слаба ўшчыльненыя, пераблытаныя валокны, ачышчаныя ад прымесей. Паводле спосабу атрымання адрозніваюць прыродную (шарсцяная, шаўковая, пуховая, баваўняная, азбеставая і інш.) і штучную (шкляная, шлакавая, металічная і інш.). Прыродную вату па прызначэнні падзяляюць на вопраткавую, мэблевую, мед., тэхн., пракладачную, ліставую клееную. Штучную вату выкарыстоўваюць у буд-ве як цепла- і гукаізаляцыйны матэрыял, у хім. прам-сці для фільтрацыі вадкасцей і газаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́МФАРА (лац. amphora ад грэч. amphoreus),
у антычных грэкаў і рымлян гліняная або металічная пасудзіна з высокім горлам і 2 вертыкальнымі ручкамі. У амфары трымалі і перавозілі віно, алей, мёд, збожжа. На многіх амфарах ёсць малюнкі, арнаменты, надпісы. Знойдзены на многіх археал. помніках на тэр. Беларусі. На Русі 10—12 ст. вырабляліся амфарападобныя пасудзіны карчагі.
Старажытнагрэчаская чорнафігурная амфара. 6 ст. Да н.э.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Паты́нка ’металічная талерка’, ’дыскас’ (Нас.), ст.-бел.патына, патыня, патина ’металічная талерка, якую выкарыстоўваюць у час абедні’ (1583 г.) запазычаны са ст.-польск.patyna ’тс’, якое з лац.patina ’міска, нізкая каструля, патэльня’ (Булыка, Лекс. запазыч., 180). Параўн. таксама паціна (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бікла́га, ‑і, ДМ ‑лазе, ж.
Невялікая драўляная ці металічная пасудзіна для вады. Неадлучны спадарожнік касца — круглая дубовая біклага.Жычка.Хтосьці прынёс на сенажаць біклагу вельмі добрага хлебнага квасу.Чорны.// Невялікая металічная пасудзіна, якая з’яўляецца прадметам салдацкай амуніцыі. Адкуль трапіла салдацкая біклага сюды, на возера?Гамолка.На поясе ў.. [Міколы] віселі біклага і кінжал.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вуго́льнік, ‑а, м.
1. Тое, што і навугольнік.
2.Металічная накладка, якая змацоўвае або ўпрыгожвае вугал чаго‑н. (рамы, скрыні і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́лер1, ‑а, м.
Старажытная нямецкая манета.
[Ням. Taler.]
та́лер2, ‑а, м.
Спец.Металічная пліта ў друкарскай машыне, на якую ўстанаўліваюць друкарскую форму.
[Ад ням. Teller — талерка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кадзі́ла, -а, мн. -ы, -дзіл, н.
Металічная пасудзіна на ланцужках, у якой у час набажэнства курыцца ладан або іншыя пахучыя рэчывы.
◊
Раздзьмуць кадзіла — падняць шум вакол якой-н. справы, учынку і пад.
|| прым.кадзі́льны, -ая, -ае.
К. дым.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)