Звязаны пучок галінак для паркі ў лазні, падмятання падлогі. Вязаць венікі. Бярозавы венік.
•••
Голы як стары венікгл. голы.
Помніць да новых венікаўгл. помніць.
Сядзець, як мыш пад венікам (як верабей у веніку)гл. сядзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каю́та, ‑ы, ДМ каюце, ж.
Жылое памяшканне для пасажыраў або экіпажа на судне. Пасажырская каюта. Каюта першага класа. □ У каюце прыгожыя бліскучыя лаўкі ўздоўж сцен, зручны столік, прышрубаваны да падлогі, блакітныя фіранкі на круглых ілюмінатар ах.В. Вольскі.
[Гал. kajuit.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́луба, ‑ы, ж.
Суцэльнае гарызантальнае перакрыцце ў выглядзе падлогі на судне. Параход ідзе бліжэй да абрыву, і з верхняй палубы відаць вуліцы вёсак.Шамякін.Паруснік, старая пасудзіна, на палубу якой.. нават партовыя грузчыкі ступалі неахвотна, выдаваўся.. [Тапурыю] цяпер прыгожым.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паціра́ч ’ручнік’ (Мат. Гом.), смарг.пацірык ’тс’ (Сл. ПЗБ), паціраха ’тс’, ’ануча для мыцця падлогі’ (Мат. Гом.), пацерка ’ануча, ручнік для посуду’ (Касп.). Утвораны ад дзеяслова po‑tira‑tV выціраць’, у якім po‑ мае значэнне ’паступовасць і шматразовасць дзеяння’. Да церці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
узо́рысты, ‑ая, ‑ае.
Аздоблены ўзорамі, з узорамі. Дом быў невялікі, .. з блакітнымі аканіцамі, з узорыстымі ліштвамі.Шахавец.На хвілінку [Мікола] спыніўся, глянуў на каляіну, выціснутую на абочыне ўзорыстымі шынамі матацыкла.Б. Стральцоў.Вокны былі завешаны доўгімі, аж да падлогі, узорыстымі фіранкамі.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вы́руб ’участак, дзе высечаны лес’ (Мат. Гом., Інстр. II); ’зруб’ (Мат. Гом.); ’вышыня зруба ад падлогі да столі’ (Інстр. II). Рус.дыял.вы́руб ’паляна з карчамі і кустамі; від плоту; дзеянне па дзеяслову вырубіць’, польск.wyrąb, в.-луж.wurub. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад вырубіць < рубіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГРО́ДЗЕНСКАЯ ШКО́ЛА ДО́ЙЛІДСТВА,
самабытная арх. школа, якая склалася ў 12 ст. ў Гродне. Пабудовы Гродзенскай школы дойлідства вызначаліся арыгінальнымі сродкамі выразнасці — выкарыстаннем у роўнаслаёвай муроўцы з плоскай цэглы (плінфы) дэкар. прыроднага каменю (абчасаных, паліраваных валуноў), геам. кампазіцый з каляровых паліваных кафляў, наборнай маёлікавай падлогі з плітак разнастайных формаў. Для аб’ёмна-прасторавых кампазіцый характэрна адносна невял. таўшчыня апорных канструкцый, круглая і гранёная форма ўнутр. слупоў. Каб палепшыць акустыку, у верхнія часткі сцен умуроўваліся керамічныя збаны (галаснікі). Узоры Гродзенскай школы дойлідства — Гродзенская Ніжняя царква, Гродзенская Барысаглебская царква, Гродзенская Прачысценская царква, Гродзенскі княжацкі церам, царква ў Ваўкавыску (сярэдзіна 12 ст.; у 1956 выяўлены рэшткі падмурка на замчышчы).
Да арт.Гродзенская школа дойлідства. Муроўка Барысаглебскай царквы.