pointer [ˈpɔɪntə] n.

1. infml намёк; пара́да; падка́зка

2. ука́зка

3. паказа́льнік; стрэ́лка (вымяральнага прыбора)

4. по́йнтар (парода паляўнічых сабак)

5. comput. паказа́льнік, спасы́лка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

unprofessional [ˌʌnprəˈfeʃənl] adj. derog.

1. непрафесі́йны;

unprofessional advice некампетэ́нтная пара́да

2. які́ не адпавяда́е э́тыцы пэ́ўнай прафе́сіі;

a doctor’s unprofessional conduct парушэ́нне ўрачэ́бнай э́тыкі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

рэцэ́пт

(лац. receptum = прынятае, узятае)

1) пісьмовае ўказанне ўрача аб прыгатаванні і прыёме лякарстваў;

2) спосаб прыгатавання чаго-н. (напр. р. марынавання);

3) перан. настаўленне, парада, як дзейнічаць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Malum consilium consultori pessimum est

Дрэнная парада для дарадчыка горш за ўсё.

Плохой совет для советчика хуже всего.

Гл.: Crebro...

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

Наву́ка (ТСБМ, Яруш., Гарэц.), ст.-бел. наука ’навука, сістэма ведаў; вучоба; навучанне; урок, нешта павучальнае; казань, пропаведзь; парада’ (Сташайтэне, Абстр. лекс., 65). Укр., рус. наука, польск., чэш., славац. nauka, в.-луж. nawuka, балг., макед. наука, серб.-харв. наука, славен. nauk ’навучанне, вучэнне, урок, прыклад, папярэджанне’. З *na‑ і ‑uk, гл. вучыць (Фасмер, 3, 49; Махэк₂, 666; спец. адносна ўсходнеславянскага слова гл. Кохман, SOr, 29, 115–120).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

recommendation [ˌrekəmenˈdeɪʃn] n.

1. рэкаменда́цыя, пара́да;

make recommendations дава́ць рэкаменда́цыі

2. рэкаменда́цыя, пахвала́, стано́ўчы во́дзыў;

a letter of recommendation рэкамендацы́йнае пісьмо́

3. рэкаменда́цыя (на пасаду)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wholesome [ˈhəʊlsəm] adj.

1. кары́сны; здаро́вы;

wholesome food здаро́вая е́жа;

wholesome advice кары́сная пара́да

2. мо́цны, по́ўны здаро́ўя;

have a wholesome appearance мець здаро́вы вы́гляд

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

фанфа́ра

(іт. fanfara)

1) медны духавы сігнальны музычны інструмент у выглядзе падоўжанай трубы;

2) музычная фраза, сігнал, які выконваецца на такім інструменце і апавяшчае аб пачатку парада ці ўрачыстасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

навуча́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. навучаць — навучыць (у 1 знач.). // Прывіццё якіх‑н. ведаў, навыкаў. Працэс навучання. Політэхнічнае навучанне.

2. Разм. Парада павучальнага характару. — Ты можа б кінуў ужо чытаць мне свае навучанні?.. — гнеўна кінула.. [Лена] вачамі на брата і выйшла. Лынькоў. [Крысціна] цвёрда памятала матчына навучанне. Васілевіч.

•••

Вочнае навучанне — навучанне з пастаянным наведваннем заняткаў (у адрозненне ад завочнага).

Ланкастэрская сістэма навучання гл. сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

указа́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. указаць.

2. Службовае распараджэнне, загад. Дзед Талаш .. вёў свае баявыя аперацыі самастойна або па ўказанню прадстаўнікоў падпольных камуністычных арганізацый. Колас. // Настаўленне, парада, што і як трэба рабіць. Метадычныя ўказанні. □ Харошка вельмі стрымана, але ўнушальна рабіў ўказанні камандзірам. Кавалёў.

3. Заўвага, паведамленне, сведчанне чаго‑н. Усе ўказанні чытачоў на .. недахопы і добразычлівую іх крытыку аўтар прыме з удзячнасцю. Юргелевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)