He finds country life infinitely preferable to living in the city. Ён лічыць, што значна лепей жыць у сельскай мясцовасці, чым у горадзе.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ultimate2[ˈʌltɪmət]adj.
1. апо́шні, канчатко́вы;
my ultimate aim мая́ канчатко́вая мэ́та
2. гало́ўны, пе́ршасны; грунто́ўны;
ultimate truth элемента́рная і́сціна, і́сціна ў апо́шняй інста́нцыі;
the ultimate cause першапрычы́на
3. найвышэ́йшы; найле́пшы; найго́ршы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
prime2[praɪm]adj.
1. пе́ршы, зыхо́дны;
prime cost сабеко́шт;
a prime numbermath. про́стая лі́чба
2. гало́ўны, асно́ўны;
Smoking is the prime cause of heart disease. Курэнне – галоўная прычына захворвання сэрца.
3.найле́пшы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
разбагаце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць багатым. Легенда казала — на гэтых землях самы найлепшы касец, самы працавіты плугар не разбагацее.Бялевіч.Міналі гады, суседнія арцелі адбудаваліся, разбагацелі.Марціновіч.//нашто. Набыць, атрымаць каго‑, што‑н.; разжыцца. Па сухіх месцах пайшоў у ход кустарэз, які як брытваю, зрэзвае не толькі кусты, але і самыя сосны. Разбагацеў ужо на тэхніку генерал.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЎТАМАТЫЗА́ЦЫЯ ПРАЕКТАВА́ННЯ,
выкарыстанне ЭВМ і інш. сродкаў аўтаматызацыі, аб’яднаных у сістэму класа «чалавек—машына» для праектавання машын, абсталявання, збудаванняў і інш. аб’ектаў.
Аўтаматызацыя праектавання дае магчымасць павялічыць дакладнасць разлікаў і канструктарскай дакументацыі, выбіраць варыянты для рэалізацыі на аснове матэм. аналізу ўсіх або большасці з іх, скараціць тэрміны праектавання і інш. Метады і сродкі аўтаматызацыі праектавання залежаць ад характару і прызначэння аб’екта праектавання. Найб. істотныя вынікі атрымліваюцца пры аўтаматызацыі праектавання складаных тэхн. сістэм і збудаванняў, пры падрыхтоўцы праграмна-кіравальнага выканаўчага абсталявання. З дапамогай графапабудавальнікаў, друкавальных прыстасаванняў і інш. сродкаў вываду інфармацыі вынікі аўтаматызацыі праектавання аўтаматычна выдаюцца ў выглядзе схем, чарцяжоў ці графікаў (табліц) на аркушах паперы чарцёжных фарматаў, магнітнай стужцы, мікрафільмах і інш. або на спец. экране. Пры аўтаматызацыі праектавання машын і механізмаў па зыходных даных вызначаюць найлепшы варыянт кампаноўкі вырабу, выбіраюць і разлічваюць канструкцыю і яе асобныя вузлы, аптымізуюць допускі і пасадкі, вызначаюць форму спалучаных паверхняў, чысціню іх апрацоўкі і інш.
Навукова-тэхн. распрацоўкі сістэм аўтаматызацыі праектавання вядуцца ў Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі з 1960-х г.: сфармуляваны асновы аўтаматызацыі праектавання ў машынабудаванні; створаны першыя алгарытмы, праграмы і тэхн. сродкі канструявання і тэхнал. падрыхтоўкі вытв-сці машын і абсталявання; распрацаваны «аўтаматычны чарцёжнік» дае магчымасць з вял. дакладнасцю рабіць чарцяжы вырабаў складанай канфігурацыі (карабельных вінтоў, крыла самалёта, лапатак рабочых колаў турбін і інш.).
Літ.:
Системы автоматизированного проектирования технологических процессов, приспособлений и режущих инструментов. М., 1988;
Ракович А.Г. Основы автоматизации проектирования технологических приспособлений. Мн., 1985.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэкаменда́цыя, ‑і, ж.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. рэкамендаваць.
2. Спрыяльны водзыў (звычайна ў пісьмовай форме). Атрымаць добрую рэкамендацыю. □ [Барыс:] — Ну што ты: мая ж рэкамендацыя! Мала таго, што параіў, дык яшчэ запэўніў Арсена Уладзіміравіча, што толькі ён, мой найлепшы сябар, можа паправіць нашы фінансавыя справы, вывесці завод у людзі.Скрыган.[Шахневіч:] — Ты прасіў у мяне рэкамендацыю ў партыю? Вось яна, трымай.Краўчанка.
3. Парада, нежаданне, прапанова. Рэкамендацыя бібліятэкара. Навуковыя рэкамендацыі — у жыццё.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аптымі́зм
(фр. optimisme, ад лац. optimus = найлепшы)
бадзёры, жыццярадасны настрой, пры якім чалавек верыць у лепшае будучае, у поспех; схільнасць бачыць ва ўсім светлыя бакі (проціл.песімізм).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)