1.Паправіць крыху, у некаторых месцах; выправіць. [«Буржуй»] загадаў пафарбаваць вагон, падправіць дах, змяніць некалькі дошак у падлозе.Лынькоў.Лоўгач перачытаў.. [артыкул], трохі падправіў, замяніў асобныя словы і там, дзе гаворка ішла аб задачах зеленгаса, рашыў дапісаць цэлы абзац.Савіцкі.// Прывесці ў парадак, надаць належны выгляд. Малады ўрач сеў зручней, непрыкметна падправіў капялюш і плашч.Шамякін.Нават больш за сабой [Ніна] наглядаць стала. Косы падправіць, хустку прыгажэй завяжа.Галавач.
2.Разм. Аднавіць, палепшыць, наладзіць што‑н. разбуранае, заняпалае. Завод [Хурс] падправіў і пусціў так, як ішоў і раней.Чорны.Душа [Сузона] поўнілася спакоем і ўпэўненасцю: прыеду, за зямельку вазьмуся, падпраўлю гаспадарку.Галавач.
3.Разм. Крыху паправіць чыё‑н. здароўе; падлячыць. Аляксей заўважыў цяпер, што шчочкі.. [дачкі] нездарова блеклыя.., локцік завостраны, пальчыкі тонкія. «Трэба падправіць дзяўчынку», — падумаў ён з пяшчотаю і з жалем.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абцягну́ць, ‑цягну, ‑цягнеш, ‑цягне; зак., што.
1.Паправіць, прывесці ў парадак адзенне і пад., пацягнуўшы ўніз. [Жэнька] глянула з замілаваннем на сваю ляльку Ганульку, якая спала побач з ёю, абцягнула на ёй сукенку.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
такто́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае такт 2, які валодае тактам 2. Уважлівая, тактоўная, удумлівая,.. [Вольга Уладзіміраўна Галіна] ўмела, не крыўдзячы выканаўца, паправіць яго памылку.«Беларусь».[Надзя:] — Цябе выратавала тое, што ты аказаўся надзіва тактоўным чалавекам і не паспрабаваў нават абняць Іну Аляксандраўну.Рамановіч.// Які выконваецца з тактам. Тактоўны ўчынак. Тактоўны падыход. □ Аб тым, як жывуць выгнаныя са школы калегі,.. [Базыль Трайпанскі] палічыў тактоўным не распытвацца.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перепра́витьсов.
1.(кого, что, через что) перапра́віць; (перевезти) пераве́зці; (перевести) пераве́сці;
2.(отправить, переслать) перапра́віць;
3.(исправить, переделать что-л. или всё, многое)папра́віць, вы́правіць, перапра́віць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ізго́й ’чалавек, ад якога ўсе адхіліліся, які страціў сваё становішча ў грамадстве; адшчапенец’. Рус.изго́й, укр.ізго́й, ст.-рус.изгои ’чалавек, які страціў сувязь са сваім саслоўем (селянін, які адкупіўся на волю; князь, які страціў княства; купец, які разарыўся)’. Бязафікснае ўтварэнне ад *изгоити ’выжыць, выгнаць’ з из‑ + гоити ’жывіць’. У сіб. гаворках захавалася изго́ить са значэннямі ’паправіць, адрамантаваць, уладзіць’, ’адмыць, адчысціць’ і ’запэцкаць, сапсаваць’, параўн. выжыць ’выгнаць’ і ’ўцалець’. У якасці аналогіі ст.-рус.изгои ’выжыты з роду’ ад изгоити ’выжыць’. Фасмер (2, 121–122) прыводзіць серб.-харв.и̏зрод ’вырадак’ ад изро̀дити ’вырадзіцца’, рус.издо́й ’жывёла, якую перасталі даіць’ ад издоить ’выдаіць’. Гл. яшчэ Праабражэнскі, 1, 138; Шанскі, 2, I, 26–27.
1. Унесці якія‑н. змены, паправіць недахопы, памылкі ў чым‑н. Пераправіць лічбу «1» на «і». □ Сп’яна ахрысцілі кумы хлапчука Не бацькаўскім імем, а нейкім Панасам; Агледзеўшыся, пабрылі да дзяка, Ды нельга было пераправіць па часе.Танк.— Сыны [пана] не хацелі аддаць луг сялу, падкупілі каморнікаў, і тыя пераправілі планы.Якімовіч.
1. Перавезці, перавесці (звычайна цераз рэчку або якое‑н. цяжкае небяспечнае для праходу месца). Нарэшце.. камандаванне, пад прыкрыццём «кацюш», пераправіла цераз Бесядзь танкавую брыгаду.Чыгрынаў.— Гэй, там, на пароме! Перапраўце бедных падарожнікаў!Курто.
2. Адправіць, пераспаць каго‑, што‑н. у другое месца (звычайна скрыта або пераадольваючы якія‑н. цяжкасці). Частку зброі хлопцы пераправілі партызанскаму атраду.Васілеўская.[Ганна:] Максім Іванавіч, я думаю, што групу Іванчыка трэба пераправіць у лес...Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэкаменда́цыя, ‑і, ж.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. рэкамендаваць.
2. Спрыяльны водзыў (звычайна ў пісьмовай форме). Атрымаць добрую рэкамендацыю. □ [Барыс:] — Ну што ты: мая ж рэкамендацыя! Мала таго, што параіў, дык яшчэ запэўніў Арсена Уладзіміравіча, што толькі ён, мой найлепшы сябар, можа паправіць нашы фінансавыя справы, вывесці завод у людзі.Скрыган.[Шахневіч:] — Ты прасіў у мяне рэкамендацыю ў партыю? Вось яна, трымай.Краўчанка.
3. Парада, нежаданне, прапанова. Рэкамендацыя бібліятэкара. Навуковыя рэкамендацыі — у жыццё.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
to be on the mend — папраўля́цца, устава́ць на но́гі, вярта́цца да здаро́ўя
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
лячы́ць, лячу, лечыш, лечыць; незак., каго-што.
Імкнуцца паправіць, вярнуць здароўе пры дапамозе лекаў і іншых медыцынскіх сродкаў. Лячыць хворага. □ Цэлы год лечаць .. [Сасакі] дактары і ніяк не могуць вылечыць, не могуць перамагчы лютай, няўмольнай хваробы.Арабей.// Прымяняць лекі і іншыя медыцынскія сродкі для вылечвання якога‑н. хворага органа. Лячыць сэрца. Лячыць лёгкія.// Прымаць захады для спынення якой‑н. хваробы. Лячыць грып.//перан.Разм. Адбудоўваць, аднаўляць. Край ажывае, Лечыць свае раны, Будуе дбайна Свой шчаслівы лёс.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)