Разм. Агарод. Ой, урадзіла У гародзе рэпа. А мне, маладой, Капаць яе трэба.Дзеружынскі.
•••
Гарод гарадзіцьгл. гарадзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выклі́чнік, ‑а, м.
Нязменная часціна мовы, якая служыць для выказвання пачуццяў і валявых пабуджэнняў, напрыклад: ах, ох, ура, гэй і інш. Выклічнік «ой».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПРО́ХАРАЎ Якаў Васілевіч (6.11.1870, в. Пажаркі Калужскай вобл., Расія — 1942),
рас. і бел. кампазітар, муз. этнограф. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1904, кл. М.Рымскага-Корсакава). З 1921 супрацоўнік Дзярж. ін-та муз. навукі ў Маскве, уваходзіў у Беларускую песенную камісію. З 1924 выкладчык Бел.муз. тэхнікума ў Мінску. Збіраў песні народаў Расіі, бел.нар. песні (запісаў у розных мясцовасцях больш за 150 песень). Сярод муз. твораў: харавыя апрацоўкі 82 бел.нар. песень (у т. л. «Ой рана на Йвана», «Ах ты, зорка мая»), рамансы на словы Я.Купалы і Я.Коласа. Аўтар муз.-этнагр.прац. Сярод яго вучняў М.Аладаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛШЧАНКО́ВА (Радзько) Ганна Станіславаўна
(н. 21.1.1951, в. Банцавічы Лідскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. спявачка. Засл. арт. Беларусі (1982). Скончыла мінскія муз. вучылішча імя М.Глінкі (1978) і ін-т культуры (1992). З 1971 салістка Камерна-інстр. ансамбля Бел. тэлебачання і радыё. Спявачка лірычнага плану. У рэпертуары бел. і рус.нар. песні, пераважна ў апрацоўцы Л.Смялкоўскага («Ох і сеяла Ульянаўна лянок», «Ой жыта ды я не сеяла»), яго творы (вак. цыклы), песні бел. кампазітараў у яго аранжыроўцы, а таксама песні бел. і рас. кампазітараў. У фонд радыё запісала больш за 500 песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́СЕВА Ніна Мікалаеўна (н. 4.3.1938, в. Кравец Падляскага ваяв., Польшча),
бел. спявачка (сапрана). Засл. арт. Беларусі (1975). Скончыла Брэсцкае муз. вучылішча (1956). У 1958—93 салістка хору Бел. тэлебачання і радыё, кіраўнік жан. квартэта і актэта пры хоры. Валодае мяккім голасам прыемнага тэмбру, тэмперыраванай тэмпераванай* інтанацыяй, высокай вак. тэхнікай. Выканаўца сольных партый у вак. творах, у т. л. «Тры птушкі» М.Равеля, «Ціхая мелодыя» С.Рахманінава і інш., бел.нар. песень, у т. л. «Ой, не шумі ты, гаю» ў апр. Ю.Семянякі, «Ляцелі гуселькі» ў апр. Г.Вагнера і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКУ́ЛІЧ Надзея Анатолеўна (н. 14.1.1953, пас. Цукровы з-д Гродзенскай вобл.),
бел. эстрадная спявачка. Засл. арт. Беларусі (2000). Скончыла Гродзенскае муз.-пед. вучылішча (1972). З 1972 артыстка вак.-інстр. ансамбля «Верасы», з 1981 у Бел. філармоніі, з 1990 у дзярж. аб’яднанні «Белканцэрт». Валодае ігрой на гітары, акардэоне, губным гармоніку і інш. Творчай індывідуальнасці ўласцівы эмацыянальная выразнасць, шчырасць, валоданне разнастайнымі песеннымі жанрамі. У рэпертуары песні бел. кампазітараў і паэтаў, аўтарскія творы, у т. л. «Ой бяда», «Мая спеўная душа», «Вясельная», «Грэшніца вясна» і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гу́санька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Рмн. ‑нек; ж.
Разм. і нар.-паэт.Памянш.-ласк.да гусь. Ой ляцелі гусанькі цераз сад.З нар. песні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлябо́к, ‑бка, м.
Памянш.-ласк.да хлеб. Працавітая рукой Засявае шнурок... Ой, радзі, божа мой, На пацеху хлябок!Купала.Хлябок — танюткай столачкай, Нібыта залаты.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАГІ́НСКІЯ,
род бел. патомных гутнікаў 17—20 ст. У 17—18 ст. заснавалі шмат гутаў на Чарнігаўшчыне. Канстанцін у 1866 валодаў гутай у в. Яцкуны (да 1866 маёнтак Яшуны) Астравецкага р-на. Рамуальд Іпалітавіч (1934—80) — бел. майстар шкляной скульптуры. Працаваў на шклозаводзе «Нёман» (1957—70), на шклозаводах Расіі, Украіны, Грузіі. Яго работы пераважна анімалістычнага жанру: «Конь-агонь» (1966), «Мядзведзь з бочачкай» (1967), «Ой, вы, коні, мае коні» (1969) і інш.; браты Рамуальда (у т. л. Віктар) — на шклозаводах Украіны. Іван Рамуальдавіч працуе на шклозаводзе «Нёман».
М.М.Яніцкая.
Да арт.Багінскія. В.Багінскі. Прыбор «Сямейка». 1982.Да арт.Багінскія. Р.Багінскі. Графін і шклянка. 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫКЛІ́ЧНІК,
часціна мовы, якая аб’ядноўвае словы, што выражаюць пачуцці і пабуджэнні, але не называюць іх. Вызначаецца нязменнай формай, не мае самаст. лексічнага і граматычнага значэння, марфалагічна непадзельны, сінтаксічна не звязаны з членамі сказа, а адносіцца да зместу ўсяго сказа, напр.: «О, колькі песень з сэрца рвецца!» (Я.Купала).
У бел. мове сярод выклічнікаў выдзяляюцца: паводле структуры — простыя («а!», «ой!», «ух!», «эй!», «ого!»), састаўныя («вось яно што!», «да пабачэння!», «вось табе і на!»); паводле паходжання — невытворныя («э!», «ай!», «ох!», «но!», «гм!»), вытворныя («бацюхны!», «дудкі!», «айда!»); паводле значэння — эмацыянальныя («о!», «у!», «ах!», «эх!», «эге!»), імператыўныя («ша!», «ну!», «гэй!», «цыц!»).