dear1 [dɪə] adj.

1. дарагі́, мі́лы

2. Dear паважа́ны, шано́ўны (у пісьмах)

3. дарагі́ (пра цану)

hold smb./smth. dear fml даражы́ць кім-н./чым-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

worthy [ˈwɜ:ði] adj.

1. ва́рты, дасто́йны;

He’s worthy of praise. Ён заслугоўвае пахвалы.

2. паважа́ны, го́дны

3. адпаве́дны, нале́жны;

words worthy of the occasion сло́вы якра́з для гэ́тага вы́падку

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

патрыя́рх, ‑а, м.

1. Кіраўнік роду ў родавым грамадстве.

2. перан. Стары і вельмі паважаны чалавек у якім‑н. калектыве. // каго-чаго. Старшы і найбольш выдатны ў якой‑н. галіне дзейнасці чалавек. У Бруселі яго [Карловіча] благаслаўляе сам патрыярх польскіх гісторыкаў Іяхім Лелевель. Г. Кісялёў.

3. Вышэйшы духоўны тытул служыцеля праваслаўнай царквы. // Асоба, якая мае гэты тытул.

[Грэч. patriarchēs — роданачальнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

досто́йный

1. дасто́йны; (стоящий) ва́рты;

о́пыт, досто́йный подража́ния во́пыт, ва́рты перайма́ння;

быть досто́йным чего́-л. заслуго́ўваць чаго́е́будзь, быць дасто́йным (ва́ртым) чаго́е́будзь;

он досто́ин уваже́ния ён дасто́йны пава́гі, ён заслуго́ўвае пава́гі;

2. (заслуженный) заслу́жаны; (надлежащий) нале́жны;

досто́йная оце́нка заслу́жаная (нале́жная) ацэ́нка;

3. (почтенный) дасто́йны, паважа́ны;

досто́йный челове́к дасто́йны (паважа́ны) чалаве́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

respectable

[rɪˈspektəbəl]

adj.

1) прысто́йны; сумле́нны; шанава́ны, паважа́ны (чалаве́к); самаві́ты ы́гляд)

2) ла́дны, даво́лі вялі́кі, зна́чны, немалы́ (пра ко́лькасьць)

3) до́бры, неблагі́, нядрэ́нны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Патрыя́рх ’кіраўнік роду’, ’стары, паважаны чалавек у калектыве’, ’вышэйшы духоўны тытул праваслаўнага служыцеля’ (ТСБМ). Са ст.-рус. патрыархъ, патриꙗрхъ ’прабацька’, ’патрыярх, свяціцель’, якое са ст.-слав. патриар(ъ)хъ < ст.-грэч. πατριάρχης ’родапачынальнік, прабацька’ (Фасмер, 3, 217). Адпаведна ст.-бел. патриархия, патрыярхыя, патрыярхыя ’патрыярхія’ (1597 г.) праз ц.-слав. патриархиꙗ з с.-грэч. πατριαρχία ’патрыяршы сан’ або з πατριαρχεχῖον рэзідэнцыя патрыярха’ (там жа; Булыка, Лекс. запазыч., 183).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

насе́ннік, ‑а, м.

1. Расліна або яе плод, пакінуты на насенне. Тытунь-насеннік. Агурок-насеннік. □ [Дзяўчына] была на дзялянцы, прарывала бурачкі, даглядала насеннікі. Сабаленка. // Дрэва, якое пакідаецца для абсемянення высечанага ўчастка лесу. Дуб-насеннік.

2. Спец. Участак, прызначаны для вырошчвання раслін на насенне. Паважаны Аксён Верамеевіч, не ўсякая трава ідзе на насенне. Вунь у нас насеннікі, — паказаў Варанецкі за канаву. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрыя́рх

(гр. patriarches = родапачынальнік)

1) кіраўнік роду ў родавым грамадстве;

2) вышэйшая духоўная асоба, кіраўнік праваслаўнай царквы;

3) перан. стары і вельмі паважаны чалавек у якім-н. калектыве.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

рэспекта́бельны

(фр. respectable, ад лац. respectus = погляд)

1) паважаны, шаноўны, важны (напр. р. выгляд, р-ая сям’я);

2) які карыстаецца высокай рэпутацыяй; прэстыжны (напр. р-ая фірма, р. атэль).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

honorable

[ˈɑ:nərəbəl]

adj.

1) сумле́нны, высакаро́дны

2) пачэ́сны, ганаро́вы

honorable duty — пачэ́сны абавя́зак

Honorable — шано́ўны, паважа́ны, дасто́йны; высокашано́ўны, высокадасто́йны

honorable mention — ганаро́вая ўзнагаро́да або́ адзна́ка

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)