руская артыстка балета. Нар.арт.СССР (1976). Скончыла Маскоўскае харэагр. вучылішча (1961). У 1961—88 у Вял. т-ры. Першая выканальніца партый Лейлі («Лейлі і Меджнун» С.Баласаняна), Шырын («Легенда аб каханні» А.Мелікава), Фрыгіі («Спартак» А.Хачатурана), Анастасіі, Джульеты («Іван Грозны», «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева). Сярод інш. партый: Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Аўрора, Адэта—Адылія («Спячая прыгажуня», «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Рыта («Залаты век» Дз.Шастаковіча). ЛаўрэатМіжнар. конкурсу артыстаў балета ў Варне (1965), прэміі Ганны Паўлавай (Парыж, 1970). Дзярж. прэмія СССР 1977. Ленінская прэмія 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДА́НАЎ (Мікалай Аляксандравіч) (н. 6.8.1944, в. Малюшына Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1991). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1970). З 1970 у Дзярж. т-ры муз. камедыі Беларусі, з 1972 саліст Бел. філармоніі. У т-ры муз. камедыі выканаў партыі Эдвіна («Сільва» І.Кальмана), Арыфа («Каўказская пляменніца» Р.Гаджыева), Мікіты («Халопка» М.Стрэльнікава). У канцэртным рэпертуары Багданава арыі з опер Дж.Вердзі, аперэт І.Кальмана, рамансы П.Чайкоўскага, С.Рахманінава, Г.Свірыдава, бел., рус., укр. і неапалітанскія нар. песні. ЛаўрэатРэсп. конкурсу маладых выканаўцаў (1976), Усесаюзнага конкурсу на лепшае выкананне сав. песні (Масква, 1977, 1-я прэмія).
руская артыстка балета. Нар.арт. Расіі (1980). Нар.арт.СССР (1986). Скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1967), Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1988). У 1967—87 салістка Маскоўскага муз.т-ра імя К.Станіслаўскага і У.Неміровіча-Данчанкі. Сярод партый: Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Папялушка («Папялушка» С.Пракоф’ева), Гаянэ («Гаянэ» А.Хачатурана), Флёр дэ Ліс («Эсмеральда» Ц.Пуні), Медора («Карсар» А.Адана), Сванільда («Капелія» Л.Дэліба). Яе творчасці ўласцівы віртуознае валоданне тэхнікай класічнага танца, элевацыя, драм. выразнасць. Лаўрэатміжнар. конкурсаў артыстаў балета ў Варне (1972, Балгарыя) і Маскве (1973). Прэмія імя Г.Паўлавай (Парыж, 1968). Дзярж. прэмія Расіі 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУСЕ́ЛЬНІКАВА (Ніна Іванаўна) (н. 2.10.1924, г. Ніжні Ноўгарад, Расія),
бел. і рус. спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Засл. арт. Беларусі (1951). Скончыла Бел. кансерваторыю (1950). У 1949—52 салістка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, у 1952—64 — Вял.т-ра ў Маскве. На бел. сцэне стварыла пранікнёныя вобразы Марфы («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Антаніды («Іван Сусанін» М.Глінкі), Мікаэлы («Кармэн» Ж.Бізэ), Джыльды, Віялеты («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі), Лакмэ («Лакмэ» Л.Дэліба), Цэрліны («Фра-Д’ябала» Ф.Абера), Разіны («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Аксаны («Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага), Дуні («Марозка» М.Красева). Лаўрэат конкурсу 2-га Сусв. кангрэсу студэнтаў (1950, Прага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ЎНАРАС ((Daunoras) Вацлавас) (н. 1.2.1937, г. Жагарэ, Літва),
літоўскі спявак (бас). Нар.арт.СССР (1986). Скончыў Літ. кансерваторыю (1962), з 1968 выкладае ў ёй (праф. з 1983). Стажыраваўся ў т-ры «Ла Скала» (1966—68). З 1960 (з перапынкамі) саліст Літ.т-ра оперы і балета. Сярод партый: Бжастоўскі («Горад сонца» А.Рачунаса), Маргірыс («Піленай» В.Кловы), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно), Філіп II («Дон Карлас» Дж.Вердзі), Дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Грэмін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М.Глінкі (1962), Міжнар. конкурсу імя П.Чайкоўскага (Масква, 1966), Гран пры конкурсу вакалістаў у Тулузе (1971, Францыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́АЛЬ ((Kaal) Ану) (н. 4.11.1940, Талін),
эстонская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Нар.арг.СССР (1981). Скончыла Талінскую кансерваторыю (1968). З 1963 артыстка хору, з 1967 салістка т-ра оперы і балета «Эстонія» (Талін). Сярод партый: Джыльда, Віялета («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі), Лючыя («Лючыя ды Ламермур» Г.Даніцэці), Раксана («Сірано дэ Бержэрак» Э.Тамберга), Канстанца, Царліна, Царыца Ночы («Выкраданне з сераля», «Дон Жуан», «Чароўная флейта» В.А.Моцарта); партыі сапрана ў буйных вак.-сімф. творах — «Страсці па Іаану» І.С.Баха, «Поры года» І.Гайдна, «Stabat mater» Дж.Б.Пергалезі, «Азарэнні» Б.Брытэна і інш.Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М.І.Глінкі (1968). Прэмія Г.Отса 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЧАРГА́ (Анатоль Іванавіч) (н. 9.7.1947, с. Самгарадок Казацінскага р-на Вінніцкай вобл., Украіна),
украінскі спявак (бас). Нар.арт. Украіны (1979). Нар.арт.СССР (1983). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1973). З 1972 саліст Кіеўскага т-ра оперы і балета. Сярод партый: Сільвестр («Яраслаў Мудры» Г.Майбарады), Дасіфей, Пімен («Хаваншчына», «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Галіцкі («Князь Ігар» А.Барадзіна), Грэмін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно), Дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Філіп II («Дон Карлас» Дж.Вердзі), Нілаканта («Лакмэ» Л.Дэліба), Стары катаржнік («Кацярына Ізмайлава» С.Пракоф’ева). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя Глінкі (1-я прэмія, 1971), Міжнар. конкурсу імя Чайкоўскага (1974). Дзярж. прэмія Украіны 1989.
расійскі эстрадны спявак (лірычны барытон). Засл. арт. Расіі (1977). Нар.арт. Расіі (1983). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1969). З 1969 саліст Цэнтр. тэлебачання і радыё, з 1983 — Дзярж. канцэртна-тэатр. гастрольнага аб’яднання «Масканцэрт». Арганізатар (1990) і маст. кіраўнік Дзярж.т-ра эстрадных паказаў «Музычнае агенцтва». У рэпертуары песні сучасных кампазітараў. Выканаў шэраг партый у араторыях, канцэртных пастаноўках опер «Ліпеньская нядзеля» У.Рубіна, «Асуджэнне Лукула» П.Дэсаў, «Поргі і Бес» Дж.Гершвіна і інш.Лаўрэат 4-га Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады (1970, Масква), міжнар. фестываляў песні ў Сопаце (Польшча) і «Залаты Арфей» (Балгарыя; абодва 1972).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКО́ЛЬСКІ (Леанід Уладзіміравіч) (н. 9.1.1948, в. Гнеўчыцы Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1997). Скончыў Бел. кансерваторыю (1976). З 1976 саліст Мурманскай і Калінінскай філармоній. З 1984 саліст Ансамбля песні і танца Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь. Валодае голасам прыгожага тэмбру вял. дыяпазону. У рэпертуары творы бел. і інш. кампазітараў пераважна ваен.-патрыят. тэматыкі. Першы выканаўца многіх песень бел. кампазітараў, у т. л. І.Лучанка, У.Будніка, А.Чыркуна, А.Атрашкевіч і інш. Аўтар і выканаўца песень «Ты вясна мая», «Не сумуйце, дзяўчаты», «Асенняе каханне», «Поезд разлукі» і інш.Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу выканаўцаў сав. песні (Ленінград, 1978).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЭ́НКА (Бэла Андрэеўна) (н. 18.8.1933, г. Антрацыт Луганскай вобл., Украіна),
украінская і расійская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Нар.арт.СССР (1960). Скончыла Адэскую кансерваторыю (1956). З 1956 салістка Кіеўскага т-ра оперы і балета, у 1973—88 — Вял.т-ра ў Маскве, адначасова з 1977 выкладае ў Маскоўскай кансерваторыі. Валодае выдатнай вак. школай, чыстым, прыгожага цёплага тэмбру голасам, артыстызмам. Сярод партый: Венера («Энеіда» М.Лысенкі), Іолан, Ярына («Мілана», «Арсенал» Г.Майбарады), Джыльда, Віялета («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі), Людміла («Руслан і Людміла» М.Глінкі), Марфа («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Наташа Растова («Вайна і мір» С.Пракоф’ева). ЛаўрэатМіжнар. конкурсу вакалістаў (1957, Францыя). Дзярж. прэмія СССР 1971.