экспеды́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Адпраўка, рассылка і прыём грузаў, карэспандэнцыі і пад. (спец.).

Э. пасылак.

2. Установа ці аддзел установы, якія займаюцца рассылкай ці адпраўкай чаго-н. (спец.).

Э. газет.

3. Паездка, паход групы асоб, атрада з навуковымі, даследчымі мэтамі.

Дыялекталагічная э.

Паехаць у экспедыцыю.

4. Група ўдзельнікаў такой паездкі.

Члены экспедыцыі.

|| прым. экспедыцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ЭКСПЕДЫ́ЦЫЯ (ад лац. expeditio прывядзенне ў парадак),

1) адпраўка і рассылка чаго-н. (карэспандэнцый, тавару і пад.). Паштовыя экспедыцыйныя паслугі ажыццяўляюць адпаведныя ўстановы або аддзелы ўстаноў, Э. інш. грузаў — прадпрыемствы, установы, арг-цыі (дзейнічаюць у адпаведнасці з заканадаўствам краіны і міжнар. правіламі і прававымі актамі), якія займаюцца гандл. дзейнасцю. Э. грузаў суправаджаюць экспедытары, якія маюць пры сабе дакументы юрыд. характару (трансп. накладныя, дагавор і інш.).

2) Паездка, падарожжа, паход групы асоб з пэўнымі навук., даследчымі мэтамі. Адрозніваюць Э. комплексныя і галіновыя (геагр., геал., бат. і інш.). Міжнар. Э. дапамагаюць праводзіць даследаванні ў космасе, таксама адначасова ў розных раёнах зямнога шара.

3) Ваен. аперацыя, якая праводзіцца параўнальна невял. ўзбр. сіламі, а таксама ўзбр. сілы, прызначаныя для такой аперацыі (напр., экспедыцыя рускага флоту ў Паўночную Амерыку 1863—64).

т. 18, кн. 1, с. 75

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Турнэ́ ‘падарожжа па кругавым маршруце, паход, паездка’ (ТСБМ). Праз рускую мову (турне́) з франц. tournée ‘аб’езд, падарожжа па кругавым маршруце’, якое з tourner ‘абарачаць, вярцець, круціць’ < лац. tornāre ‘тачыць на варштаце’ (Голуб-Ліер, 494; Даза, 716–717; ЕСУМ, 5, 683).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

excursion

[ɪkˈskɜ:rʒən]

n.

1) вандро́ўка, экску́рсія f.

2) пае́здка f.

3) адыхо́д ад тэ́мы, дыгрэ́сія f., э́кскурс -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Éisenbahnfahrt f -, -en прае́зд па чыгу́нцы; пае́здка па чыгу́нцы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Fórschungsreise f -, -n навуко́вая экспеды́цыя, пае́здка з навуко́вай мэ́тай

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Rúndreise f -, -n

1) гл. Rúndfahrt

2) кругава́я пае́здка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

здо́ўжыцца сов. показа́ться сли́шком до́лгим; наску́чить;

гэ́та пае́здка мне ве́льмі ~жылася — э́та пое́здка показа́лась мне сли́шком до́лгой;

мне ~жылася чака́ць — мне наску́чило ждать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Hérfahrt f -, -en пае́здка (сюды́);

auf der ~ па даро́зе [у час пае́здкі] сюды́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

tour​1 [tʊə] n.

1. пае́здка, падаро́жжа; экску́рсія;

a conducted/guided tour экску́рсія з гі́дам;

a package tour арганізава́ная турысты́чная пае́здка; групавы́ туры́зм;

a round-the-world tour кругасве́тнае падаро́жжа;

a sightseeing tour агля́д го́рада;

be on tour падаро́жнічаць, вандрава́ць;

go on/do/make a tour е́хаць на экску́рсію

2. турнэ́, гастро́лі (тэатральныя)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)