заняме́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які страціў адчувальнасць; адзеравянелы. Застаяўшыся на месцы, конь нецярпліва кудысь памыкаўся, можа, каб размяць сваё занямелае цела, а можа, каб вырвацца ад няпрошаных гаспадароў. Колас.

2. перан. Маўклівы, прыціхлы. Занямелыя далі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звіў, звіву, м.

Выгіб, звіліна. Дарогі, цёмныя дарогі! Вы так маўклівы, вы так строгі! Хто вас аблічыць? Хто вас змерыць? Хто вашы звівы ўсе праверыць? Колас. Таямнічымі звівамі беглі дарожкі праз гушчары да вёсак. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыадплю́шчыць, ‑плюшчу, ‑плюшчыш, ‑плюшчыць; зак., што.

Адплюшчыць трохі, не да канца. Да самага Глухога бору Сяргей быў маўклівы і нерухомы. Толькі адзін раз прыадплюшчыў зацёкшае крывёю правае вока, а можа гэта толькі здалося Далідовічу. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

oyster

[ˈɔɪstər]

n.

1) ву́стрыца f.

2) informal ве́льмі замкну́ты, маўклі́вы чалаве́к

oyster farm — ву́стрычны пруд

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ВІЛЬГЕ́ЛЬМ І АРА́НСКІ ((Willem van Oranje) Маўклівы) (24.4.1533, г. Дыленбург, Германія — 10.7.1584),

прынц аранскі (з 1544), граф насаўскі, дзеяч Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі 16 ст. У 1559 прызначаны статхаўдэрам (правіцелем) Галандыі, Зеландыі і Утрэхта. Разам з Л.Эгмантам і Ф.Горнам узначаліў апазіцыю супраць ісп. панавання ў краіне. Пасля ўвядзення ў краіну ісп. войска пад кіраўніцтвам Ф.Альбы і ўстанаўлення дыктатуры (1567) эмігрыраваў у Германію. Адтуль на чале войска ў 1572 уступіў у Нідэрланды; быў прызначаны статхаўдэрам правінцый Штаты Галандыі і Зеландыя. Садзейнічаў заключэнню Генцкага прымірэння паміж католікамі і пратэстантамі (1576). Пасля заключэння Утрэхцкай уніі 1579 страціў уплыў у паўд. Нідэрландах, што прывяло да стварэння Рэспублікі Аб’яднаных правінцый (1581). Вызначаўся верацярпімасцю. Забіты ў Дэлфце каталіцкім фанатыкам Б.Жэрарам. Пасля смерці абвешчаны нац. героем Нідэрландаў.

Н.К.Мазоўка.

т. 4, с. 171

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

silent [ˈsaɪlənt] adj.

1. ці́хі; бязгу́чны, бясшу́мны;

a silent volcano пату́хлы вулка́н;

silent spirit ачы́шчаны спірт

2. маўклі́вы;

keep/remain silent маўча́ць;

fall silent замаўча́ць

3. няма́я (літара)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Махоня (груб.) ’маўклівы чалавек’ (маст., Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, пад уплывам ціхоня ад ⁺махонны, параўн. рус. пск. махоня ’хмурны чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адкапы́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Разм. груб. Скрывіўшы, адставіць; адвесіць (пра губы). Аляксей Ісаевіч зморшчыў лоб, смешна адкапыліў губу. Хомчанка. Зазваніў званок. Гэта званіў наш маўклівы вартаўнік, што заўсёды хадзіў адкапыліўшы ніжнюю цяжкую губу. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяссло́ўны, ‑ая, ‑ае.

Выказаны без слоў. Бясслоўны дакор. // Пра чалавека, які не любіць гаварыць; маўклівы. [Лагуновіч:] — Але тут [у калгасніц], акрамя ўсіх бядот, якія ты [Якавенка] ведаеш, яшчэ і іх асабістая — старшыня. .. На выгляд — так, бясслоўнае стварэнне, цялё рахманае. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Махру́тка ’замухрышка’ (Касп.) складае з рус. моўнай тэрыторыяй адзіны арэал: махришко ’лахманы’, махрюткамаўклівы чалавек’. Да махры́ (гл.). Параўн. таксама замухры́шка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)