Звязаны з утварэннем балот. Самым характэрным для Палесся з’яўляецца шырокае развіццё балотаўтваральнага працэсу, які прывёў да наяўнасці велізарнай плошчы балот і забалочаных зямель.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чатырохку́тны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і чатырохвугольны. Мала народу варушылася ў той дзень на чатырохкутнай плошчы.Караткевіч.На вяршыню высокай чатырохкутнай вежы апусціўся бусел.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пластуха́ ’брыца, Echinochloa L.’ (шчуч., Сл. ПЗБ) — да пласт (гл.) з-за буйнога пакрыцця значнай плошчы гэтым пустазеллем (уплыў народнай этымалогіі). Аднак узыходзіць назва да траскуха (гл.), якая — паводле плоскага (знізу расліны) сцябла (ад плоскі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Schwofm -s, -e разм.
1) хвост
2) та́нцы, ско́кі (у парку, на плошчы)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КВАДРАТУ́РА КРУ́ГА,
пабудаванне квадрата, роўнавялікага па плошчы дадзенаму кругу. Пад К.к. разумеюць таксама задачу вылічэння плошчы круга з пэўным набліжэннем.
Старажытнагрэч. матэматыкі спрабавалі рашыць задачу з дапамогай цыркуля і лінейкі. У 1882 ням. матэматык Ф.Ліндэман даказаў трансцэндэнтнасць ліку π і тым самым невырашальнасць задачы такім спосабам — яе можна рашыць з выкарыстаннем некаторых трансцэндэнтных крывых, напр., квадратрысаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
квадрату́ра, ‑ы, ж.
Велічыня плошчы, якая вылічваецца ў квадратных адзінках. Квадратура акна. Квадратура пакоя.
•••
Квадратура круга — задача на пабудову квадрата роўнавялікага данаму кругу (спробы рашыць яе не мелі поспеху).
[Лац. quadratura.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыстэ́павы, ‑ая, ‑ае.
Які размяшчаецца, знаходзіцца каля стэпу. На сухіх пясчаных глебах — чыстыя аднаярусныя саснякі, а на ўрадлівых глебах — прыстэпавыя бары, якія ў мінулым займалі значна большыя плошчы.Гавеман.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ракатлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Які дробна, раскаціста гучыць. І зноў радасны ракатлівы гул праляцеў з аднаго краю плошчы ў другі.Гамолка.Гэта грае прыбой ракатлівы. Гэта буру ўзнімае арган.Пысін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тратуа́р
(фр. trottoir)
дарожка для пешаходаў (з каменных пліт, асфальту, дошак) па баках вуліцы, плошчы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)