ЦЫПО́ЛА Гізела Альбертаўна (н. 27.9.1944, с. Гаць Закарпацкай вобл., Украіна),
украінская спявачка (лірыка-драм. сапрана). Нар. арт. Украіны (1976). Нар. арт. СССР (1988). Скончыла Харкаўскі ін-т мастацтваў (1969). З 1968 салістка Укр. т-ра оперы і балета. Сярод партый: Марыльца («Тарас Бульба» М.Лысенкі), Аксана («Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага), Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Чыо-Чыо-сан, Тоска («Чыо-Чыо-сан», «Тоска» Дж.Пучыні), Этэры («Абесалом і Этэры» З.Паліяшвілі) і інш. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М.Глінкі (1968), Міжнар. конкурсу «Мадам Батэрфляй» (Токіо, 1976; 1-я прэмія). Дзярж. прэмія Грузіі 1972.
т. 17, с. 149
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)