гаспада́рчы, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да вядзення гаспадаркі, да эканамічнага, вытворчага боку справы.
Гаспадарчыя арганізацыі.
Гаспадарчыя поспехі.
2. Які мае адносіны да вядзення гаспадаркі, патрэбны для яе вядзення.
Гаспадарчыя турботы.
Г. інвентар.
Гаспадарчыя тавары.
3. Даходны, рацыянальны.
Г. падыход да выкарыстання прыродных багаццяў.
4. Уласцівы гаспадару (у 2 знач.).
Гаспадарчае вока.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адносіны (мн.), дачыненне, справа, падыход
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
fresh [freʃ] adj.
1. све́жы;
fresh bread све́жы хлеб
2. но́вы;
A fresh approach is needed. Патрэбны новы падыход.
3. прэ́сны (пра ваду)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Кліно́к 1 ’мяшэчак для сыру клінападобнай формы’ (ТСБМ, Шат., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Некр., Янк. Мат., Сцяшк.). Гл. клін 1.
Кліно́к 2 ’вострая частка халоднай зброі’ (ТСБМ). Гл. клін 1.
Кліно́к 3 ’хітрасць’ — клінкі падбіваць (Нас., Юрч. Фраз. 2), клінкі падбіраць ’шукаць падыход’ (Юрч. Фраз. 2). Параўн. клім (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дыплама́тыя, -і, ж.
1. Дзейнасць урада па ажыццяўленні знешняй, міжнароднай палітыкі дзяржавы.
2. перан. Тонкі разлік, умельства і спрыт у дзеяннях, накіраваных на дасягненне якой-н. мэты.
Наскрозь бачу тваю дыпламатыю.
|| прым. дыпламаты́чны, -ая, -ае.
Дыпламатычныя адносіны.
Д. падыход да справы.
○
Дыпламатычны корпус — замежныя дыпламаты, акрэдытаваныя ў якой-н. краіне.
|| наз. дыпламаты́чнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шкаля́рства, ‑а, н.
Разм.
1. Паводзіны ці стан шкаляра.
2. Зніж. Несамастойны, начотніцкі падыход да чаго‑н. Творчая вучоба К. Чорнага на ўзорах класікі не была ні ў якой ступені шкалярствам адарванага ад сучаснасць мастака. Адамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРАНІ́ЧНА ДАПУШЧА́ЛЬНЫЯ ВЫ́КІДЫ ў атмасферу,
колькасць шкодных рэчываў, якая можа быць выкінута за адзінку часу ў атмасферу без перавышэння ў прыглебавым слоі іх гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі. Распрацаваны і ўведзены дзярж. стандарты ГДВ, якія ўлічваюць сучасныя гігіенічныя, эканам., экалагічныя патрабаванні і вызначаюць адзіны тэр.-ведамасны падыход да нарміравання і макс. зніжэння шкодных выкідаў. Кантроль крыніц выкідаў і ГДВ ажыццяўляецца на прадпрыемствах.
т. 5, с. 408
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
элемента́рны прям., перен. элемента́рный;
~ная матэма́тыка — элемента́рная матема́тика;
~ныя ўмо́вы — элемента́рные усло́вия;
э. падыхо́д да спра́вы — элемента́рный подхо́д к де́лу
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ЛЯВО́НЦЬЕЎ (Аляксей Мікалаевіч) (18.2.1903, Масква — 21.1.1979),
расійскі псіхолаг, філосаф, педагог. Акад. АПН РСФСР (1950), АПН СССР (1968). Ганаровы чл. Венгерскай АН (1973). Д-р псіхал. н. (1940), праф. (1932). Скончыў Маскоўскі ун-т (1924). Працаваў у Псіхал. ін-це ў Маскве, Ленінградскім пед. ін-це, Маскоўскім ун-це і інш. У 1920—30-я г. разам з Л.С.Выгоцкім і А.Р.Лурыя ўдзельнічаў у распрацоўцы культ.-гіст. тэорыі псіхічнага развіцця чалавека. Вывучаў філас.-метадалагічныя асновы псіхал. навукі, праблемы ўзнікнення свядомасці ў антрапагенезе, функцыянавання яе гал. кампанентаў («пачуццёвая тканка», значэнне, асобасны сэнс), механізмы фарміравання і развіцця вышэйшых псіхічных функцый. Распрацаваў агульнапсіхал. тэорыю дзейнасці («дзейнасны падыход»), сфармуляваў палажэнні аб сістэмнай будове псіхікі, адзінстве практычнай і «ўнутранай», псіхічнай дзейнасці чалавека («Дзейнасць. Свядомасць. Асоба», 1975). Дзейнасны падыход да даследавання свядомасці і псіхікі ў варыянце Л. выкарыстоўваецца ў пед., мед., узроставай, сац., і інш. галінах псіхалогіі, знайшоў сваіх паслядоўнікаў у многіх краінах свету. Вёў даследаванні ў галіне інж. псіхалогіі. Ленінская прэмія 1963.
Тв.:
Развитие памяти. М.; Л., 1931;
Проблемы развития психики. 2 изд. М., 1965;
Философия психологии. М., 1994.
Э.С.Дубянецкі.
т. 9, с. 418
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дэструкты́ўны
(лац. destructivus)
які вядзе да разбурэння чаго-н., разбуральны (напр. д. падыход).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)