frail

[freɪl]

adj.

1) кво́лы, слабы́ (напр. па́мяць)

2) ло́мкі, кро́хкі

3) мара́льна слабы́, няўсто́йлівы, слабахара́ктарны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

КВА́НТАВАЯ ЭВАЛЮ́ЦЫЯ,

форма эвалюцыі групы арганізмаў, звязаная з рэзкім пераходам яе з адной адаптыўнай зоны ў другую; канцэпцыя, якая тлумачыць высокія тэмпы эвалюцыі пры фарміраванні буйных таксонаў. Тэрмін уведзены амер. біёлагам Дж.​Сімпсанам (1944). У выніку К.э. пры пасрэдніцтве жорсткага натуральнага адбору зыходная група арганізмаў страчвае прыстасаванасць да былой адаптыўнай зоны, потым або пераадольвае няўстойлівы стан («неадаптыўная фаза», «інтэрвал няўстойлівасці») і развівае комплекс прыстасаванняў да новай адаптыўнай зоны, або вымірае. К.э. тлумачыць выбуховы характар эвалюцыі многіх буйных груп арганізмаў, якія нечакана дасягалі бурнага росквіту. Напр., утварэнне ў пачатку трацічнага перыяду вял. раўнін і з’яўленне травяністых пакрытанасенных раслін, асабліва злакаў, садзейнічала прагрэсіўнай змене будовы зубной сістэмы, чэрапа, канечнасцей у капытных млекакормячых, што прывяло да рэзкага павелічэння іх колькасці, разнастайнасці форм і паўсюднага рассялення. Канцэпцыя К.э. падпадае пад сумненне многіх вучоных, якія лічаць больш верагодным паступовае асваенне арганізмамі новага навакольнага асяроддзя.

Літ.:

Симпсон Дж.Г. Темпы и формы эволюции: Пер. с англ. М., 1948.

т. 8, с. 209

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕРЫ́ЙНАЯ ВЫТВО́РЧАСЦЬ,

тып арганізацыі вытв-сці, калі на прадпрыемстве адначасова вырабляецца шырокая наменклатура аднароднай прадукцыі, выпуск якой паўтараецца праз пэўны час. Колькасць прадукцыі, што вырабляецца адначасова, наз. памерам серыі, а колькасць дэталей — памерам партыі. У залежнасці ад памераў і частаты чаргавання серый адрозніваюць буйнасерыйную, сярэднесерыйную і дробнасерыйную вытв-сць. Пры буйнасерыйнай вытв-сці прадукцыя вырабляецца працяглы час (звычайна не менш як год) і ў вял. аб’ёмах. На прадпрыемствах шырока выкарыстоўваюцца паточныя лініі, канвееры і сродкі аўтаматызацыі; вытв-сць набывае рысы масавага тыпу (гл. Масавая вытворчасць). Пашырана ў аўтамабільнай, трактарнай прам-сці. Пры сярэднесерыйнай вытв-сці спецыялізацыя абмяжоўваецца больш вузкай наменклатурай. Да яе адносяцца, напр., станка- і маторабудаванне, выпуск пракату чорных і каляровых металаў. Дробнасерыйная вытв-сць набліжаецца да адзінкавай. Выраб прадукцыі звычайна не паўтараецца. Памер серый няўстойлівы, збыт абмяжоўваецца заказамі або дагаворамі. Да дробнасерыйнай адносіцца вытв-сць асобых відаў сплаваў, пракату. С.в. дае магчымасць больш эфектыўна выкарыстоўваць высокапрадукц. абсталяванне, павышаць якасць прадукцыі, зніжаць яе сабекошт.

У.​Г.​Залатагораў.

т. 14, с. 353

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

nieodporny

няўстойлівы; няздольны да супраціўлення;

nieodporny na gruźlicę — схільны да сухотаў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

changeable

[ˈtʃeɪndʒəbəl]

adj.

1) пераме́нлівы, зьме́нны (які́ мо́жна зьмяні́ць), няста́лы, няўсто́йлівы

2) зьме́нлівы

changeable hue — зьме́нлівае адце́ньне

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

хі́сткі

1. (няўстойлівы) wáckelig, schwánkend; kíppelig (стол і г. д.); únsicher (крок і г. д.);

2. перан. (ненадзейны) wánkelmütig, únbeständig, únsicher

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

rocky [ˈrɒki] adj.

1. скалі́сты, камяні́сты

2. няўсто́йлівы, хі́сткі; са шматлі́кімі перашко́дамі;

a rocky marriage нетрыва́лы шлюб;

a financially rocky year ця́жкі ў фіна́нсавых адно́сінах год

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

versatile

[ˈvɜ:rsətəl]

adj.

1) шматбако́вы; разнаста́йны

a versatile man — чалаве́к са шматбако́вым та́лентам

2) рухо́мы

3) зьме́нлівы, няўсто́йлівы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пяра́варацень ’няўстойлівы ў сваіх поглядах і паводзінах’ (Арх. ГУ), пёрэваратень ’тс’ (Растарг.). З рус. паўд. перевертень, перёвертень, перевертень, переваротень ’той, хто перайшоў у іншую веру, пераняў іншыя звычкі і мову’, ’чалавек, які рэзка мяняе свае погляды’, ’здраднік’, ’няверны ў каханні’ < переворотить ’перавярнуць’. Беларускім паводле паходжання з’яўляецца пярэварацень ’той, хто з чалавека пераўтвараецца ў жывёлу’ (гл.) ці ’той, хто змяніў сваю веру’ (Нас.). Да вярнуць, варочаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

капры́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Свавольны, наравісты, з капрызамі. Капрызнае дзіця. Капрызны чалавек. // Які выражае капрыз. Капрызны голас. Капрызны твар. □ [Акушэрка] сустракала Сяргея больш стрымана, крывячы ў ледзь прыкметнай усмешцы.. капрызны маленькі рот. Сіўцоў.

2. перан. Поўны нечаканых перамен, выпадковасцей; няўстойлівы. Капрызны лёс. Капрызнае надвор’е. □ Нёман стромкі, капрызны, а па ім — плыты, бясконца плыты... Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)