АЗЁРНЫЯ РЫ́БЫ,

рыбы, характэрныя толькі для іхтыяфауны азёраў. На Беларусі да азёрных абарыгенных відаў належаць рапушка, корушка, гальян азёрны, да акліматызаваных — сіг чудскі, умоўна пелядзь, сомік амерыканскі. Большасць мае прамысл. значэнне.

т. 1, с. 163

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВО́ДНЫЯ АБ’Е́КТЫ,

месца пастаяннага намнажэння вады на Зямлі. Падзяляюцца на вадаёмы (акіяны, моры, азёры, вадасховішчы, сажалкі) і вадацёкі (рэкі, ручаі, каналы). Да водных аб’ектаў належаць таксама ледавікі і падземныя воды. Вывучае гідралогія.

т. 4, с. 253

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Манасты́р ’абшчына манахаў, якая ўтварае царкоўна-гаспадарчую арганізацыю’, ’царква, жылыя памяшканні і тэрыторыя, якія належаць такой абшчыне’ (Шн. 2, Яруш., ТСБМ). Укр. монастирь, манастирь, рус. монастырь, ст.-рус. монастырь — усе са ст.-слав. манастырь, монастырь, якія з с.-грэч. μοναστήρι(ον) μαναστήρι(ον) ’адасобленае жыллё’ (Фасмер, 2, 649).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жарлі́ца, жэ́рліца ’рыбалоўная снасць для лоўлі драпежнай рыбы на жыўца’ (ТСБМ). Рус. маск., разан., уладз., сарат., дан. же́рли́ка, же́рлиха ’тс’. Ст.-рус. (XVII ст.) жерлица, жерлика ’тс’. Утворана ад асновы *жерл‑ з суфіксам ‑ица. Аснова можа належаць да назоўніка жерло ’зяпа’ (гл. жарло́1) або дзеяслова жарля́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АЛЬДО́ЗЫ,

монацукрыды, якія маюць на канцы ланцуга малекулы альдэгідную групу. Адрозніваюць альдатрыёзы, альдатэтрозы, альдапентозы, альдагексозы і інш. Да альдозаў належаць гліцэральдэгід, глюкоза, рыбоза, галактоза і інш., якія могуць існаваць і ў форме кетозаў.

т. 1, с. 277

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

поліцукры́ды

(ад полі- + цукрыды)

складаныя вугляводы, якія пры гідролізе распадаюцца на вялікую колькасць монацукрыдаў да поліцукрыдаў належаць крухмал, цэлюлоза і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

hierhr adv сюды́;

bis ~ дагэ́туль, дасю́ль; да гэ́тага ме́сца;

~ gehören адно́сіцца сюды́; нале́жаць гэ́таму

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АСУА́РЫЙ [лац. ossuarium ад os (ossis) косць],

умяшчальня для касцей нябожчыка. Да асуарыяў належаць невял. аб’екты для адзіночнага пахавання (ларнак, піфас, урна), а таксама пячоры ці збудаванні для некалькіх пахаванняў (камерная грабніца, толас і інш.).

т. 2, с. 61

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАЕКТЫ́ЎНАЯ ПЛО́СКАСЦЬ,

эўклідава плоскасць, дапоўненая бясконца аддаленымі (няўласнымі) пунктамі, якія належаць бясконца аддаленай прамой. У больш агульным сэнсе П.п. — сукупнасць двух мностваў элементаў (пунктаў і прамых), якія падпарадкоўваюцца патрабаванням аксіём праектыўнай геаметрыі. Гл. Праектыўная прастора.

т. 12, с. 541

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІНСУЛЯРЫЗА́ЦЫЯ (ад лац. insula востраў),

працэс узнікнення ізаляцыі папуляцый ва ўмовах існавання на астравах. Да І. належаць разнастайныя вынікі такой ізаляцыі з магчымасцю ўзнікнення калапсу. І. таксама магчыма ў форме геагр. ці экалагічнай ізаляцыі розных відаў.

т. 7, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)