1. Супаставіць з кім‑, чым‑н., указаўшы на розніцу, процілегласць прыкмет аднаго і другога. Проціпаставіць сацыялістычную ідэалогію буржуазнай.
2.Накіраваць, выставіць супраць каго‑, чаго‑н. Проціпаставіць сябе калектыву.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
úmleitenvt (з)мяня́ць напра́мак (ракі);
den Stráßenverkehr ~накірава́ць ву́лічны рух па но́вым маршру́це
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
нацэ́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
1.што. Навесці зброю на якую‑н. цэль. Салдаты маланкай сіганулі ўбок і заляглі.., нацэліўшы вінтоўкі на дзверы.Лынькоў.Падбег фашыст,.. пацэліў сваю кароткую стрэльбу, і ўсе жанчыны пабеглі прэч.Маўр.//Накіраваць што‑н. на каго‑, што‑н. [Вавёрка] даўно заўважыла чалавека. Прыціхла, нацэліла свае вочкі-вішанькі і сочыць!Кандрусевіч.
2.перан.; каго-што. Даць пэўны напрамак, накіраваць да якой‑н. мэты. Нацэліць на дасягненне высокіх паказчыкаў у працы. □ Хлопцы разлажылі на стале карту. Куды нацэлілі сваю армію партызанскія генералы?Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.чаго. Нарабіць, нарыхтаваць нейкую колькасць чаго‑н. гнутага. Нагнуць дуг.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вы́правіць ’зрабіць правільным, ліквідаваць недахопы; адправіць, накіраваць, падрыхтаваць у дарогу’ (БРС, Яруш., КЭС, лаг.). Рус.вы́править, укр.ви́правити, польск.wyprawić ’адправіць, сабраць (у дарогу)’, славац.vypraviť ’тс’. Ад правіць у яго першапачатковым значэнні ’рабіць прамым’ (параўн. рус.править), якое ў сваю чаргу ад правы ’які мае быць’ (Шанскі, 1, В, 229). Сюды ж, відавочна, вы́правытыся ’здохнуць, выпруціцца’ (З нар. сл.), г. зн. ’зрабіцца прамым’; у семантычных адносінах параўн. выпруціцца, апруцянець.
4.(внести много исправлений) напра́віць, вы́правіць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адкамандзірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго.
Накіраваць на працу ці на вучобу ў іншае месца, у другую ўстанову, арганізацыю. Пецю праўленне адкамандзіравала на курсы трактарыстаў і камбайнераў.Шамякін.// Паслаць куды‑н. са службовым даручэннем. Адкамандзіраваць інспектара для праверкі работы школ раёна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́кіраваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.
1. Надаць неабходны кірунак. Выкіраваць статак у бок лесу. Выкіраваць воз на дарогу. □ Няўдаліца Сцяпан і тут не выкіраваў як трэба — утулкаю кола зачапіў за .. шула.Мележ.
2.перан.Накіраваць на належны жыццёвы шлях.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)