БАБЫЛІ́, кутнікі, каморнікі,

катэгорыя беззямельных сялян на Беларусі ў 16—19 ст. Займаліся рамёствамі, дробнымі промысламі, наймаліся на розныя работы да феадалаў, заможных сялян і гараджан. Некат. мелі сваю хату, жывёлу, агарод, сенажаць; іншыя жылі ў чужых хатах, займаючы кут ці камору, або нават жабравалі. Асн. павіннасцю бабылёў была бабыльшчына — грашовы чынш, памер якога залежаў ад заможнасці; тыя, хто меў сваю хату, плацілі падымнае. Бабылёў у зах. раёнах Беларусі часцей называлі кутнікамі ці каморнікамі. Пасля далучэння Беларусі да Рас. імперыі (канец 18 ст.) бабылёў абкладалі падушным падаткам, надзялялі зямлёю, яны выконвалі павіннасці; да сярэдзіны 19 ст. зліліся з асн. масай сялян. Бабылямі сталі называць адзінокіх, бедных, бяздомных людзей.

В.​І.​Мялешка.

т. 2, с. 194

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

клі́каць

1. (голасна зваць) laut rfen*; hrrufen* vt, herbirufen* vt (прасіць прыйсці);

2. (заклікаць) ufrufen* vt; herbirufen* vt;

3. разм. (называць якім-н. імем) nnnen* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

mianować

1. а) зак. назначыць, прызначыць (кім);

незак. прызначаць;

2. незак. уст. называць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ІЗБО́РСК,

старажытны горад Русі (цяпер с. Стары Ізборск у Пячорскім р-не Пскоўскай вобл.). Упершыню згадваецца пад 862. Паводле легенды, у І. пасяліўся Трувор (адсюль назва першага стараж. паселішча — Труворава гарадзішча, што ўзнікла ў 8 ст.). У 1313—1320-я г. неаднаразова асаджваўся крыжакамі. У 1329 крэпасць перанесена на т.зв. Жэраўю Гару, а ў канцы 14 — пач. 15 ст. вакол крэпасці фарміравалася новая гар. структура з пасадамі і могільнік. На думку некат. даследчыкаў, летапісны І. знаходзіўся ў сутоках рэк Пскава і Вялікая, дзе ў сярэдзіне 11 ст. быў знішчаны і потым адноўлены пад назваю Пскоў. Частка жыхароў зруйнаванага горада пасялілася на Труворавым гарадзішчы, якое з таго часу пачалі называць І.

А.​В.​Іоў.

Да арт. Ізборск. Сцяна Ізборскай крэпасці з вежамі. 14 ст.

т. 7, с. 179

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

style2 [staɪl] v.

1. рабі́ць дыза́йн, праектава́ць, канструява́ць

2. шыць па мо́дзе, уво́дзіць у мо́ду

2. fml тытулава́ць, называ́ць;

Should he be styled Mister or Colonel? Як да яго звяртацца – містар ці палкоўнік?

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

надрукава́нне, ‑я, н.

Змяшчэнне ў друку. Гэтыя рэвалюцыі Андрэй адкладае асобна — іх трэба паслаць у Вільню ў рэдакцыю газеты «Наша праўда» для надрукавання. Пестрак. [Максіму Багдановічу] не было яшчэ і васемнаццаці, калі пасля надрукавання вершаў «Краю мой родны! Як выкляты богам...», «З песняў беларускага мужыка», «Вадзянік» яго імя сталі называць услед за імёнамі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сёй-той, сяго-таго, займ. неазн., м.

Разм. Некаторыя (нямногія) людзі. Па бацьку ў нас велічалі толькі настаўніка. Ды і то не мы, а сёй-той са старэйшых. Якімовіч. Сёй-той ведаў аб сакрэце могілак, некаторыя здагадваліся. Лынькоў. // Нехта (каго не жадаюць называць). Гэту простую ісціну не шкодзіла б засвоіць і сяму-таму з нашых сучасных маладых пісьменнікаў. Бугаёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАДЗЕ́Л ЦЭ́РКВАЎ,

падзел хрысціянскай царквы на каталіцкую і праваслаўную. Асн. прычынай падзелу з’явілася саперніцтва паміж папамі Рыма і патрыярхамі Канстанцінопаля ў выніку Taro, што пасля падзелу Рымскай імперыі ў гэтых гарадах склаліся 2 рэліг. цэнтры, паміж якімі да 7 ст. выявіліся пэўныя адрозненні ў дагматыцы, арганізацыі і абрадах. Традыцыйна падзел датуецца 1054, калі паглыбленыя рознагалоссі прывялі да таго, што папа Леў IX і патрыярх Кіруларый абвясцілі адзін аднаму анафему. Завяршыўся П.д. пасля заваёвы ў 1204 Канстанцінопаля крыжакамі. Прыхільнікі П.ц. пасля расколу пачалі называць сваіх праціўнікаў з другой канфесіі хрысц. царквы схізматыкамі. У 1965 на 2-м Ватыканскім саборы папа Павел VI і канстанцінопальскі патрыярх Афінагор I вырашылі «аддаць забыццю» анафему 1054. Гэта рашэнне з’явілася вынікам сучаснага экуменічнага руху да аб’яднання хрысц. канфесій. Гл. таксама Каталіцызм, Праваслаўе, Хрысціянства.

т. 11, с. 495

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

name2 [neɪm] v.

1. называ́ць, дава́ць імя́;

He was named after his father. Яго назвалі ў гонар бацькі.

2. называ́ць, пералі́чваць (пайме́нна);

Name all the kings of England. Назавіце ўсіх каралёў Англіі.

That beautiful garden seemed to be planted with flowers of all manner and description: violets, pansies, tulips, peonies, phloxes, roses, to name but a few. Здавалася, што ў тым цудоўным садзе раслі кветкі ўсіх відаў і найменняў; сярод іх былі фіялкі, браткі, цюльпаны, півоні, флёксы, ружы.

3. назнача́ць, прызнача́ць;

name the day прызнача́ць дзень вясе́лля;

name a date for a meeting прызнача́ць да́ту схо́ду;

name a price назнача́ць цану́;

He was named consul. Яго прызначылі консулам.

name names зга́дваць/называ́ць імёны (замешаных у чым-н. асоб)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ты́тул1 ‘загаловак кнігі’, ‘першая старонка кнігі, тытульны ліст’ (ТСБМ, Гарэц., Некр. і Байк.), ст.-бел. тытулъ, тителъ, титулъ ‘загаловак, назва’, ‘надпіс’. Са ст.-польск. tytuł ‘тс’, якое з лац. titulus ‘тс’, ‘надмагільны надпіс’, ‘подпіс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 188), у ВКЛ таксама ‘прычына, падстава, права’ (Жлутка).

Ты́тул2 ‘ганаровае або дараванае дваранскае званне (барон, князь, граф)’ (ТСБМ, Некр. і Байк.): у каго ў шкатуле, той і ў тытуле (брасл., Рабк.), ‘вясельны чын асоб, што маюць акрэсленыя функцыі ў рытуале’ (беласт., Этнагр. зб., 112), ст.-бел. тытулъ, титулъ ‘тытул, званне’ (1438 г., ГСБМ). Са ст.-польск. tytuł < лац. titulus ‘ганаровае званне, слаўнае імя’, ‘гонар, слава’, ‘подзвіг, заслуга’, сюды ж ст.-бел. тытуловатиназываць’ (1622 г.) са ст.-польск. tytułowaćназываць’, якое з лац. titulāre ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 198).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)