ша‑ аргатычнага паходжання і вярэ́ніцца. Апошняе паходзіць ад вярэня, параўн. вярэнька ’някемлівы, мешкаваты чалавек’ (гл). Сюды ж з іншай суфіксацыяй рус.цвяр.ша́верзить ’строіць падкопы’, ша́верзні ’плёткі’, ша́верзень ’пляткар’ і бел.вярзці (гл. Фасмер, 4, 393).