Вінёўка ’гатунак позніх кісла-салодкіх груш’ (БРС, КТС, Мат. Гом.), укр.винню́ха ’гатунак віннакіслых яблык’, винни́чки ’тс’, рус.варон.виновна ’гатунак вінных яблык’, польск.winniczka, windyczka ’гатунак дрэва і фруктаў грушы, Pirus communis’, winnik ’гатунак яблык’, славен.vínica ’тс’. Утворана ад прыметніка *віновы. Да віно (гл.). Мяккае‑н‑, відавочна, пад уплывам вішнёўка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАЛАСЯ́НКІ (Sylvia),
род птушак сям. валасянкавых атр. вераб’інападобных. 17 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы. Жывуць на ўзлесках, у садах, парках, на лугах, у хмызняку. На Беларусі 5 пералётных відаў: валасянка завірушка (S. curruca), валасянка садовая (S. borin), валасянка чорнагаловая (S. atricapilla), валасянка шэрая (S. communis), валасянка ястрабіная (S. nisoria).
Даўж. цела 12—15 см. Апярэнне шэрае з белым, чорным або рыжаватым адценнем, мяккае. Дзюба тонкая, шылападобная. Гнёзды рыхлыя, шара- або чашападобныя на кустах, дрэўцах, сярод высокай травяністай расліннасці. Некаторыя высцілаюць гнёзды воласам (адсюль назва). Нясуць 4—6 яец. Кормяцца насякомымі, іх лічынкамі і вусенямі, ягадамі. Некаторыя віды вядомыя сваімі спевамі (напр., валасянка чорнагаловая і валасянка садовая). Зімуюць у паўд.-зах.ч. Еўразіі і Афрыцы.
Валасянкі: 1 — шэрая (а — самец, б — самка); 2 — завірушка (самец); 3 — чорнагаловая (а — самец, б — самка); 4 — садовая; 5 — ястрабіная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
плафо́н, ‑а, м.
1. Столь, упрыгожаная жывапісам, лепкай або мазаікай. // Твор манументальна-дэкаратыўнага жывапісу, які аздабляе перакрыццё (плоскае, скляпеністае ці купальнае) якога‑н. памяшкання.
2. Абажур для электрычных лямп, пераважна пад столлю. Вуха адчула сухі, цокаючы гук: са столі пасыпаўся шкляны друз з разбітага плафона.Лынькоў.Мяккае святло малочных плафонаў заспакойвала вочы.Васілёнак.
[Фр. plafond.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прызямле́ннен.ав., касм. Lándung f -, -en, Áufsetzen n -s;
мя́ккае прызямле́нне wéiche Lándung;
пача́ць прызямле́нне zur Lándung ánsetzen [übergehen*];
ме́сца прызямле́нняÁufsprungsstelle f -, -n (парашутыста)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
мя́кків разн. знач. мя́гкий;
м. хлеб — мя́гкий хлеб;
мя́ккае святло́ — мя́гкий свет;
м. го́лас — мя́гкий го́лос;
мя́ккія ру́хі — мя́гкие движе́ния;
м. хара́ктар — мя́гкий хара́ктер;
○ м. ваго́н — мя́гкий ваго́н;
мя́ккая паса́дка — мя́гкая поса́дка;
мя́ккія зы́чныя — лингв. мя́гкие согла́сные;
мя́ккая вада́ — мя́гкая вода́;
м. знак — мя́гкий знак;
мя́ккая мэ́бля — мя́гкая ме́бель;
мя́ккае паднябе́нне — анат. нёбная занаве́ска;
◊ м. як воск — мя́гкий как воск
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КРАТЫ́ (Talpidae),
сямейства млекакормячых атр. насякомаедных. 14 родаў, 31 від. Формы: наземныя бегаючыя, падземнарыючыя (большасць відаў) і паўводныя плаваючыя. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы. К. еўрапейскі жыве на ўмерана вільготных лугах, палях, агародах, парках, лясах у глебе на глыбіні 5—60 см. Гнездавыя камеры — на глыб. да 1,5 м. Характэрны сезонныя міграцыі з аднаго біятопу ў другі. Аб’ект промыслу (шкуркі). На Беларусі трапляецца паўднёварускі падвід К. еўрапейскага (Talpa europaea). У Чырв. кнізе МСАП 2 віды.
Тулава выцягнутае, валькаватае, канечнасці ўкарочаныя, прыстасаваныя для рыцця, плавання. На пальцах доўгія пляскатыя кіпцюры. Галава невял., з падоўжанай канічнай мордай. Валасяное покрыва кароткае, густое, мяккае, пераважна чорнае або чорна-бурае. Лінька тройчы за год. Вочы маленькія, у некаторых відаў закрытыя скурай. Вушных ракавін няма. Нюх і дотык добра развітыя. Кормяцца лічынкамі насякомых, дажджавымі чарвямі. Размнажаюцца 1 раз за год, прыплод пераважна 3—7 дзіцянят.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́СКУСНАЯ ПАРО́ДАкачак,
мяса-яечнага кірунку. Выведзена ў Паўд. і Цэнтр. Амерыцы ад дзікіх мясц. мускусных качак. Гадуюць у Еўропе, ЗША, Аўстраліі. На Беларусі наз. таксама бародаўчатымі, індакачкамі, шыпунамі; гадуюць пераважна аматары (з 1980-х г.).
Тулава падоўжанае, шырокае, грудзі глыбокія. Галава падоўжаная, з пукатым ілбом. Дзюба цялеснага або цёмна-ружовага колеру, з чорным канцом. Вакол вачэй і над асновай дзюбы скура голая, чырв., са складкамі і бародаўкамі, што выдзяляюць тлушч, які ў качараў у перыяд размнажэння пахне мускусам (адсюль назва). Крылы і хвост доўгія. Ногі кароткія, чорныя. Апярэнне чорнае з зялёным адлівам і белымі «люстэркамі» на крылах (або белымі крыламі), белае або стракатае.
Добра лётаюць; замест кракання шыпяць. Маса качараў 5—6 кг, качак 2,5—3 кг. Яйцаноскасць 70—120 яец за год, маса яйца 70—80 г. Жыццяздольнасць высокая. Мяса нятлустае, мяккае, з прысмакам дзічыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мя́каць, ‑і, ж.
1. Мяккая частка цела жывёлы або чалавека.
2. Мяса без касцей. Аддзяліць мякаць ад касцей.
3. Мяккая частка пладоў, ягад, клубняў. Мякаць яблыка.
4.Разм. Што‑н. мяккае, рыхлае. Схапіў Юткевіч хлеб абедзвюма рукамі, упіўся ў пахучую мякаць зубамі і, не разжоўваючы, кавалак за кавалкам прагна глытаў хлеб, раскідаючы крошкі па стале.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сядзе́ннеср.
1. (действие) сиде́ние; (у охотников, рыбаков — ещё) си́жа ж.;
стамі́цца ад до́ўгага ~ння — уста́ть от до́лгого сиде́ния;
2. (место, предмет, на котором сидят) сиде́нье;
мя́ккае с. — мя́гкое сиде́нье
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ЗАРА́НКА, малінаўка (Erithacus rubecula),
птушка сям. драздовых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўропе, Паўн.-Зах. Афрыцы, М. Азіі, цэнтр. абласцях Зах. Сібіры, на Каўказе. Жыве ў мяшаных і хвойных лясах, садах і парках. На Беларусі звычайны пералётны від.
Даўж. цела 14—16 см, маса 16—20 г. Апярэнне мяккае, рыхлае. У дарослых спіна, крылы і хвост аліўкава-шэрыя, брушка белае, лоб, шчокі, гарляк, грудзі цагляна-рыжыя. Маладыя птушкі зверху цёмна-бурыя з вохрыстымі стракацінамі, бруха жаўтавата-вохрыстае з цёмнымі крапінамі. Гнёзды будуе з сухога лісця, травы, поўсці і інш. ў шчылінах ствалоў, на зямлі. Нясе 6—7 яец двойчы за год. Корміцца пераважна насякомымі. Зімуе на Пд да Егіпта, у Зах. Еўропе, М. Азіі, на З да Пакістана.
Публікаваў казкі, легенды, паданні (рубрыка «Працы нашых чытачоў»), гумарыст. творы (рубрыка «Куток смеху»), Меў таксама рубрыку «Загадкі і круцігалоўкі». Выйшла 15 нумароў (асобныя здвоеныя).
Літ.:
Войцікава Л. (Зоська Верас). [Заранка] // Полымя. 1968. № 4.