ваеннапало́нны, ‑ага, м.

Ваеннаслужачы, узяты ў палон. Лагер ваеннапалонных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ке́мінг

(англ. camping)

спецыяльна абсталяваны лагер для аўтатурыстаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

refugee [ˌrefjuˈdʒi:] n. уцяка́ч, бе́жанец;

a refugee camp ла́гер бе́жанцаў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Camp

[kεmp]

n -s, -s

1) та́бар, пала́тачны ла́гер

2) ла́гер ваеннапало́нных

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

KZ

= Konzentrationslager – канцэнтрацыйны лагер

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

перамані́ць, -аню́, -а́ніш, -а́ніць; -а́нены; зак., каго-што (разм.).

Перавесці да сябе (на працу, у свой калектыў, у другі лагер і пад.), прывабіўшы якой-н. выгадай, перавагамі.

П. спецыяліста.

|| незак. перама́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Атабары́цца ’пасяліцца’. Рус. отабориться ’стаць лагерам’, укр. отаборитися ’стаць лагерам, абозам, размясціцца’, польск. otaborzyć się ’акружыць лагер абозам’. Утворана з прэфіксам о‑ і дзеяслоўным суфіксам ад табар (< табор) ’лагер’ з першасным значэннем ’стаць лагерам’ (ст.-бел. отаборити, Гіст. лекс., 157).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

альпіні́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да альпінізму, альпініста. Альпінісцкі паход. Альпінісцкі лагер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антыімперыялісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны супраць імперыялізму, проціпастаўлены яму. Антыімперыялістычны рух. Антыімперыялістычныя сілы. Антыімперыялістычны лагер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

łagier

м. гіст. лагер

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)